До 30 марта — праздничная акция на День Воли от Arche
Узбройся ведамі на Дзень Волі! | Кнігарня Arche
Дзень Волі — сьветлае сьвята абуджэньня Беларусі!
Ужо амаль 30 гадоў беларусы як у краіне, так і па-за ейнымі межамі зьбіраюцца разам, каб адзначыць чарговую гадавіну ўваскрасеньня Бацькаўшчыны — урачыстасьць адраджэньня Беларускае дзяржавы.
Ейны трывалы пачатак быў пакладзены роўна 99 гадоў таму Трэцяю Ўстаўною граматаю Беларускае Народнае Рэспублікі, прынятай пасьля цяжкіх дэбатаў уночы з 24 на 25 сакавіка 1918 году ў Менску. І вось ужо каторы год прапаганда імкнецца ачарніць Дзень Волі, паказаць стваральнікаў БНР чужымі бязвольнымі ды бясьсільнымі марыянэткамі, запэцкаць іх бруднаю ды цынічнаю хлусьнёю.
Новая акцыя «Arche» мае за мэту расплюшчыць беларусам вочы на нашую блізкую гісторыю, узброіць іх грунтоўнымі ведамі, якія вытрымаюць праверку пры кожным сутыкненьні з хлусьнёю ды маніпуляцыяй.
Прапаноўваем вашай увазе 6 папяровых і 5 электронных выданьняў па зьніжаных цэнах.
Акцыя дзейнічае ад 23 да 30 сакавіка!
Папяровыя выданьні
Пачынаецца нашая падборка з успамінаў непасрэднага відавочцы абвяшчэньня незалежнасьці БНР, вядомага мовазнаўца й гісторыка Яна Станкевіча,
запісаных пад назовам «Узыходзіла сонца незалежнае Беларусі. Да абвешчаньня незалежнасьці Беларусі 25 сакавіка 1918 г.», што зьмяшчаюцца ў зборніку ягоных публіцыстычных і навуковых твораў «За родную мову й праўдзівы назоў». Як пісаў аўтар, «нямецкая акупацыйная ўлада ў Вільні даўгі час не давала дазволу дэлегацыі Беларускага Нацыянальнага Камітэту на падарожжа ў Менск. Наапошку, дазвол быў атрыманы, і ў першай палавіне сакавіка 1918 году дэлегацыя Камітэту ў складзе Івана й Антона Луцкевічаў, Язэпа Туркевіча (віленскі работнік-сталяр), Сямашкі, начальніка гашэльнай дружыны места Вільні, і аўтара гэтых радкоў паехала ў Менск. Ехалі ў цяжарным адкрытым аледзянелым аўце». Як зазначыў мэмуарысты, «з удзельнікаў яе захаваліся ў маёй памяці адно тыя, з каторымі й пасьлей даводзілася мне сустракацца. Гэта Аркадзь Смоліч, Сымон Рак—Міхайлоўскі, Язэп Лёсік, Аляксандра Прушынскі, Заяц, Язэп Варонка, Тамаш Грыб, Палута Бадунова. Хіба былі й Серада, маршалка Рады БНР, Аляксандра Цьвікевіч, Кастусь Езавітаў, Пётра Крэчэўскі і Васіль Захарка, але іх ня памятую». Трэба таксама дадаць, што багатыя фактурай і яркімі дэталямі ўспаміны Яна Стакевіча былі апублікаваныя ў 1957 г. у мюнхэнскай газэце «Бацькаўшчына» й не перадрукоўваліся 50 гадоў.
выйшла ў цьвёрдай вокладцы з каляровымі ілюстрацыямі аб'ёмам у паўтысячы старонак. Гэта самае поўнае выданьне, прысьвечанае ўтварэньню й дзейнасьці Беларускае Народнае Рэспублікі.
У публікацыі разглядаюцца спробы стварэньня беларусамі нацыянальных вайсковых фармаваньняў, жыцьцё й дзейнасьць генэрала Станіслава Булак-Балаховіча, а таксама некаторыя старонкі ўзброенага змаганьня беларусаў за ўласную дзяржаву.
Выданьне складаецца з паасобных артыкулаў і манаграфіі «Беларускія вайсковыя фармаванні: 1917—1923 гады».
Хоць БНР ад пачатку й да канца была палітычным праектам, ейны фэномэн выходзіць за межы палітычнае сфэры. Ідэя БНР упершыню ў гісторыі паказала, што за палітычныя й культурныя правы свае нацыі беларусы гатовыя змагацца з зброяй у руках і плаціць сваёй крывёй. Як паказваюць апошнія дасьледаваньні, пад штандарамі БНР ваявалі й аддавалі свае жыцьці каля 11 тысяч жаўнераў.
Змаганьне не спынялася й па сканчэньні баявых дзеяньняў. Можна сказаць, што дарога да беларускай незалежнасьці была высланая целамі сыноў і дачок беларускае нацыі. Фактычна ўсе дзеячы БНР, якія не эмігравалі за мяжу й апынуліся ў сфэры дасяжнасьці савецкіх спэцслужбаў, былі фізычна зьнішчаныя.
Тут вы знойдзеце грунтоўную працу польска-літоўскага гісторыка Томаша Блашчака пра дачыненьні Літвы й Беларусі па сканчэньні Першае сусьветнае вайны. Дагэтуль названая тэматыка разглядалася толькі фрагмэнтарна ў беларускай і польскай гістарыяграфіі.
Публікацыя асьвятляе дзейнасьць створанага пры літоўскім урадзе Міністэрства беларускіх справаў — у Вільні, Гародні, а пасьля ў Коўне. Асаблівую цікавасьць выклікае дзейнасьць беларускіх дзеячоў у якасьці камісараў літоўскага ўраду ў Гародні (Пётра Крэчаўскі), Беластоку (Кастусь Езавітаў), Бельскім павеце (Міхал Кахановіч), Сакольскім (Макар Косьцевіч-Краўцоў — аўтар гімну «Мы выйдзем шчыльнымі радамі»), Ваўкавыскім (Кузьма Цярэшчанка), Крынкі-Лунна (Лукаш Дзекуць-Малей). Праца зьмяшчае дадаткі — распрацаваны Міністэрствам беларускіх справаў, але не зацьверджаны Літоўскім урадам «Праект упраўленьня беларускай часьцю Літвы», зьвесткі зь літоўскага перапісу 1923 г., выдаткі літоўскага бюджэту ў 1918-1924 г., а таксама поўны пералік выданьняў (як кніжных, так і пэрыядычных), што пабачылі сьвет на беларускай мове за літоўскія грошы (болей за 50 адзінак).
пра пачаткі масавага беларускага школьніцтва ў зоне нямецкае акупацыі Ober Ost. У манаграфіі разглядаецца палітыка кайзэраўскае Нямеччыны ў сфэры адукацыі на захопленых беларускіх землях у 1915—1918 гадох, а таксама адукацыйныя працэсы, якія адбываліся на адзначанай тэрыторыі у час Першае сусьветнае вайны. Аўтар аналізуе ўплыў ваенных, палітыка—прававых, сацыяльна—эканамічных, нацыянальных ды іншых чыньнікаў на становішча школьнае справы ў час Першае сусьветнае вайны, дасьледуе разьвіцьцё нацыянальнае асьветы асноўных этнічных супольнасьцяў краю ў умовах нямецкага акупацыйнага рэжыму, адлюстроўвае складаны міжнацыянальны кантэкст (польска—беларускі, расейска—беларускі, нямецка—габрэйскі ды інш.), які паўплываў на адукацыйныя працэсы ў Беларусі. Уладзімер Ляхоўскі імкнуўся адлюстраваць маладасьледаваную праблему на шырокім фоне тагачасных гістарычных падзеяў, зьвязаных з глябальным ваенным канфліктам. Шмат увагі ў кнізе аддадзена гісторыі станаўленьня беларускага школьніцтва ў адзначаныя гады. Робіцца спроба асэнсаваць уплыў адукацыйнага чыньніку на рост нацыянальнага ўсьведамленьня поліэтнічнага жыхарства краю ў гэты пераломны час і, асабліва, на нацыятворчыя працэсы сярод беларусаў. Кніга разьлічаная на шырокае кола чытачоў.
Выступаючы з артыкуламі, нататкамі, рэплікамі, водгукамі, нарысамі, рэцэнзіямі ў пэрыядычным друку, Антон Луцкевіч прапаведаваў каштоўнасьці дэмакратыі, сацыяльнай справядлівасьці, бараніў правы беларусаў і працоўнага люду Беларусі, уступаў у палеміку з расейскімі рэакцыянэрамі й чарнасоценцамі, з польскімі шавіністымі ды беларускімі правымі й камуністымі, крытыкаваў варожыя Беларусі й беларускаму народу царызм і Часовы ўрад Расеі, урады Польскай Рэспублікі, італьянскі фашызм, гітлерызм і сталінізм. Аб'ём выдання — 650 старонак.
Падрабязней пра выданні і пра тое, як іх атрымаць, можна даведацца на сайце часопіса Arche.
Комментарии