***
На самыя важныя словы ----
Колькі радкоў пакіну...
у канцы году дарма
аркуш бялюткі і новы
зноў выдае зіма.
Згадкі - зь ялінкі голкі
колькі іх прэч сплыло...
Хіба ўзгадаю толькі
лепшае, што было:
Сьветлыя надвячоркі,
зорны абрус угары,
птаства пяе на золку
сонцу ў маім двары..
Хоць і яны пакрысе
зьнікнуць з вачэй
і памяць
завеямі занясе.

Comments