Talaka шукае у каманду чалавека, які будзе займацца працай з супольнасцю Талакі і дапамагаць ёй расці.
Talaka дапамагае рэалізоўвацца самым розным праектам і імкнецца спрасціць навучанне, дапрацоўку ідэяў, пошук аднадумцаў і прыцягненне фінансаў. Супольнаць Талакі з’яўляецца сапраўдным рухавіком, бо гэта яе ўдзельнікі запускаюць праекты, дапамагаюць адзін аднаму ажыццяўляць свае задумы і развіваюць Беларусь праз файныя ініцыятывы ад сацыяльных да камерцыйных. Менавіта таму мы так шмат увагі і сілаў накіроўваем на развіццё і пашырэнне супольнасці.
Наш ідэальны кандыдат не толькі ўяўляе, чым займаецца Talaka і раздзяляе яе каштоўнасці, але і з’яўляецца праактыўным, мэтанакіраваным чалавекам, для якога важна якасна рабіць тое, чым ён заняты, які мае ўнутраную неабходнасцю паляпшаць эфектыўнасць сваёй працы і здольны хутка расці разам з павялічэннем складанасці задачаў, якія ўзнікаюць перад нашай камандай.
Абавязкі будуць уключаць (але не абмяжоўвацца імі):
- прыцягненне і курыраванне праектаў,
- дапамога ў публікацыі праектаў і тэхнічная падтрымка,
- камунікацыя з супольнасцю праз сац.сеткі і імэйл-рассылку,
- падрыхтоўка і сістэматызацыя навучальных матэрыялаў,
- пошук і ўзаемадзеянне з ключавымі партнёрамі,
- арганізацыя падзеяў для супольнасці.
Неабходныя здольнасці (кожная будзе правярацца):
- праца на вынік,
- сістэмнае бачанне,
- ініцыятыўнасць
- камунікабельнасць
- саманавучанне
- самаарганізаванасць
Фармат:
- поўны працоўны дзень,
- праца ў мінскім офісе (метро Маладзёжная),
- заробак па выніку сумоўя 500-800 руб.
Лічыце, што можаце быць карыснымі ў камандзе Талакі?
А мы лічым, што Talaka можа стаць працай вашай мары.
Каб паўдзельнічаць у конкурсе на вакансію, дашліце нам на [email protected]:
- рэзюмэ з апісаннем вымяраемых вынікаў вашай дзейнасці на кожным месцы працы,
- апісанне з канкрэтнымі прыкладамі вашага валодання неабходнымі нам здольнасцямі,
- у імэйле дашліце спасылкі на гэтыя матэрыялы ў Google Docs з доступам па спасылцы.
Комментарии