Общество33

Супрацоўнікі Купалаўскага сустрэліся і абмеркавалі сітуацыю ў тэатры і краіне ВІДЭА

Супрацоўнікі Купалаўскага тэатра выступілі з чарговай заявай. Прыводзім яе цалкам.

«Сёння адбылася сустрэча супрацоўнікаў тэатра, дзе мы абмеркавалі сітуацыю не толькі ў тэатры, але і ў краіне.

Мы ўпэўніліся ў разуменні таго, што мы — адзінае цэлае.

Пазіцыя, якую заняў Купалаўскі тэатр, не змянілася. Мы пацвярджаем свой намер сысьці з тэатра ў выпадку невыканання заяўленых патрабаванняў.

На дадзены момант тэхнічна падача заяў аб звальненні немагчыма праз адсутнасць доступу ў тэатр. Афіцыйна тэатр адпраўлены на прастой, і не ва ўсіх ёсць магчымасць трапіць у будынак.

Дагэтуль выконваючы абавязкі дырэктара тэатра ня быў прадстаўлены калектыву. Паводле папярэдняй інфармацыі ён гатовы сустрэцца з намі 25 жніўня, дзе ў яго будзе магчымасць асабіста азнаёміцца з кожнай заявай.

Мы адмаўляемся ад індывідуальных сустрэч з дзейным выконваючым абавязкі дырэктара. Усе неабходныя пытанні павінны вырашацца ў прысутнасці ўсяго калектыву.

На дадзены момант мы ясна разумеем, што вяртанне Паўла Паўлавіча Латушкі на пасаду дырэктара тэатра немагчымае ўжо праз незалежныя ад нас прычыны.

ПАТРАБАВАННІ НАЦЫЯНАЛЬНАГА АКАДЭМІЧНАГА ТЭАТРА ІМЯ ЯНКІ КУПАЛЫ

Мы, супрацоўнікі Нацыянальнага акадэмічнага тэатра імя Янкі Купалы, патрабуем:

1. Вызваліць усіх палітзняволеных і затрыманых падчас выбарчай кампаніі і мірных акцый, звязаных з ёй.

2. Расследваць усе выпадкі гвалту над пратэстоўцамі і выпадковымі людзьмі. Узбудзіць крымінальныя справы ў дачыненні да сілавікоў, якія злоўжывалі сваімі паўнамоцтвамі.

3. Дапусціць прадстаўнікоў сродкаў масавай інфармацыі, адвакатаў і медыкаў да тых, хто яшчэ ўтрымліваецца ў ізалятарах.

4. Спыніць ціск на супрацоўнікаў, якія прымаюць удзел у мірных акцыях пратэсту і выказваюць сваю грамадзянскую пазіцыю.

5. Правесці новыя выбары прэзідэнта з новым складам ЦВК з допускам незалежных міжнародных і нацыянальных назіральнікаў», — гаворыцца ў заяве.

Комментарии3

Сейчас читают

Сергей Тихановский переехал жить в Лос-Анджелес74

Сергей Тихановский переехал жить в Лос-Анджелес

Все новости →
Все новости

Где в Европе самая чистая вода для купания? Опубликован новый рейтинг пляжей

Литва признала фигуранта расследования «Нашай Нівы» Скиндерева угрозой национальной безопасности и собирается лишить статуса беженца18

Министр финансов США называл Зеленского «мистер Бин под крэком»31

Белорусы делятся фото аистов, заходящих к ним во двор в гости2

Нидерланды разгромили Швецию1

Теперь и белорусских актеров будут русифицировать — через ВГИК14

Кучма и Ющенко также отказались от польских орденов14

В Витебске на пешеходном переходе установили необычные столбики. Как они работают?4

Трамп упрекнул Мелони плохими результатами в Италии, та нашлась, что ответить8

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сергей Тихановский переехал жить в Лос-Анджелес74

Сергей Тихановский переехал жить в Лос-Анджелес

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць