Общество77

Главный редактор «Прессбола» обратился к представителям силовых структур

Фото Надежды Бужан

Главный редактор «Прессбола» Дмитрий Герчиков обратился к представителям силовых структур по-белорусски.

Любое спартыўнае мерапрыемства — гэта свята, якое нават у самыя цёмныя часіны здольнае ратаваць людзей. Ратаваць ад горычы, безвыходнасці, тугі ды смутку. У моманты, калі гульцы з'яўляюцца з падтрыбунных памяшканняў ці атлеты ўшчыльную падыходзяць да стартавай лініі, быццам адчыняюцца дзверы ў паралельную рэальнасць. Тую, дзе ўсе, хто знаходзяцца побач, сябры і аднадумцы. Тады як надзея на поспех улюбёнцаў натхняе верай і спадзяваннем, ад якіх матылькі віруюць у душы.

Спартыўны журналіст — быццам той апостал Петра, што валодае ключамі ад сакральнай брамы. І кожны раз, калі душы заўзятараў прагнуць патрапіць у свет дабрыні і святла, адмыкае дзверы. Праз голас у падкасце, літары ў тэксце ці фота ў інтэрнэт-артыкуле ён накіроўваецца разам з натоўпам у чароўны свет. І звяртае ўвагу ўсіх вандроўнікаў на асаблівасці наваколля на працягу чароўнага маршруту.

Аднак сёння ва ўсіх нас перахапіла голас.

Знікла жаданне варушыць пальцамі па клавіятуры. Зацягнула вочы заслонай слёз ад немачы і бяссілля так, што не бачна манітораў нават памерам з LED-панэль. Усё таму, што Беларусь накрыла хваля неапраўданай, бесчалавечнай жорсткасці. Яна не ведае межаў, не падзяляе ахвяраў па ўзросце, поле ці прафесіі. Яна ігнаруе ўсе адэкватныя катэгорыі, якімі акрэсліваюцца стасункі між людзьмі. Ад яе пакутуюць нашыя калегі, дзейныя (у тым ліку і зорныя) асобы спартыўнай суполкі, чытачы «Прэсбола» і анлайн-версіі газеты, нашы родныя, блізкія ды сваякі…

Гэты боль нельга сцішыць інакш, як адмовіцца ад катаванняў ды вербальных прыніжэнняў, а таксама забараніць фізічную расправу ў дачыненні да тых, хто мірна стаіць паабапал праспектаў, вулачак правінцыйных гарадоў ці сельскіх гасцінцаў. Таму як галоўны рэдактар я звяртаюся ад імя ўсіх супрацоўнікаў — былых ці актыўных — выдання «Прэсбол» з просьбай цалкам спыніць агрэсію супраць простых людзей!

Ведаю, што нас чытаюць і тыя людзі ў мундзірах с зоркамі на пагонах, што аддаюць суворыя загады з кабінетаў, і тыя маладзены, якія толькі-толькі атрымалі першыя лычкі ў ваенным жыцці. Спыніцеся, спыніцеся, калі ласка! Няма больш каштоўнага на зямлі, чым жыццё і здароўе людзей. Тым больш вашых землякоў — беларусаў, што сэрцам адданыя не толькі роднай зямлі, але і міру.

…Гэты нумар мы рабілі з велізарным цяжарам на душы. І былі моманты, калі адчуванне вырачанасці ды безвыходнасці падштурхоўвала спыніцца, выйсці з белымі аркушамі замест тэкстаў. Аднак журналісцкае сумленне ўсё ж вымагала перасіліць сябе і дарабіць прафесійную справу — так, як гэта рабілі ўсе прэсболаўцы цягам 30 год. Спадзяюся, што і людзі, якім па абавязках трэба абараняць грамадзян і вартаваць іх спакой, ад сёння і надалей таксама будуць дзейнічаць па сумленні, з прафесійным гонарам.

Бо інакш слова «свята» мы не ўзгадаем яшчэ доўга — якія б спартыўныя мерапрыемствы ў свеце ні ладзіліся

Комментарии7

Сейчас читают

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую лидером. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»31

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую лидером. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»

Все новости →
Все новости

«Хотел встретить крокодилов и бегемотов». Белорус совершил одиночный сплав по реке Лимпопо

Ивовый лабиринт, качели и лежаки. Какие новые зоны отдыха обустроят во Фрунзенском районе

Кагэбэшники звонят белорусам в эмиграции через их друзей — чего хотят?27

«Алеся» и «Мария» пройдут под Свислочью. Как в столице строят третью линию метро

Хитрый белорус сменил имя и фамилию, чтобы обойти запрет на въезд в Финляндию. Но не прокатило13

Провластный блогер Анджилиша, которая конфликтовала с компанией невестки Лукашенко, вышла замуж8

В Толочинском районе на железнодорожном переезде застрял автовоз

Болельщики ПСЖ после победы команды устроили беспорядки — фанаты жгли машины и громили магазины23

В Ростовской области после атаки БПЛА загорелось нефтехранилище, в Саратовской — НПЗ5

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую лидером. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»31

Новый посол Украины по вопросам Беларуси: «Признаем Тихановскую лидером. А у Лукашенко нет монополии на голос народа»

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць