Культура22

«Быў у пана верабейка гаварушчы» Змітра Бартосіка: вусная гісторыя вайны супраць ідэалогіі

Піша Антон Лявіцкі.

Кніга Змітра Бартосіка «Быў у пана верабейка гаварушчы» — калекцыя рэпартажаў пра шматгадовыя журналісцкія вандроўкі («тысяча разоў» — гіпербала з прадмовы Аляксандра Лукашука). У пачатку кнігі сабраныя водгукі публічных інтэлектуалаў (пачынаючы ад Святланы Алексіевіч), якія высока ацэньваюць зборнік. Кніга атрымала працяг і ў тэатральным жыцці: Свабодны тэатр паставіў п’есу паводле яе матываў.

Важна адзначыць, што «Быў у пана верабейка гаварушчы» мае выразную, нават строгую, канцэпцыю. Гэта расказ пра гісторыю Беларусі ад «даўніх людзей» — пераважна тых, хто на свае вочы бачыў 30-я, 40-я і 50-я. Дакладна фармулюецца пасыл кнігі ў вялікай прадмове, якая акумулюе ўсе нарысы і вызначае кірунак, у якім, як лічыць аўтар, іх неабходна чытаць.

Зыходным пунктам разважанняў падарожніка становіцца праблема савецкай і несавецкай Беларусі. Рэтраспектыўна ён знаходзіць яе ў часах, калі сам пераехаў у Беларусь і сутыкнуўся з беларускай мовай, дакладней кажучы, з тым сацыяльным ціскам, праз які беларуская мова знікала з актыўнага ўжытку. Для Бартосіка беларуская мова стала сімвалам несавецкай Беларусі, і праз усю прадмову ён спрабуе пабудаваць дакладнае размежаванне гэтых дзвюх уяўленых краін.

У прынцыпе, гэта вельмі старая ідэя (у 90-х Дубавец, напрыклад, неаднойчы спрабаваў давесці, што беларуская савецкая культура — наогул не беларуская). Навацыя Бартосіка палягае ў тым, што ён стварае на рошчыне гэтага проціпастаўлення маральнае вучэнне. «Мяжа ў галовах беларусаў», на якой «рабунак ператвараецца ў вяртанне справядлівасці, катаванне — у змаганне»: Бартосік абураецца абыякавай бадзёрасцю, з якой яму расказваюць пра жахі 30-х.

З гэтага абурэння ён высноўвае пытанне аб тым, «калі беларусы пачалі станавіцца савецкімі людзьмі». З блытаных разважанняў можна зрабіць вывад: тады, калі ў іх знікла сумленне. Потым аўтар неаднойчы займаецца «размеркаваннем» савецкіх і несавецкіх рысаў (напрыклад, узнёслы патрыятызм — адназначна несавецкая рыса). Такім чынам, ужо ў прадмове задаецца рамка будучых вусных гісторый: сатырычны памфлет з непераадольным маралізатарскім пасылам.

Пэўную супярэчанасць — праз недагляд ці наўмысна — Бартосік усё-такі пакідае. У прадмове можна знайсці прыгожыя спробы выйсці за межы «ранне-адраджэнскага» ўяўлення пра дзве Беларусі. «Марылася не пра савецкую рэспубліку-партызанку і не пра антысавецкую падпольную рэч паспалітую», — успамінае Бартосік свае думкі з 90-х. Побач жа паўстае прыгожая метафара падарожжа, «якое толькі пачынаецца». Думка аўтара набывае завершанасць: «падарожыць цікавей, чым марыць». Нават шкада, што гэтую небанальную перспектыву ўшчэнт спляжыла традыцыйна абстрактнае маралізатарства з публіцыстыкі эпохі позняй перабудовы.

Тым не менш галоўная задума Бартосіка — выявіць іншы, «чалавечы», погляд на гісторыю Беларусі 1930—1950-х гадоў, у значнай меры ажыццёўленая. Гэта часткова звязана з прыродай прыватнай памяці. Экстрэмальны досвед вайны, генацыду і выжывання больш ці менш паспяхова перажыў доўгія гады вымушанага маўчання, калі яго «кшталтавалі» ў неабходным кірунку савецкія ідэолагі.

Гэта добра вядомы факт: сведкі часта ці несвядома, ці мэтанакіравана «пераглядаюць» уласныя ўспаміны пад уплывам «высокай культуры». Прычым гэта адбываецца не толькі ў таталітарных грамадствах. Нават ліберальная публічная сфера «цісне» на прамоўцу, які, загадзя ўяўляючы пануючыя ўяўленні аб прадмеце ягоных успамінаў, можа або «падладжвацца» пад чаканні публікі, або, наадварот, абвастраць сваю нязгоду з мэтай правакацый. У абодвух выпадках гэта непасрэдна ўплывае на змест успаміну.

Цэнтральнае месца ў кнізе займае вайна. З дапамогай ваеннага досведу Бартосік «разбірае» гісторыю савецкага таталітарызму: або схільны да фізічнага гвалту сталінізм, або апантаны цэнзурай брэжневізм. Абодва гістарычныя перыяды ўзаемна звязаныя: сталінізм стварыў тыя гісторыі, якія потым «карэктаваў» брэжневізм. Вёскі, спаленыя партызанымі, неадэкватна агрэсіўныя паліцаі, ад якіх нават немцам даводзілася ратаваць беларусаў; БКА, батальён Рагулі.

Зноў і зноў адлюстроўваючы забытыя трагедыі, Бартосік не без з’едлівасці піша пра кнігу «Памяць». Сапраўды, гэта чысты Оруэл, калі ў кнізе з такой назвай раз-поразу знаходзяцца новыя і новыя невыпадковыя прагалы. Мноства трагедый, якія не адпавядалі савецкаму ўяўленню пра вайну, не былі дапушчаныя ў «гісторыка-дакументальную хроніку»: «Быццам іх ніколі не было».

Адна з асноўных думак Бартосіка ў дачыненні да гэтай вайны таксама не зусім ягоная: «сваіх баяліся больш». Аб тым, што ў Беларусі ў 1941—1944 ішла грамадзянская вайна, пісалі з 1990-х. Бартосік пазычае гэтую метафару і, карыстаючыся перавагамі свайго метаду, дадае да яе гістарычна-квантытаўнага абгрунтавання (як гэта рабіў Туронак: палічыць, колькі было партызанаў, палічыць, колькі было паліцаяў) штодзённае вымярэнне.

«Быў у пана верабейка гаварушчы» — неаспрэчнае патрабаванне таго, каб гэтыя гісторыі былі ўзятыя пад увагу. Ізноў жа: не новае патрабаванне. Але ці не ўпершыню — настолькі сістэматычнае. Сістэматычнае як «ёмістае» і сістэматычнае як «канцэптуальна паслядоўнае». Апошняе, хутчэй, трэба аднесці да заганаў кнігі. Ці сапраўды наіўнае асветніцтва «на ніве беларушчыны» робіць гэтыя нарысы лепшымі? Але гэта адно пытанне — пытанне густу. Ёсць яшчэ метадычная рызыка.

У 1960-ыя, калі Алесь Адамовіч, Уладзімір Калеснік і Янка Брыль збіралі гісторыі да сваёй кнігі пра спаленыя вёскі, яны запісалі — праз недагляд, — гісторыю вёскі, знішчанай партызанамі. Без умяшання цэнзуры пісьменнікі зацерлі гэты запіс. Пазней ужо Адамовіч шкадаваў аб гэтым учынку. Праблема ў тым, што неад’емная ўласцівасць кожнай ідэалогіі — магчымасць такога аўтаматызаванага скарачэння.

Задача павінна быць не ў тым, каб адмовіцца ад ідэалогіі зусім. Задача ў тым, каб захаваць дыстанцыю, крытычны пункт гледжання на сябе. Супярэчнасць ва ўступным артыкуле — паміж цікавым падарожжам і маральным вучэннем аб несавецкай Беларусі, — магла быць эфектыўнай нагодай для развіцця такой крытычнай дыстанцыі. З ёй кніга магла быць яшчэ большай перавагай над кнігамі «Памяць».

Комментарии2

Сейчас читают

Стали известны ужасающие обстоятельства смерти бывшего ученого секретаря Института истории. Ему было 45 лет8

Стали известны ужасающие обстоятельства смерти бывшего ученого секретаря Института истории. Ему было 45 лет

Все новости →
Все новости

Трех туркменов, отравившихся в Лиде поганками, удалось откачать2

Жители Смольян на Оршанщине отреставрировали камень на могиле Томаша Зана ФОТО

Беларусь и Россия договорились по 107 из 110 пунктов плана сближения на следующие три года. Но самый важный подвис15

«Рисковать самолетом не хотелось». Почему белорусы платят почти 200 евро за выбор даты пересечения границы1

Наталья Колегова рассказала о помощи белорусским беженцам, своей семье, отношении к Тихановской. И объяснила, кто такие «бобры» и «зайцы»44

Трамп предложил переименовать Ормузский пролив в свою честь9

В Индонезии новый подвесной мост обрушился во время торжественного открытия. Люди упали с высоты1

«С поднятым кузовом продолжил движение». В Речицком районе грузовик повредил путепровод при странных обстоятельствах

В минском Уручье перевернулся фургон с дынями ФОТОФАКТ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стали известны ужасающие обстоятельства смерти бывшего ученого секретаря Института истории. Ему было 45 лет8

Стали известны ужасающие обстоятельства смерти бывшего ученого секретаря Института истории. Ему было 45 лет

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць