Дзень Перамогі 9 мая — прыдатная нагода задумацца над тым, якім коштам яна далася беларусам, і што наагул адбывалася на нашай зямлі ў час апошняй вялікай вайны.
Грунтоўныя, ідэалагічна незашораныя адказы на гэтыя пытанні можна знайсці ў выданнях Arche, прысвечаных Другой сусветнай вайне, якія прапануюцца вашай увазе.
Тэмы, якія раскрываюцца ў выданнях:
- нацысцкія пункты гледжання на Беларусь;
- немцы і беларускія нацыяналісты напярэдадні нацысцкага ўварвання ў СССР;
- нацысцкі рэжым у Беларусі (адміністрацыя на цэнтральным і лакальных узроўнях, эканамічная палітыка);
- дзейнасць пранямецкіх арганізацый (Саюз беларускай моладзі, Беларуская народная самапомач, Беларуская самаахова, Беларуская краёвая абарона);
- Крыж і свастыка: калабарацыя царквы ў акупаванай Беларусі;
- Арганізацыя і баявы шлях беларускай дывізіі Вафен-СС (30-ая грэнадзёрская дывізія Вафен-СС);
- Штодзённае жыццё беларусаў пад нямецкай акупацыяй.
Выданні ілюструюцца ўнікальнымі фотаматэрыяламі — нямецкімі прапагандысцкімі плакатамі, фотаздымкамі мірнага насельніцтва й ландшафтаў Беларусі 1941-1944.
Пабачыць спіс выданняў і даведацца, як іх атрымаць можна на сайце Arche.
-
Парикмахер и писатель Сергей Календа: «Есть люди, которые говорят: «После такой книги я бы не пошел к вам стричься»
-
На государственном телевидении прозвучала «Купалінка» — ее исполнил сербский иеромонах, который много лет живет в Беларуси
-
Беседы с лауреатами премии «Голас пакалення свабоды» были собраны в книгу

Комментарии