На Tuzin.fm – інтэрнэт-прэм’ера аўдыёпраекту «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі», які складаецца з 12 казак аўтарства Сяргея Вітушкі ў выкананьні вядомых у Беларусі асобаў і прысьвячаецца ўсім тым, хто верыць у свае сілы, незалежна ад узросту і абставінаў.

Аўдыёпраект «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» выйшаў на дысках пры жыцьці аўтара казак – Сяргея Вітушкі роўна чатыры гады таму. Яго рэалізаваў партал Tuzin.fm разам зь Беларускім Радыё Рацыя, а паўдзельнічалі ў запісе вядомыя музыкі, паэты і пісьменнікі, акторы, артысты і нават дыплямат. Сяржук Вітушка, ужо цяжкахворы, пачуў свае казкі ў іх выкананьні, прыехаў у 2012 годзе на прэзэнтацыю ў Менск зь Вільні, дзе жыў апошнія 20 год. У тым жа 2012 годзе, 2 ліпеня, ва ўзросьце 47 год ён пайшоў у іншы сьвет. Родныя кажуць, што гэты праект крыху працягнуў яму жыцьцё.

Ужо даўно разышоўся наклад дыску з гэтымі казкамі, а людзі пастаянна пытаюцца дзе іх знайсьці. З нагоды 4-годзьдзя праекту прэзэнтуем яго цяпер цалкам у сеціве.

У праекце «Дзінь-дзілінь: пара гуляць у казкі» узялі ўдзел народная артыстка Беларусі Зінаіда Бандарэнка, пісьменьнікі Уладзімер Арлоў, Адам Глёбус, Андрэй Хадановіч, тэле- і радыёвядучая Тамара Лісіцкая, акторка Ганна Хітрык, тагачасны амбасадар Швэцыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан, сьпевакі Лявон Вольскі, Зьміцер Вайцюшкевіч, Алег Хаменка, Алесь Камоцкі, Сяржук Сокалаў-Воюш. Кожны зь іх агучыў адну з казак аўтарства Сяргея Вітушкі, беларускага пісьменьніка з Вільні.

 Ідэя праекту належыць гісторыку Сяргею Харэўскаму, які задумаў зрабіць аўдыёпрацяг выдадзенай у 2011 годзе кнігі Сяргея Вітушкі ў аздабленьні Міхала Анемпадыстава. Яна стала пераможцай у намінацыі «Дзіцячая літаратура» на Радыё Свабода і заняла пачэсную пазыцыю ў агульным рэйтынгу беларускіх навінак. Але сам аўтар яе ня мог убачыць. Так склаўся лёс, што праз хваробу ён страціў зрок. Таму зноў талакой, як і ў колішнія легендарныя часы, неабыякавыя людзі зьдзейсьнілі яшчэ адзін цуд – пераўвасобілілітары ў гукі, стварыўшы гэтую гукавую кнігу казак Вітушкі. Такім чынам яе пачуў і сам герой, і тысячы іншых людзей па ўсім сьвеце.

Адным файлам можна спампаваць адным файлам па спасылцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочешь поделиться важной информацией анонимно и конфиденциально?