Иллюстрированная история «Краіна Беларусь» будет передана Папе Франциску
Беларускі гісторык і пісьменнік Уладзімір Арлоў, вернік грэка-каталіцкай парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перадаў на рукі Апостальскага Нунцыя ў Беларусі Архібіскупа Клаўдыё Гуджэроцці, сваю вядомую кнігу «Ілюстраваная гісторыя Краіна Беларусь» (аўтар тэксту - Уладзімір Арлоў, мастак - Зміцер Герасімовіч) як падарунак для Яго Святасці Папы Францішка.
Англійскую версію гэтай кнігі («This country called Belarus») Уладзімір Арлоў перадаў Апостальскаму Нунцыю ў суботу 30 жніўня 2014, у дзень малітоўнага ўспаміну Біскупа Чэслава Сіповіча, у капліцы Душпастырскага цэнтра парафіі Праведнага Язэпа ў Мінску, перад Архіерэйскай Літургіяй, якую ўзначаліў дапаможны біскуп Прэшаўскай грэка-каталіцкай архіепархіі Уладыка Мілан Лях.
Апостальскі Нунцый прыняў з удзячнасцю гэты падарунак, паблаславіў Уладзіміра Арлова і ягоную жонку Валянціну Аксак, паэтэсу і журналістку, на іх творчую працу ды запэўніў, што кнігу перадасць асабіста Святому Айцу ў дзень сустрэчы з Ім, 25 верасня 2014 г.
-
«Ты у нас в Беларуси!» — «Я маму твою е*ал». Гостю с Алтая не понравилось замечание за брошенный в центре Минска окурок
-
Сообщение, что на фестиваль в Будславе приезжал митрополит Вениамин, было ошибочным
-
На Сож спустили «Посейдона». В Гомеле создали современный теплоход с солнечными панелями и первым в Беларуси водометным двигателем
Комментарии