Афиша

Летучий университет открывает новый сезон серией публичных лекций «Главный вопрос»

Першую 30 верасня ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а) прачытае філосаф Уладзімір Мацкевіч. Пачатак 18.30.

Штотыдзень, па серадах арганізатары збіраюцца ладзіць сустрэчы з беларускімі інтэлектуаламі, навукоўцамі, культурнымі дзеячамі, каб разам з імі разважаць над самымі рознымі гуманітарнымі, сацыяльнымі і культурнымі праблемамі. Арганізатары спадзяюцца, што гэтыя лекцыі стануць часам і месцам пастаноўкі важных для мыслення пытанняў і супольнага пошуку адказаў на іх, аспрэчвання пазіцый, крытыкі падыходаў, цікавых інтэлектуальных і культурных вынаходніцтваў.

Свае «галоўныя пытанні» паставяць перад слухачамі Уладзімір Мацкевіч,Алесь Смалянчук, Ігар Бабкоў, Таццяна Вадалажская, Алесь Разанаў, Вячаслаў Бабровіч, Аксана Шэлест, Міхась Баярын, Святлана Карасёва, Ірына Махоўская, Алег Дзярновіч,Міхал Анемпадыстаў.

Афіцыйнае адкрыццё сезону лекцый адбудзецца 30 верасня ў Галерэі Ў (пр-т Незалежнасці, 37а). З прамовай «Што можна ведаць пра непрадказальнае, або што мы ведаем пра будучыню?» выступіць філосаф, метадолаг Уладзімір Мацкевіч. Пачатак а 18.30. Уваход вольны.

Наступныя лекцыі гэтай серыі, пры тым што застаюцца адкрытымі, будуць абавязваць слухачоў да папярэдняй рэгістрацыі. Гэта можна зрабіць, запоўніўшы ЗАЯЎКУ альбо напісаўшы ліст нашаму каардынатару. Больш падрабязную інфармацыю пра лекцыі – расклад, тэмы, умовы ўдзелу – шукайце на нашым сайце: www.fly-uni.orgПадпісацца на рассылку анонсаў, задаць пытанні, удакладніць дэталі можна таксама ў нашага каардынатара: [email protected]; +375297422040 (Юлія). У тэме ліста просьба пазначаць назву серыі «Галоўнае пытанне».

Расклад бліжэйшых лекцый:

7 кастрычніка - Алесь Смалянчук «Пасляваенная калектывізацыя ў Заходняй Беларусі ў асвятленні вуснай гісторыі» (вынікі першай экспедыцыі Беларускага архіва вуснай гісторыі, прысвечанай калектывізацыі)

14 кастрычніка - Ігар Бабкоў «Пасля філасофіі»

21 кастрычніка -Вячаслаў Бабровіч «Супрацьстаянне фашызму і лібералізму на постсавецкай прасторы»

28 кастрычніка - Алесь Разанаў (тэма вызначыцца пазней)

Комментарии

Сейчас читают

«Островок Северной Кореи». Барановичская школа выкатила список требований к внешнему виду учеников35

«Островок Северной Кореи». Барановичская школа выкатила список требований к внешнему виду учеников

Все новости →
Все новости

«Начал кричать, бросил костыли на землю». Посадка в такси в Минске закончилась конфликтом2

Белоруска отправила сына на летние каникулы в Челябинск. А бабушка решила не возвращать ребенка23

Туск: Россия готовится к эскалации в регионе. Эта зима будет решающей20

Умерла Галина Филипповна из Гродно, которой летом 2020 года на всю страну возмущался Лукашенко17

Возвращение Кашча, отмена русалок, наўе из Полоцка, копша и вегелмоф. Что предлагает первое белорусское пособие для переводчиков фэнтези3

Белоруска привела дочь с синяком в польский садик. Вскоре ребенка забрали из семьи6

Зеленский заявил, что поставил задачу запускать по России тысячу дронов в день1

Знание четырех языков может омолодить мозг на 13 лет13

Разбойники средь бела дня похитили из музея в Вене колье с 600 бриллиантами5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Островок Северной Кореи». Барановичская школа выкатила список требований к внешнему виду учеников35

«Островок Северной Кореи». Барановичская школа выкатила список требований к внешнему виду учеников

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць