Культура77

Дирижер каменных хоралов: Тамаре Габрусь — 70 лет 

Славутая даследчыца архітэктуры Беларусі святкуе юбілей. Піша Сяргей Харэўскі.

Бог чалавеку дар надаў — тварыць!

І нашы продкі цудаў шмат стварылі.

Мы ж з тых крыніц жывой вады адпілі

Як Богу нам удзячнымі не быць?!

Мы дакраналіся да залатых скарбніц,

Дзе захавалі людзі самае святое,

І Бог адкрыў нам хараство такое,

Што нельга нам удзячнымі не быць!

Мы колькі ўжо гадоў вякоў сплятаем ніць

І паяднаныя шчаслівым гэтым лёсам

І ўсе, хто адчувае гэта, проста

Не могуць Богу ўдзячнымі не быць!

Тамара Габрусь

Тамара Віктараўна Габрусь – слынная даследчыца гісторыі архітэктуры і манумэнтальнага мастацтва Беларусі, аўтар соцень навуковых артыкулаў і шматлікіх кніг, што складаюць падмурак айчыннае гістарыяграфіі па праблемах станаўлення, развіцця і аховы здабыткаў беларускае даўніны.

Яе кнігі: «Помнікі манументальнага дойлідства Міншчыны», «Мураваныя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока», «Саборы помняць усё: готыка і рэнесанс у сакральным дойлідстве Беларусі» – сталі абавязковымі крыніцамі для вывучэння нацыянальнае спадчыны. А на падручніку Тамары Габрусь «Мастацтва бачыць свет» ужо вывучылася ды ўзгадавалася пакаленне беларускіх школьнікаў.

Да даго ж, выдатная даследчыца піша вершы і сцэнары для дакументальных фільмаў.

Апошняя кніга Тамары Габрусь, «Сакральнае дойлідства Беларусі: 1000-гадовая спадчына» прысвечаная нашай храмавай архітэктуры, сталася яшчэ адным важкім унёскам славутай даследчыцы ў скарбонку айчыннае навукі.

Габрусь нарадзілася ў спустошаным паваенным Мінску. Яе бацька, Віктар Лукашавіч Хадыка, быў родам з Сенненшчыны, — адзін з першых інжынераў-будаўнікоў, якія атрымалі цалкам беларускую адукацыю.

Яе брат Юры Хадыка – доктар фізіка-матэматычных навук, вядомы папулярызатар класічнае беларускае культуры, ініцыятар стварэння Музея старажытнабеларускай культуры.

Муж Тамары Віктараўны — Іван Габрусь, кандыдат філасофскіх навук, нарадзіўся ў вёсцы Казулічы, дзе колісь настаўнічаў Пімен Панчанка.

У далёкія 1960-я гады, маючы школьны залаты медаль, Тамара Габрусь паступіла на архітэктурнае аддзяленне Беларускага політэхнічнага інстытута. Пасля, паводле размеркавання, яна пачала сваю прафесійную дзейнасць у інстытуце «Белпрампраект».

А летам 1968 г., літаральна праз некалькі дзён пасля заканчэння БПІ, яна спрычынілася да ініцыятыўнай групы, якая збіраліся ў вандроўку па тых мясцінах Беларусі, што цяпер складаюць асноўныя турыстычныя маршруты нашае краіны.

Гэтую групу сабрала і ачоліла мастацтвазнаўца Элеанора Вецер, якая працавала экскурсаводам ў Мастацкім музеі і адначасна выкладала на мастацкім факультэце БТМІ (цяпер Акадэміі мастацтваў). У тую групу ўвайшлі мастакі Генадзь Сакалоў, Віктар Сташчанюк, Любоў Міньковіч, фізікі Уладзімір Карэлін, Людміла Катомцава ды адзіны сярод іх прафэсійны архітэктар – Тамара Габрусь. Гэтак у нашай краіне пачыналася эпоха вывучэння айчыннае гісторыі мастацтва, прыходзіла новая генерацыя на змену растаптанаму ў 1930-я пакаленню.

Нават словазлучэння «беларускае барока» пасля арышту М.Шчакаціхіна і рэпрэсій 1930-х ужо проста не існавала ў беларускім мастацтвазнаўстве, а з працамі Шчакаціхіна можна было пазнаёміцца толькі ў адмысловых бібліятэчных сховах.

У Нясвіжы, ля касцёла Божага Цела, Тамара Габрусь усвядоміла сваё прызначэнне. Бо да тае пары беларускую архітэктуру ў Беларусі не выкладалі наогул. Нідзе. У тым ліку і будучым архітэктарам. Вострае пачуццё невераемнага захапленя і крыўды за сваё няведанне сталі стымулам да вывучэння гісторыі і культуры Беларусі, якому Тамара Габрусь прысвяціла ўсё далейшае жыццё.

Восенню таго ж года яна апублікавала ў «ЛіМе» свой першы артыкул пад назвай «Мы ехалі не па адкрыцці».

З цягам часу яна пазнаёмілася з Уладзімірам Караткевічам, Зянонам Пазняком, Лявонам Баразной, Міхасём Раманюком, Яўгенам Куліком і іншымі знакавымі асобамі Беларускага Адраджэння.

У 1969 годзе Тамара Габрусь разам з іншымі інтэлігентамі-патрыётамі падпісала складзены Пазняком ліст у абарону Верхняга горада і раёна Нямігі ў Мінску, што быў надрукаваны ў маскоўскай газеце «Праўда» і выклікаў шырокі рэзананс. І ў тым жа годзе яны разам з Зянонам Пазняком паступілі ў аспірантуру Інстытута мастацтвазнаўства, этнаграфіі і фальклору АН БССР, дзе Тамара Габрусь сталася першай аспіранткай.

Яна вывучала мастацкія характарыстыкі касцёлаў XVII—XVIIІ стагоддзяў, што тады паўсюдна былі замкнутыя, апаганеныя і паўразбураныя.

У той час у Элеаноры Вецер і ў роднага брата Тамары Габрусь — Юрыя Хадыкі, якія кіравалі экспедыцыямі, нарадзілася ініцыятыва збору экспанатаў для будучага Музея старажытнабеларускай культуры, што дзеіць дасёння.

З таго часу пачаліся ў яе жыцці несупынныя экспедыцыі па ўсёй Беларусі і праца ў архівах. Тады, напрыклад, у пінскім францішканскім касцёле яна ўпершыню сустрэлася з будучым кардыналам Казімерам Свёнткам, які вадзіў навукоўцаў на гарышча касцёла глядзець на палескія далягляды і кроквавую сістэму даху храма.

Знакавай падзеяй жыцця сама Тамара Габрусь лічыць знаёмства з Данілам Міцкевічам і ўдзел пад яго наглядам за рэстаўрацыяй памятных мясцінаў Якуба Коласа на Стаўбцоўшчыне.

А ў 1976 годзе Тамара Габрусь атрымала прапазіцыю ад акадэміка Д.С.Ліхачова напісаць артыкул пра разбурэнне старажытнае царквы ў вёсцы Дастоева пад палескім Янавым, з якой звязаны род Дастаеўскіх.

Пазней гэты славуты акадэмік дашле ў Маскву свой водгук на абарону яе кандыдацкай дысертацыі.

У сваю чаргу, Тамары Габрусь давялося быць рэцэнзентам выдатнай кніжкі Зянона Пазняка «Рэха даўняга часу», прысвечанай Мінску. Каля чвэрці стагоддзя яна ўзначальвала архітэктурныя секцыі Мінскай гарадской і Мінскай абласной радаў Беларускага дабраахвотнага Таварыства аховы помнікаў гісторыі і культуры, актыўнымі ўдзельнікамі якога былі таксама Уладзімір Дзянісаў, Вячаслаў Чарнатаў, Алег Трусаў. Дзякуючы ў тым ліку ініцыятывам Тамары Габрусь былі захаваныя, а ўрэшце і адноўленыя такія знаныя сёння шэдэўры нашага дойлідства, як дамініканскія касцёлы ў Наваградку і Клецку, касцёл Святога Андрэя ў Слоніме.

Сакральны будынак ёсць спецыфічнай візуальна-семіятычнай адзінкаю, што фіксуе ключавыя рэлігійна-культурныя зместы. Уяўленне аб «святым месцы» транслюе лакальныя гістарычныя сэнсы і звязаныя з імі візуальныя маркеры на абжытую сераду ў цэлым.

Сабраныя за доўгія гады Тамараю Габрусь матэрыялы яскрава сведчаць пра тое вялізарнае багацце невымоўнага хараства, што засталося нам у спадчыну: цэрквы Полацка і Гродна, гатычныя касцёлы Навагарадка, Уселюба і Ішкальдзі. Дзякуючы кнігам Тамары Габрусь можа назіраць, як спакваля збліжаліся прынцыпы архітэктанічнага формаўтварэння ў хрысціянскіх храмаў усіх дэнамінацыяў у XVII—XVIII стагодзях, калі і цэрквы і касьцёлы будаваліся ў супольным рэчышчы паноўнага тады стылю барока. І менавіта ў тую эпоху былі ўзведзеныя такія, сусветнага маштабу, шэдэўры нашае архітэктуры, як касцёл Адшукання Святога Крыжа ў Гродна, Мікалаеўская царква ў Магілёве. Дзякуючы Габрусь, у нашу культурную прастору вернутыя імёны дзясяткаў выбітных дойлідаў, гэткіх, як Марцін Фалькоўскі, Андрэй Асікевіч, Францішак Карава ды многія іншыя.

Тамара Габрусь прачытала незлічоную колькасць папулярных лекцый у Таварыстве «Веды», напісала сотні артыкулаў да «Збора помнікаў Беларусі», энцыклапедый, раздзелаў у шматтомных выданнях, такіх як фундамэнтальная «Гісторыя беларускага мастацтва», кніг «Памяць», «Скарына і яго час» і інш.

Пры канцы 1980-х менавіта Тамара Габрусь стала ініцыятарам стварэння ў Старым парку Нясвіжа галерэі скульптурных партрэтаў звязаных з ім гістарычных асоб: князя Радзівіла Сіроткі, картографа Макоўскага, архітэктара Бернардоні, Уладзіслава Сыракомлі, і, вядома ж Якуба Коласа.

Яна ж спрыяла таму, што ў нашай краіне паўсталі помнікі вялікім дзеячам нашае культуры ў Мінску, Полацку, Оршы, Іванаве, у тым ліку Язэпу Драздовічу і Напалеону Орду, а таксама удзельнічала ў экспертнай ацэнцы аздобаў Нацыянальнае бібліятэкі.

У 1998 г. выдавецтве «Полымя», накладам ажно ў 3000 асобнікаў, выйшла дыхтоўная кніга «Страчаная спадчына», укладальніцай і аўтарам якой стала Тамара Габрусь. Пад адной вокладкай ёю былі сабраны анталагічныя ўжо тэксты А.Кулагіна, М.Ткачова, А.Квітніцкай і Ю.Чантурыя, што ўяўляюць сабою ня толькі прыкры мартыралог знішчаных дазвання, за расейскім і савецкім часамі, нашых унікальных помнікаў, але й падрабязныя іх характарыстыкі і гісторыю стварэння. У 2003 г. было ажыццёўлена яе другое выданне.

Пасля таго выдання Тамара Габрусь дапрацавала і выдала шэраг уласных манаграфій. Перадусім гэта выдатнае даследаванне «Мураванаыя харалы: сакральная архітэктура беларускага барока», у якой была абгрунтаваная канцэпцыя Тамары Габрусь спецыфікі беларускага барока.

У Тамары Габрусь ёсць два сыны — Міхал і Юры, а таксама гадуецца ўнук Цімох. А сама даследчыца рыхтуе для ўдзячных чытачоў ужо новыя кнігі, па-ранейшаму піша вершы і пільна сочыць за ўсім што робіцца ў нашай краіне.

Дзякуючы Тамары Габрусь той, хто ўмее шчэ сэрцам чуваць,, зможа спрычыніца да гэтага бязмежнага багацця нашай спадчыны.

Комментарии7

«Почему она бесится? Мужика давно не было!» ОНТ показало комедию собственного производства. Насмешит вас только концовка

«Почему она бесится? Мужика давно не было!» ОНТ показало комедию собственного производства. Насмешит вас только концовка

Все новости →
Все новости

Красивую традицию в Берлине продолжают. Десятки тысяч болельщиков «Униона» пели на стадионе рождественские песни3

В Вилейке появился фонарь, которому нужно жать руку, а в ответ он снимет шляпу и зажжет свет

60-летний мужчина, который в 2020 году наблюдал за выборами с табуретки через бинокль, впоследствии отвоевал два года на Украине49

Новогодние подарки от Слуцкого сыродельного комбината удивили своей щедростью10

На улицах Львова жизнь соперничает со смертью ФОТОФАКТ9

В Европе поднимут цены на новые авто, чтобы стимулировать переход на электромобили. Коснется ли это Беларуси?31

Повреждение кабелей продолжается. На этот раз один из них порван между Эстонией и Финляндией4

Москвичи попросили Путина перенести строительство гостиничного комплекса для посольства Беларуси6

Ритм режима: как Лукашенко использует бал для демонстрации власти 24

больш чытаных навін
больш лайканых навін

«Почему она бесится? Мужика давно не было!» ОНТ показало комедию собственного производства. Насмешит вас только концовка

«Почему она бесится? Мужика давно не было!» ОНТ показало комедию собственного производства. Насмешит вас только концовка

Главное
Все новости →