Культура8080

Памёр Генадзь Бураўкін

Сёння раніцай, у 7:30, памёр паэт Генадзь Бураўкін. Апошнія месяцы ён змагаўся з анкалагічным захворваннем. Генадзю Мікалаевічу было 77 гадоў. Ён памёр у сваёй кватэры.

Пра месца развітання і пахаванне будзе вядома пазней, паведаміла «НН» кіраўнік ЗБС «Бацькаўшчына» Алена Макоўская.

***

Генадзь Бураўкін: «Усе ведалі, што я «кадр» Пятра Машэрава»

***

Генадзь Бураўкін нарадзіўся 28 жніўня 1936 года ў вёсцы Шуляціна Расонскага раёна.

Скончыў аддзяленне журналістыкі філфака БДУ (1959). Працаваў у часопісе «Камуніст Беларусі», у газеце «Літаратура і Мастацтва», быў карэспандэнтам «Правды» па Беларусі, галоўным рэдактарам часопіса «Маладосць», дзе друкаваў творы Васіля Быкава і Уладзіміра Караткевіча, а таксама кнігу Алеся Адамовіча, Янкі Брыля і Уладзіміра Калесніка «Я з вогненнай вёскі».

З'яўляўся старшынёй Дзяржтэлерадыё БССР (1978—1990), аднак за падтрымку дэмакратычных сіл і прадстаўленне эфіру лідарам БНФ быў вызвалены ад пасады і накіраваны на дыпламатычную працу.

У 1990 атрымаў прызначэнне пастаяннага прадстаўніка Рэспублікі Беларусь пры ААН, моцна паспрыяў збліжэнню беларускай эміграцыі і метраполіі.

У 1993 г. звярнуўся да старшыні ВС Рэспублікі Беларусь з просьбай аб вызваленні ад гэтай пасады. Пасля вяртання, у 1994—1995, быў намеснікам міністра культуры і друку.

Першыя свае вершы ён надрукаваў у полацкай абласной газеце ў 1952. Пазней выйшлі яго кнігі «Майская просінь» (1960), «З любоўю і нянавісцю зямною» (1963), «Дыханне» (1966), «Жніво» (1971), «Выток» (1974), «Варта вернасці» (1978), «Гняздо для птушкі радасці» (1986). Аўтар зборнікаў паэзіі «Узмах крыла» (1995), «Паміж зоркай і свечкай» (2000), кніга «Выбранае» (1998).

Генадзь Мікалаевіч — аўтар многіх кніг паэзіі, песні на словы ягоных вершаў спявае не адно пакаленне беларусаў, а пад «Калыханку» Бураўкіна маленькія беларусы засынаюць ужо больш за дваццаць гадоў

Каментары80

Цяпер чытаюць

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў5

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Усе навіны →
Усе навіны

На Камароўцы прадаюць маладую бульбу. Праўда, цэны касмічныя2

«Ставяцца як да смецця». Беларус-акупант пакалечыўся на фронце, а цяпер памірае ў курскай бальніцы без дапамогі29

60% супрацоўнікаў беларускіх кампаній незадаволеныя сваім заробкам

Адзіны ў Расіі вытворца шкловалакна пасля атакі ўкраінскіх дронаў не працуе ўжо хутка год1

МАРГ далучыла да пагаднення аб прасоўванні беларускіх тавараў новых буйных гульцоў. Сярод іх — уладальнік «Табакерак»

«Драгічынскае мора»: у горадзе падтапіла месцы, дзе раней не прыбралі снег2

Беларусам, якія сядзяць на хатняй хіміі за палітыку, прапануюць палёгку — перайсці на папраўчыя работы10

85% дзяцей у 2026 годзе народзяцца ў Азіі і Афрыцы12

Іран хоча прапанаваць Трампу нафтавую здзелку, каб ён яго не чапаў6

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў5

Рэдактара незалежнай баранавіцкай газеты «Інтэкс-Прэс» Янукевіча прысудзілі да 14 гадоў калоніі, яго намесніка Пакаленку — да 12 гадоў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць