Афиша22

Жанчыны, дзіцячыя пісьменнікі=пісьменнікі? Адкажа фестываль «Знак роўнасці»

З 17 па 19 лістапада ў Мінску Саюз беларускіх пісьменнікаў арганізуе літаратурны фестываль «Знак роўнасці», які мае на мэце актуалізаваць дзейнасць тых творцаў, якія почасту выціснутыя на перыферыю беларускага літаратурнага працэсу.

Фестываль прапануе звярнуцца да жаночай прысутнасці ў сучаснасці і мінулым беларускай літаратуры і тэатру, абмеркаваць праблемы «несталічных» пісьменнікаў, а таксама разгледзець асноўныя спосабы гаварэння пра іншасць у дзіцячай літаратуры. Акрамя дыскусій, лекцый і прэзентацый на гэтыя ды іншыя тэмы, наведнікаў і наведніц чакаюць літаратурныя чытанні і музычны выступ.

Пятніца (17.11)

18.00 — Адкрыццё фестывалю. Выступ арганізатараў. Адкрыццё стэнда з кнігамі беларускіх пісьменніц.

18.30—20.00 — Міжнародны круглы стол «Хто танчыць на мінным полі і жыве ў ружовым гета: дыскусія на тэму ідэнтычнасці ў літаратуры». Мадэратарка — Вольга Гапеева. Удзельніцы: Хэйдзі Мары Крызнік, Ульрыка Кэрнборг, Вальжына Морт, Юля Цімафеева.

20.15—21.00 — Прэзентацыя «жаночых» кніг з выдавецкіх серый «Саюза беларускіх пісьменнікаў»: Валянціна Аксак, Сабіна Брыло, Наста Кудасава, Людміла Рублеўская, Людка Сільнова.

21.00—21.30 — Спецыяльная госця — Паліна Рэспубліка.

Субота (18.11)

15.00—16.15 — «Беларускія пісьменнікі ў рэгіёнах: ці шкодзіць таленту правінцыя?» Мадэратарка — Алена Брава.Выступоўцы: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Таня Скарынкіна.

16.30—17.30 — Лекцыя Ганны Янкуты «Літаратура — яна мая: беларускія пісьменніцы ХХ—ХХІ ст.».

17.40—18.20 — Прэзентацыя анталогіі беларускай жаночай паэзіі 1920-30-х «Бліскавіцы». Аксана Данільчык і Віктар Жыбуль.

18.30—20.00 — «Безназоўнае: прэзентацыя жаночага досведу ў беларускай гуманітарнай адукацыі». Мадэратарка — Марына Казлоўская. Выступоўцы: Аляксей Братачкін, Ганна Бутырчык, Ганна Янкута.

20.30—21.30 — Літаратурныя чытанні: Таццяна Барысік, Анатоль Брусевіч, Вольга Гапеева, Аксана Данільчык, Таццяна Нядбай, Таццяна Скарынкіна.

Нядзеля (19.11)

 14.00—15.30 — «Сэкс і сэксуальнасць у беларускай літаратуры». Мадэратарка — Таня Сяцко. Выступоўцы: Альгерд Бахарэвіч, Алена КазловаМарыя Мартысевіч.

16.00—16.45 — Лекцыя Надзеі Кандрусевіч-Шыдлоўскай«Досвед іншасці ў дзіцячай літаратуры Швецыі».

17.00—18.15 — Дыскусія «Жаночыя тэксты і кантэксты ў беларускім тэатры». Мадэратарка — Таня Арцімовіч. Выступоўцы: Вальжына Морт, Аляксей Стрэльнікаў, Юлія Чарняўская.

18.30—19.15 — Спектакль «Мова Х» тэатра «Галава-нага» (паводле Вальжыны Морт, рэж. Аляксей Стрэльнікаў).

19.30—21.00 — Закрыццё фестывалю. Літаратурныя чытанні: Альгерд Бахарэвіч, Алена Казлова, Марыя Мартысевіч, Вальжына Морт, Віка Трэнас, Юля Цімафеева.

Комментарии2

Сейчас читают

Стали известны подробности о трагедии в Полоцком монастыре16

Стали известны подробности о трагедии в Полоцком монастыре

Все новости →
Все новости

Почему зевота такая заразная?

Впервые за долгое время во время атаки беспилотников погиб житель Подмосковья9

В Полоцком монастыре трагедия — сожгли женщину34

Робот восстал на шоу в Китае 4

Заместитель министра природных ресурсов России сбежал в США через Минск13

Похожий на надгробие памятный знак в Несвиже засиял новым блеском14

Два кореша на Советской в Бресте в кепках с КЗ подпевали песне «Жуков». И имели неосторожность запостить это в тредс15

«Жизнь — штука интересная, однако». Звезда белорусского гандбола нанялся фотографом, чтобы снимать любимую многими белорусскую певицу4

С клининговой компании дополнительно содрали в бюджет целых 1,1 миллиона17

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Стали известны подробности о трагедии в Полоцком монастыре16

Стали известны подробности о трагедии в Полоцком монастыре

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць