Культура33

Ксендз Сергей Суринович защитил в Польше докторскую диссертацию по переводам Нового Завета на белорусский язык

24 красавіка ва Універсітэце кардынала Стэфана Вышынскага ў Варшаве (Польшча) адбылася абарона доктарскай дысертацыі кс. Сяргея Сурыновіча, які нясе служэнне пробашча ў парафіі ў Друі, паведамляе catholic.by 

Абароненая праца была напісана на кафедры экзегетыкі Новага Запавету тэалагічнага факультэту Інстытута біблійных навук на тэму: «Прынцыпы ўтварэння антрапонімаў і тапонімаў у перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову».

Абароне доктарскай працы папярэднічала напісанне навуковай дысертацыі, даследаванні і праца над якой працягваліся на працягу пяці гадоў. У працэсе абароны адбыўся камісійны экзамен па спецыяльнасці біблійная тэалогія. Гэта навука, што ў сукупнасці з біблійнай інтрадукцыяй і біблійнай экзегэтыкай складае і стварае дысцыпліну пад агульнай назвай біблістыка.

У сваіх навуковых даследаваннях кс. Сяргей Сурыновіч, кіруючыся гістарычна-крытычным метадам, аналізуе антрапонімы і тапонімы семіцкага, грэцкага і лацінскага паходжання ў перакладах Новага Запавету на сучасную беларускую мову, зробленых у 1914—2017 гадах.

Доктарская дысертацыя кс. Сяргея Сурыновіча, напісаная пад навуковым кіраўніцтвам прафесара-бібліста кс. Януша Крэцідлы, з’яўляецца першай і наватарскай спробай навуковага аналізу азначанай тэмы і ахоплівае ўсе пераклады Новага Запавету на сучасную беларускую мову.

Сяргей Сурыновіч нарадзіўся 13 красавіка 1976 г. у Лугамавічах Івеўскага раёна ў сям’і настаўніка. Вучыўся ў духоўных семінарыях у Гродне і Санкт-Пецярбургу. Служыў у розных парафіях у Расіі, пасля вяртання ў Беларусь быў пробашчам у Віцебску і парафіі ў Слабодцы (Браслаўскі дэканат). Цяпер служыць у парафіі Найсвяцейшай Тройцы у Друі.

Комментарии3

Сейчас читают

Количество судов по политическим уголовным делам уменьшилось в разы22

Количество судов по политическим уголовным делам уменьшилось в разы

Все новости →
Все новости

Житель Киева голым измазался в смолу, чтобы ночью ограбить магазин. Отмывали его пять часов8

И Украина, и Россия вырезали из «Человека-паука» песню Монеточки. А что Беларусь?19

В России объявили о 23‑летнем приговоре для «польского шпиона»4

Сайт, на котором белорусов вербовали для войны с Украиной, исчез сразу, как только о нём написали СМИ2

Умер академик Анатолий Михайлов

Ночью на севере и в центре Беларуси снова слышали звук беспилотника

Лукашенко следом за Трампом подсел на квашеную капусту19

В Польше россияне готовили покушение на украинского рэпера Kyivstoner3

Ситуация с визами для родственников белорусов, которые живут в Чехии, скоро может улучшиться1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Количество судов по политическим уголовным делам уменьшилось в разы22

Количество судов по политическим уголовным делам уменьшилось в разы

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць