Ялінкі
29—30 снежня
Яліначка для самых маленькіх
Клуб Loft (Броўкі, 22).
У праграме: Дзед Мароз, гульні, шоу мыльных бурбалак, пачастункі, майстар-класы ды інш.
Не забудзьцеся ўзяць з сабой падарунак для Вашага дзіцяці, шчыльна запакаваны, з яго імем і прозвішчам. Падарунак трэба аддаць на ўваходзе, пазней Вашаму дзіцяці яго падарыць Дзед Мароз.
Уваход: 40 000 рублёў. Квіток на бары абменьваецца на ежу.
Інфармацыя: [email protected], +375 29 7846313 (МТС), +375 29 9117887 (velcom).
29 снежня
Ялінка ў Тэатры юнага гледача
Суполка «Нашы дзеткі» ладзіць ялінку ў Тэатры юнага гледача. Пачатак а 16-й.
Пасля святкавання адбудзецца спектакль «Вясёлы Роджар».
Падрабязнасці можна даведацца тут.
Канцэрты
15 снежня
Вялікі святочны канцэрт гурту «Гаротніца»
Клуб Loft (Броўкі, 22), пачатак а 19-й.
Пачынае вечар Drum Show Stress.
Уваход: 100000 рублёў.
Інфармацыя і замова столікаў: [email protected], +375 29 7846313 (МТС), +375 29 9117887, +375 29 3800010 (velcom).
18 снежня
Канцэрт гурту «Разбітае сэрца пацана»
Паб-клуб «Графіці» (зав. Калініна 16), пачатак а 19-й.
Выратавальная брыгада «РСП» і група адчайных механізатараў «ЭВМ» выходзіць на шлях вайны з зімовай хандрой, холадам і валёнкамі.
Усім пацярпелым неабходна ў абавязковым парадку з’явіцца ў пункце збору — клубе «Графіці» (зав. Калініна 16) а 19-й. Будуць забяспечаныя сродкі сугрэву і праведзеная ідэалагічна-абнадзейваючая праца з кожным наведвальнікам.
Кошт квіткоў:
70 000 рублёў папярэдне,
100 000 рублёў у дзень канцэрта,
120 000 рублёў за (ці пад) сталом.
Інфармацыя: +375 29 6384444 (velcom).
20 снежня
«Гамон 2012»: супольны канцэрт Pomidor/Off i «Разбітае сэрца пацана»
Клуб Re:public (вул. Прытыцкага, 62). Пачатак а 19-й.
Кошт квіткоў:
50 000 — першыя 100,
60 000 — астатнія папярэдне, танцпол,
70 000 — у дзень канцэрту
90 000 — месца за столікам + кампакт-дыск ад БМАgroup у падарунак!
Кропкі продажу: клуб re:public, пераход Я.Коласа, пераход Гум, ГЦ
Купалаўскі, 19 кропка, ГЦ Рыга, 18 кропка і інш.
Інфармацыя: +375 29 6490888 (velcom), +375 33 3091137 (МТС).
22 снежня
Сярэднявечная дыскатэка з гуртом «PAWA»
Паб-клуб «Графіці» (зав. Калініна 16), пачатак а 18-й.
Інфармацыя: +375 29 6384444 (velcom), 375 33 6384444 (МТС), +375 25 6384444 (life).
23 снежня
Святочны канцэрт «Ранішнік»
Клуб Loft (Броўкі, 22), пачатак а 13-й.
Музычна-вандроўны аркестрык «VuRAJ» (Вурай) запрашае ўсіх на Святочны канцэрт «Ранішнік» з прэзентацыяй дыска «Песні, казачкі ды танцы».
Нашы госці-сябры: гурты «НагУаль» і «RECHA», Таццяна і Адась Матафонавы.
Усіх гледачоў-слухачоў чакаюць розныя цуды ды цікавосткі, сюрпрызы, байкі, падарункі, гульні ды танцулькі.
Дзеткам да 10 год уваход вольны, a таму, хто прыйдзе ў касцюме зайкі ці мядзведзіка — зніжка на квіток 50%.
Інфармацыя: [email protected], +375 29 7846313 (МТС), +375 29 9117887 (velcom).
25 снежня
Вялікі калядны фэст: Стары Ольса, Znich, Re1ikt
Re:Public (Прытыцкага, 62), пачатак а 18-й.
У праграме: гурты «Стары Ольса» Re1ikt, Znich, Rokash, Irdorath, «Тутэйшыя», тэатр «Фламея» пакажа сярэднявечныя танцы.
Арганізатары абяцаюць падарункі усім, хто прыйдзе ў святочных, народных або карнавальных строях.
Кошт квіткоў:
60000—120000 рублёў.
Інфармацыя: +375 29 6490888 (velcom), +375 33 3091137 (МТС).
Кірмашы, выставы, святы
18 снежня
Свята «Беларуска-нямецкія Каляды»
Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. М.Багдановіча, 13, Траецкае прадмесце), пачатак а 18-й.
У праграме свята: прадстаўленне беларускага каляднага абраду, выкананне вакальных нумароў, а таксама калядныя гульні, частаванне, абмен падарункамі, новыя знаёмствы.
Для ўдзелу ў мерапрыемстве неабходна зарэгістравацца, адаслаўшы на адрас [email protected] Ваш кароткі верш, пераклад ці аповед на тэму «Зімовыя святы» да 16.12.2012 г. За лепшыя працы творцы атрымаюць прызы. З’яўленне на мерапрыемстве ў карнавальным строі, які будзе прызнаны журы лепшым, таксама будзе адзначана прызам.
Арганізатары: Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Інстытут нямецкіх даследаванняў і Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт культуры і мастацтваў.
Інфармацыя: (017) 2095990, (017) 3345621.
20 снежня
Калядная выстава «Пад Віфлеемскай зоркай»
Гродзенскі музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16), адкрыццё а 16-й.
На выставе акрамя экспанатаў з музейных калекцый з’явяцца прадметы з манастыра Раства Багародзіцы. Выстава зробіць акцэнт на выявах Віфлеемскай зоркі.
З фондаў музея на выставе будуць паштоўкі канца 19—20 стагоддзяў з Польшчы, Англіі, Чэхіі, прысвечаныя Раству, Евангеллі, гравюры.
22 снежня
Навагодні кірмаш у «Лофце»
Клуб Loft (Броўкі, 22), 11.00—16.00
Вас чакае выстава-продаж вырабаў хэнд-мэйд, майстар-класы па стварэнні елачных цацак для дзетак, а таксама экспрэс фотасесія ў тэматычна аформленнай фотазоне.
Уваход з cям'і: 10 000 рублёў.
Інфармацыя: [email protected], +375 29 7846313 (МТС), +375 29 9117887 (velcom).
Комментарии