Прыказка кажа: «У спрэчцы нараджаецца ісціна». Аднак ісціна нараджаецца толькі ў такой спрэчцы, дзе бакі выкладаюць абгрунтаваны пункт гледжання, аперуюць паняццямі па вызначанай тэме, умеюць слухаць і чуць адзін аднаго. Дзе ж навучыцца правільна праводзіць палеміку? На дэбатах!
Аргкамітэт дэбат-клуба «Спікер журфака» запрашае ўзяць удзел у дэбатах! Гульні праходзяць кожныя два тыдні ў серады ў аўдыторыі 216 Інстытута журналістыкі БДУ (г. Мінск, вул. Кальварыйская, 9). Пачатак а 18:30.
Узяць удзел можа кожны ахвотны. Прымаюцца групавыя (камандныя) і індывідуальныя заяўкі!
Найбліжэйшыя даты гульняў:
2017/11/08 (18:30)
2017/11/22 (18:30)
Тэмы гульняў анансуюцца ў групе ў ВК: https://vk.com/debate_club_bsu
Форма для падачы заявак: http://goo.gl/forms/xhbAZBLNo2
З павагай, аргкамітэт дэбат-клуба «Спікер журфака»
Комментарии