30 марта Белорусский ПЕН-центр объявил итоги премии Франтишека Богушевича, которая вручается за лучшую книгу исторической прозы.

Лаўрэатам стаў доктар гістарычных навук Сяргей Абламейка за кнігу «Каліноўскі і палітычнае нараджэнне Беларусі».
Кніга выйшла ў серыі «Бібліятэка Свабоды». 31 сакавіка а 19.00 пройдзе анлайн-уручэнне прэміі, падчас якой Сяргей Абламейка прачытае лекцыю паводле сваёй кнігі.
У кнізе Абламейка па-новаму паглядзеў на ролю і значэнне кіраўніка вызвольнага паўстання 1863-64 гадоў. «Азначэнне «герой» неадпаведнае постаці Кастуся Каліноўскага, яно недакладна вызначае ролю гэтага чалавека ў беларускай гісторыі. Герояў беларусы маюць шмат, а Каліноўскі ў нас адзін», — кажа аўтар. І ў дваццаці пяці гісторыка-філасофскіх эсэ пераканаўча даводзіць, што Каліноўскі — гэта бацька новай беларускай дзяржаўнасці.
-
На Тыдзень беларускай культуры Музей Луцкевича превратится в музей Попки
-
Усадьбу Гребницких под Ушачами покупали уже дважды — и вот она снова на аукционе за одну базовую
-
Ее не хотели брать в музыкальную школу, а в 14 она сыграла в Карнеги-холле в Нью-Йорке. Белорусская скрипачка — о жизни в Лондоне, заработках и чем скрипка Страдивари за 14 миллионов евро отличается от обычной
Комментарии