Еда33

Готовим свекольную закваску и рассказываем, что с ней делать

Многие известные шеф-повара мира называют кулинарным трендом последних лет приготовление пищи с помощью ферментации и брожения. И вот что-что, а в этом белорусский кухня может всем служить примером, так как для нас такие блюда как кислая капуста и квас не являются чем странным.

Але вось на што мы падзабыліся, дык гэта на закваскі да супоў: жур (кісяліца) і бурачны заквас для баршчу. Для нас ужо больш натуральна падкісляць супы воцатам ці лімонам.

Шчыра сказаць, рабіць закваску ў першы раз мне было нават страшна: можа, я зраблю штось такое, што занадта закісліцца і пашкодзіць здароўю? Але калі кіравацца простымі правіламі яе гатавання, усё атрымаецца! А боршч, зроблены на бурачнай заквасцы, аддзячыць вам неймаверным смакам.

Закваску можна захоўваць у такіх вось бутэлечках.

Сёння я распавяду вам, як прыгатаваць бурачную закваску, а таксама пазнаёмлю з цікавым супчыкам, дзе яна выкарыстоўваецца. 

На закваску:

  • 500 мл вады;
  • 0,5 ч. л. солі;
  • 500 гр. буракоў;
  • 3—4 зубчыка часнаку;
  • 2 лаўровых ліста;
  • 3 зярняткі духмянага перцу;
  • 5 зярнятак чорнага перцу;
  • корань імберцу (кавалак прыкладна 1 см) ці корань хрэну»
  • 0,5 ч. л. кмену;
  • 0,5 ч. л. каляндры.

Кіпяцім ваду, дадаём соль, перамешваем і даём састыць. Буракі лупім, наразаем кавалкамі. Часнок чысцім і трохі раздушваем яго нажом.

Двухлітровы слоік абдаём кіпнем, укладаем у яго бурак, часнык і спецыі, заліваем салёнай вадой. Важна, каб кавалкі бурака былі пад вадой (калі яны выдаюцца, лепш ці прыбраць частку, ці даліць вады). На слоік пакласці накрыўку (не закручваць, а проста пакласці, каб быў выхад газам).

Слоік пакідаем у цёплым месцы на 5—7 дзён. Пасля другога дня на паверхні можа сабрацца белы шум — прыбіраем яго чыстай лыжкай, якую абдалі кіпнем.

На 5-ты дзень варта пакаштаваць закваску: калі смак дастаткова кіслы, то яе можна выкарыстоўваць. Прыбіраем з закваскі буракі, прапускаем яе праз друшляк, пераліваем у бутэльку і захоўваем у лядоўні (можна захоўваць некалькі тыдняў). Буракі з закваскі можна выкарыстоўваць для баршчу ці, напрыклад, бурачных катлетак. Спецыі тут ідуць як дадатак для больш насычанага смаку: вы можаце ці зрабіць без іх ці паспрабаваць дадаць іншыя.

Боршч з вішнямі:

  • 750 мл булёну з агародніны;
  • 250 мл бурачнай закваскі;
  • 1 бурак (250 гр);
  • 200 гр замарожанай вішні без костак (размарожваем);
  • 1 шклянка варанага нуту (прыкладна ¼ шклянкі сухога);
  • соль, перац;
  • зеляніна: пятрушка ці кроп.

Бурак гатуем вашым улюбёным спосабам (мне асабіста падабаецца яго запякаць, ён тады больш салодкі). Бурак чысцім і тром на тарцы.

У рондалі грэем булён з закваскай, дадаем бурак, варым хвілін 10 разам. Солім, перчым. Дадаем вішню і нут, і даем яшчэ хвілінак 7 паварыцца. Перад падачай пасыпаем парэзанай зелянінай. Смачна есці!

Комментарии3

Сейчас читают

Безумно популярная минская блогерша потратила на празднование дня рождения почти $16 тысяч16

Безумно популярная минская блогерша потратила на празднование дня рождения почти $16 тысяч

Все новости →
Все новости

Под Энгельсом расстреляли генерала российской стратегической авиации21

«Журфак по субботам» в Варшаве и Вильнюсе объявляет новый набор10

Лукашенко приказал «хорошенько встряхнуть» школьников и «чего бы это ни стоило, полностью встряхнуть» школы32

На охоте под Гродно егерь застрелил охотника10

Светлана Тихановская провела встречу со спикером и депутатами Сейма Литвы. Что обсуждали?20

В Германии подожгли строительную площадку оборонной компании4

Путин резко изменил риторику: Договориться между собой должны именно Россия и Украина21

Украина нанесла удар по порту Сочи

Как жители деревни под Молодечно борются за чистую воду уже 15 лет

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Безумно популярная минская блогерша потратила на празднование дня рождения почти $16 тысяч16

Безумно популярная минская блогерша потратила на празднование дня рождения почти $16 тысяч

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць