Культура99

Начался сбор денег на издание уникальной Полесской Библии в переводе Федора Климчука

Пераклад Новага запавету на дыялект палескай вёскі Сіманавічы — праца Фёдара Данілавіча Клімчука, якой ён займаўся цягам 15 год. Пераклад быў скончаны ў 1995-ым, аднак у кніжным варыянце (тыражом усяго 200 асобнікаў!) пабачыла свет толькі першая частка ў 2010 годзе. Другая частка так і засталася ў стале.

Фёдар Данілавіч Клімчук — мовазнавец, гісторык, найлепшы знаўца мовы і традыцыйнай культуры Берасцейшчыны і Піншчыны, Фёдар Клімчук. Ён зрабіў дзве ўнікальныя справы: запісаў гаворкі соцень населеных пунктаў Брэсцкай вобласці, а таксама пераклаў на гаворку свайго роднага сяла Сыманавічы Новы запавет ды творы Гамера, Талстога і Гогаля.

Актывісты хочуць надрукаваць 500 асобнікаў перакладу Новага запавету фарматам 170 на 240, аб'ёмам у 340 стр.

Падтрымаць праект

Падтрымаўшы гэты праект, кожны робіць магчымым захаваць мову палескай вёскі на стагоддзі. Тую самую мікрамову, якая ўтрымлівае ў сабе багата аўтэнтыкі і дазваляе пачуць словы, якія ўжывалі нашы продкі шмат стагоддзяў таму.

«Я памятаю моўную псіхалогію сваёй вёскі: па-руску можаш размаўляць недзе там, у горадзе, але з маці — барані Божа! Гэта лічылася грахом. Абавязкова на сваёй. Толькі пры такім стаўленні, лічу, яе можна захаваць і надалей», — казаў тады наш зямляк. «Памруць гаворкі — мова стане мёртвай», — лічыў Фёдар Данілавіч і рабіў усё для таго, каб гэтага не здарылася.

Да апошняга Фёдар Клімчук гатовы быў размаўляць гадзінамі пра яго Сіманавічы. Ён марыў пра тое, каб кніга, пад вокладкай якой быў бы ўвесь Новы запавет па-сіманавіцку, атрымалася. Давайце ажыццявім яго мару!

Выдадзеныя кнігі патрапяць да спонсараў, частка паедзе да сваякоў і на Радзіму, частка ў крамы, а сабраныя грошы з продажу пойдуць на выданне новых кніг Клімчука.

Комментарии9

Сейчас читают

Трамп подписал закон о «адских» санкциях против России2

Трамп подписал закон о «адских» санкциях против России

Все новости →
Все новости

Освобожденный Алесь Чумаков рассказал об обвинении: «Играл белорусскую народную музыку и тем самым формировал протестное ядро»14

Минчанке, просившей у Лукашенко квартиру за трех рожденных дочерей, пока подарили трехместную коляску26

«Когда работаешь дома — жить не на что, а когда работаешь на фуре — жить некогда». Белорусские дальнобойщики рассказали о своем образе жизни13

Белоруска за два дня проиграла в онлайн-казино почти 70 тысяч рублей и теперь пытается вернуть их от банка14

Дочь министра Маркова запустила новый проект на телевидении — будет рассказывать об истории Беларуси18

Пустит ли Латвия белорусский калий? Узнали, что услышал Коул в Риге12

Как в Польше работают родительские комитеты в школах и сколько собирают денег

25 лет назад норвежец получил чеснок от монаха в Беларуси. Теперь этот сорт хотят все7

Марина Золотова пишет книгу о женщинах в тюрьмах

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Трамп подписал закон о «адских» санкциях против России2

Трамп подписал закон о «адских» санкциях против России

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць