Культура

«Это книга, которую сейчас пишу». Автор бестселлера «Радзіва Прудок» восстанавливает из руин дворец в Наровле

Репортаж «Радыё Свабода» из Наровли, райцентра в Гомельской области, где писатель Андрей Горват и его друзья купили, а теперь восстанавливают старинный дворец известного рода Горваттов.

Пераўвасабленьне падкрэсьлівае стылёвая жоўтая каска, расьпісаная ўкраінскімі калегамі на памяць аб досьведзе працы работнікам сцэны ў акадэмічным тэатры Львова.

За гэты час ён самастойна перацягаў тоны друзу — на цяперашнім этапе якраз ідзе разбор завалаў. Валянтэры і мясцовыя памочнікі — нячастыя госьці, спадзеў пакуль на ўласныя сілы. Хацеў бы працаваць у рэжыме 24/7, але арганізм прымушае рабіць паўзы — жылы ўсё ж не сталёвыя. Але калі паказвае, як у навагоднія дні на прыліве эмоцый праз замерзлую зямлю і сьнег малым шуфлікам раскапаў уваход у падзем’е, міжволі заўважаеш зусім ня волатаўскую камплекцыю.

«Этнічнага харвата ў ВКЛ запрасіў князь Радзівіл»

Усё магло мець больш прыглядны выгляд, калі б чыноўнікі не адпраўлялі ў сьметніцы лісты з подпісам Горвата, якія паляцелі ў розныя інстанцыі яшчэ ў 2010-м. Тады хаця б яшчэ быў дах і можна было хадзіць па пакоях, не асьцерагаючыся за жыцьцё.

Уваходы ад Прыпяці і з парку
Уваходы ад Прыпяці і з парку

Уваходы ад Прыпяці і з парку

Па аб’явах у газэтах і рэкамэндацыйных лістах набіралі адмыслоўцаў з эўрапейскіх краін — гувэрнэраў, інжынэраў па камунікацыях, кіраўнікоў на фабрычную вытворчасьць, садоўнікаў. А вось чэлядзь збольшага была мясцовая (тагачасная Нароўля была тыповым габрэйскім мястэчкам).

Зьняшні выгляд і ўнутранае аздабленьне Нараўлянскага палацу, 1907 год
Зьняшні выгляд і ўнутранае аздабленьне Нараўлянскага палацу, 1907 год

Зьняшні выгляд і ўнутранае аздабленьне Нараўлянскага палацу, 1907 год

Сам Андрусь у тэму фамільнай повязі з старым эўрапейскім родам заглыбляецца неахвотна. Хоць уласны радавод вывучыў «да 14-га калена», кажа, што гэта ня мае ніякага значэньня — маўляў, ніколі ня ставіў за мэту набыць «элітную нерухомасьць», апэлюючы да генэалягічнага дрэва. Да таго ж, адрозна ад гаспадароў сядзібы, яму ў прозьвішчы хапае адной літары «т».

Аўтэнтычныя складнікі сядзібы: уязная брама і альтанка-маяк
Аўтэнтычныя складнікі сядзібы: уязная брама і альтанка-маяк

Аўтэнтычныя складнікі сядзібы: уязная брама і альтанка-маяк

Апошнія гады Андрусь шмат правёў у архівах, па крупінках зьбіраючы інфармацыю аб паходжаньні роду на гэтых землях. З супастаўленых фактаў вынікае, што ўсё пачалося зь фігуры Яна Нікшыца Горвата, які і даў пачатак роду на Беларусі. Гэта быў этнічны харват (Горват = Хорват), запрошаны ў XVІІ стагодзьдзі магнатам Багуславам Радзівілам у якасьці вайсковага тактыка, дарадцы.

Гістарычныя артэфакты і ключы ад палацу
Гістарычныя артэфакты і ключы ад палацу

Гістарычныя артэфакты і ключы ад палацу

За некалькі наступных стагодзьдзяў Горваты пачалі лічыць сябе палякамі, але з папраўкай на рэгіён — як на той час, Літву. Андрусь ілюструе гэта ўласным прыкладам: маўляў, у Менску пра сваю адметнасьць кажа, што паляшук, хоць пры гэтым не перастае быць беларусам. Гэтак і даўнейшых Горватаў у крыніцах часта характарызавалі як «славуты літвін», «Горват зь Літвы».

Андрусь Горват і ягоныя валоданьні
Андрусь Горват і ягоныя валоданьні

Андрусь Горват і ягоныя валоданьні

«Засталіся нашчадкі Эдварда Горвата па жаночай лініі. Ягоны сын памёр маладым, а дачка выйшла замуж за Станіслава Ваньковіча. Іх спадкаемніца спадарыня Аляксандра жыве ў Нью-Ёрку, ужо пажылога веку. Выходзіў зь ёй на сувязь, але стасункі не наладзіліся, не праявіла ахвоты да дыялёгу. У Польшчы таксама блізкія сваякі нараўлянскіх Горватаў, на ўзроўні родных братоў. Яны паходзяць з Галоўчыцкай сядзібы: там палац сьціплейшы, але значна лепш захаваўся (цяпер там вясковая паліклініка). А што да магчымай сустрэчы, дык для ўсіх нашчадкаў, якія б прозьвішчы ні мелі, дзьверы заўсёды адчыненыя — прынамсі, пакуль гэта будзе залежаць ад мяне».

«Права ўласнасьці аўтаматычна шчасьлівым ня робіць»

Нараўлянскі палац зь неба і зь зямлі

Нараўлянскі палац зь неба і зь зямлі

Кажа, што зачараваўся ўбачаным зь першага позірку. А ці мог тады ўявіць, што праз 15 гадоў будзе стаяць пасярод сваіх валоданьняў у будаўнічай касцы?

Няспынны працэс добраўпарадкаваньня

Няспынны працэс добраўпарадкаваньня

За амбітную задачу вярнуць палац да аўтэнтычнага выгляду — з рымскімі калёнамі, эркерамі ды тэрасамі — узялася арганізацыя, якая мае трох заснавальнікаў. Апрача Андруся Горвата, гэта яшчэ стваральнік культурнай прасторы ў мазырскім кляштары «Даліна анёлаў» Аляксандар Баранаў і заснавальнік гомельскага незалежнага мэдыя «Моцныя навіны» Пётра Кузьняцоў.

Ацалелыя фрагмэнты гісторыі

Ацалелыя фрагмэнты гісторыі

Але галоўныя адкрыцьці, спадзяецца ён, яшчэ наперадзе. Падчас абстрэлаў у апошнюю вайну частка перакрыцьцяў абвалілася аж да сутарэньняў. І якраз гэта магло ўратаваць аздобу пахаваных памяшканьняў.

Уваход у сутарэньні Андрусь раскапаў у навагоднія дні 31 сьнежня і 1 студзеня

Уваход у сутарэньні Андрусь раскапаў у навагоднія дні 31 сьнежня і 1 студзеня

Хоць пры гэтым і адзначае адметнасьць цяперашняга гістарычнага пэрыяду, калі грамадзтву «не да палацаў». Але калі ўпрогся, трэба цягнуць. Бо ёсьць істотны момант — абмежаваныя часавыя рамкі рэалізацыі праекту. Што і прапісана ў дамове з прадаўцом, Нараўлянскім райвыканкамам.

Лесьвічныя пралёты пераробленыя ў бытнасьць школы-інтэрнату

Лесьвічныя пралёты пераробленыя ў бытнасьць школы-інтэрнату

Паставіць дах Андрусь Горват разьлічвае ўласнымі сіламі і пры дапамозе людзкіх ахвяраваньняў. А ўжо далей надзея на фонды ці спонсараў: сродкаў запатрабуецца шмат, а зьбіраць грошы праз «Талаку» праблематычна. Днямі на юрыдычную асобу заснавальнікі адкрылі банкаўскі рахунак для падтрымкі аднаўленчых работ у палацы.

«Разам з навуковым кіраўніком мы ўзгадняем любыя рухі: складаем плян працы, пішам просьбу на дазвол, чакаем адмашкі зьверху і г.д. Кожныя тры месяцы я рыхтую справаздачу аб выкананых работах. Зрэшты, так і павінна быць, бо гэта помнік архітэктуры. Калі я разьлічваю, што іншыя аналягічныя аб’екты ў краіне гэтаксама абароненыя ад жаданьня выкарыстаць іх у пэўных бізнэс-інтарэсах, адкінуўшы гістарычны складнік, то мушу дазволіць кантраляваць і сябе. Хтосьці павінен сачыць, каб інвэстар, пакупнік сваімі дзеяньнямі не нанёс шкоды. У дадзеным выпадку гэтую функцыю выконвае Мінкульт», — кажа Андрусь Горват.

«Ня месца для задавальненьня дробнабуржуазных амбіцый»

«Умовы прапісаныя ў дамове куплі-продажу: гатэль ці рэстаран. Для сябе заплянавалі «музэйны комплекс з функцыяй гатэля». Хоць гэта быў жылы дом, некалькі пакояў Горваты адвялі пад экспазыцыі: прырода Палесься з чучаламі жывёлаў і гнёздамі птушак, пад шклом — археалягічныя знаходкі. Яны любілі гасьцей, адзін з надпісаў на сьцяне гучаў так: «Госьць у доме — Бог у доме». Таму лягічна зрабіць гатэль — не стандартны, а сямейнага тыпу, калі наведнік уключаны ў агульнае жыцьцё. Умоўна можна параўнаць зь Нясьвіжам: і музэйная частка, і месца для канцэртаў, і нумары пераначаваць. Я не зьбіраюся тут жыць, не будую сабе асабняк».

Галава сфінкса з этнаграфічнага музэю Нароўлі

Галава сфінкса з этнаграфічнага музэю Нароўлі

Нараўлянская сядзіба — гэта ня толькі палац, а і мноства спадарожнай інфраструктуры. Шмат якія пабудовы зьніклі ў віхуры войнаў і бальшавіцкай нацыяналізацыі, іншыя патрабуюць тэрміновай рэстаўрацыі, але бракуе сродкаў.

Палац і побач зь ім пабудовы кандытарскай фабрыкі
Палац і побач зь ім пабудовы кандытарскай фабрыкі

Палац і побач зь ім пабудовы кандытарскай фабрыкі

На заводзкай тэрыторыі — парэшткі гаспадарчых пабудоваў: колішнія памяшканьні адміністрацыі, жыльлё прыслугі, карэтныя, стайні, хлявы і г.д. Як удакладняе Андрусь Горват, на руіны дамова куплі-продажу не распаўсюджваецца. Хоць у ідэале можна было аднавіць кавалачак аўтэнтычнай Нароўлі.

Андрусь кажа, што старыя традыцыі трымаюцца на годным узроўні і па сёньня. Прынамсі, для яго нараўлянскі мармэляд — найсмачнейшы ў сьвеце.

«Мая новая кніга існуе толькі ў адзіным экзэмпляры»

Гаворыць "Радзіва Прудок"
Гаворыць «Радзіва Прудок»

Гаворыць "Радзіва Прудок"

Чытайце таксама: 32-гадовы мінчук пераехаў жыць у дзедаву хату ў глухім Палессі. Дзённік + фоты

А мінулай зімой, каб цалкам зьнітавацца з палацам, пераехаў з Прудка ў Нароўлю — наймае тут жыльлё, каб зэканоміць час на дарогу. А творчасьць? Яна цяпер у адным экзэмпляры, — па-філязофску кажа пісьменьнік.

На нейкі час Андрусь Горват памяняў Прудок на Нароўлю
На нейкі час Андрусь Горват памяняў Прудок на Нароўлю

«Вось яна, мая творчасьць, — паказвае ён на будынак. — Гэта кніга, якую зараз пішу. Проста яна існуе ў адзіным экзэмпляры і трэба прыяжджаць у Нароўлю, каб яе пачытаць… Канечне, давялося ўсё радыкальна зьмяніць. Паколькі я дырэктар арганізацыі, трэба весьці шмат перапіскі, рыхтаваць кучу папер, падаваць справаздачы ў падатковую, фонд сацыяльнай абароны, пералік арганізацый велічэзны. Акрамя таго, дамаўляцца, сустракацца, вырашаць пытаньні. Гэта займае шмат часу. Ну, і фізычная праца. Я не магу адзін пацягнуць бэлькі, але вёдрамі, тачкамі перавёз тоны друзу. А як зьяўляюцца памочнікі, тады ўжо працуем ад раніцы да вечара».

«Пасунуцца гаспадароў прымусілі яшчэ ў Першую сусьветную вайну, бо кайзэраўцы разьмясьцілі тут штаб. Зрэшты, паводзілі яны сябе ахайна і дазволілі Эдварду вывезьці ўсё, што пажадае. Пасьля рэвалюцыі і нацыяналізацыі тут быў санаторый — газэтная абвестка за 1925 год запрашала мазыранаў сюды адпачыць. Затым заехала беларуская школа. Але пачалася Другая сусьветная, будынак моцна пацярпеў ад абстрэлаў (падвал немцы нібыта выкарыстоўвалі як катавальню). У вайну арганізавалі школу-інтэрнат для сіротаў, зрабілі вялікую прыбудову — па дакумэнтах будынак і цяпер праходзіць як навучальны корпус. Канец усяму паклала чарнобыльская катастрофа: многія нараўлянцы зьехалі, школу зачынілі».

Этнаграфічны музэй у Нароўлі
Этнаграфічны музэй у Нароўлі

Андрусь Горват наведаўся ў Нароўлю праз 20 гадоў пасьля сыходу апошніх арандатараў. Так, палац ужо разбураўся, але каб спыніць працэс, хапіла б некалькі тысяч даляраў. Цяпер гаворка пра сумы на парадак большыя. Але сваю місію Андрусь гатовы выканаць да канца, а затым з чыстым сумленьнем «зьнікнуць».

Від на палац з вышыні птушынага палёту
Від на палац з вышыні птушынага палёту

Від на палац з вышыні птушынага палёту

Падтрымаць працэс аднаўленьня Нараўлянскай сядзібы можна грашовым пераводам. Рэквізіты тут.

Комментарии

В планах России — разделить Украину на три части. Вот карта из секретного российского документа

В планах России — разделить Украину на три части. Вот карта из секретного российского документа

Все новости →
Все новости

В Великобритании зафиксировали полеты неопознанных дронов над военными базами, которые используют США1

Российская армия начала штурм Великой Новосёлки. Ее захват будет иметь огромное значение2

Найден самый удачливый рыбак Беларуси: за час он выловил в черте Минска две 18-килограммовые рыбины

Посол Украины в Турции рассказал, как Эрдоган спас от российского захвата Одессу и Николаев1

В Купаловском театре состоялась первая премьера сезона. Это трагикомедия Достоевского с Нефёдовой в главной роли21

Умер витебский художник Александр Слепов

Россия вербует на войну против Украины йеменских хуситов1

«Вот за это вас, хачей, и ненавидят!» Комик Мирзализаде рассказал, можно ли считать белорусов толерантными21

«Сто процентов Беларусь». В Могилеве заметили кота, который знает правила дорожного движения ВИДЕО1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В планах России — разделить Украину на три части. Вот карта из секретного российского документа

В планах России — разделить Украину на три части. Вот карта из секретного российского документа

Главное
Все новости →