Навіна для ўсіх прыхільнікаў творчасці Генадзя Бураўкіна, хто любіць і памятае Народнага Паэта.
Студыя «Гукапіс» кампаніі «ПРАСТОРА БАЙ» сумесна з Саюзам беларускіх пісьменьнікаў і «Арт-Сядзібай» выпусьціла аўдыёкнігу Генадзя Бураўкіна ў сэрыі «Голас Паэта» з запісамі вершаў розных гадоў, а таксама паэмаў «Хатынскі снег» і «Узнясенне» ў аўтарскім выкананні - амаль тры гадзіны. Падрыхтавалі аўдыёкнігу Алесь Калоша і Валер Мазынскі.
«Да тых, хто застанецца, у мяне адна вялікая просьба: берагчы Беларусь, прадаўжаць тое, што зрабілі і недарабілі яе сыны лепшыя. І спадзявацца, што ўсе мы — і тыя, што былі, і тыя, што будуць, і тыя, што ёсць, — усе мы вечныя. Вечныя ў нашай мове, вечныя ў нашай гісторыі, вечныя ў беларускай зямлі, у беларускім слове»
Генадзь Бураўкін, 20 мая 2014
Паэт Генадзь Бураўкін, сябра незалежнага Саюза пісьменнікаў і Беларускага ПЭН-цэнтра, памёр 30 мая 2014 у Мінску на 78 годзе жыцця.
Новую аўдыёкнігу можна атрымаць бясплатна. Як —паведамляе сайт prastora.by.
-
«Больше года Светлана тяжело болела, но даже во время болезни не жаловалась» — Катынский музей откликнулся на смерть Светланы Курс
-
В постапокалиптическом вестерне Guns of Eschaton будет белорусский язык. Локализацию профинансировали два белоруса
-
В Норвегии открыли новый мемориал жертвам терактов Брейвика. На нем — кулик из камней
Сейчас читают
Умерла Светлана Курс. В её произведениях сочетались магия живой жизни и беспощадный психологизм. А в публичных выступлениях и ФБ — резкий антиимпериализм и элегантный лиризм

Комментарии