Общество

Олег Груздилович из «Володарки»: Каждый день вижу лицо отца в зеркале

Журналист Олег Груздилович продолжает рассказывать о тюремном быте. «Свабода» опубликовала фрагменты письма, которое он писал 11 января жене Марьяне.

Пра шпацыр

«Раніцай у нас была прагулка. Убачылі, што стаіць сонечнае надвор’е, паступова халадае, справа ідзе да хрышчэнскіх маразоў. Але снегу, відаць, няма, ці яго зусім мала. Мяркую па тым, што ў дворыках для прагулак зусім няма снегу, а толькі лёд на зямлі. Гуляць там не вельмі прыдатна, нават зусім не прыдатна, бо раскоўзалі лёд, як на хакеі.

Сёння хадзіў каля сценкі, дзе крыху захавалася бетону. Удалося прайсці 100 перыметраў, і гэта яшчэ рэкорд. Хлопцаў большасць увогуле тапталіся на адным месцы. Але затое хоць падыхалі марозным паветрам.

Разжыўся сёння іголкай з ніткай ды за 2 гадзіны ўшыў джынсы, якія апрануў, калі сюды збіраўся. Але яны расцягнуліся і спадалі. А цяпер стала лепш хадзіць на прагулкі».

Пра лазню

«Пасля абеду была лазня, дакладней душ з пяці душавых саскоў на 7 чалавек, бо адзін з нас ездзіў у суд і лазню прапусціў. Усяго на памыўку даецца хвілін 15, а сёння нават 20. За гэты час я паспеў памыцца (дзякуй за жоўтую класную мачалку), папраць бялізну і цяльняшку са шкарпэткамі ды павесіць іх на гарачую батарэю. Правісець паспелі хвілін 10, нават падсохлі. Адзіны мінус — бялізну не замянілі, абяцалі заўтра выдаць новыя прасціны і навалачку. Пацерпім».

Пра «атаварку»

«Сёння мусіла прыехаць да нас так званая «атаварка», а не, яшчэ адно расчараванне, і да нас не дайшла. «Заўтра».

«Атаварка» — гэта і ёсць тое, што мы замаўляем на грошы, пакладзеныя на асабісты рахунак. Нас знаёмяць са спісам тавараў і цаной, запаўняеш адмысловую форму, і недзе праз тыдзень прывозяць тое, што ты замовіў, а патрачаныя грошы спісваюць. І гэтак два разы на месяц. Я замовіў рублёў на 50: канверты, паперу, нейкія прадукты, каву, згушчанку. Як атрымаю, напішу».

Пра кнігі

«Яшчэ заказаў у бібліятэцы кнігі, у тым ліку падручнікі па нямецкай мове на базе кнігі Рэмарка «Тры таварышы» — нейкая найноўшая методыка. Я ж калісьці вучыў нямецкую, хачу крыху абнавіць веды. Ды і ўвогуле трэба, каб галава працавала, каб не расслабляўся.

Яшчэ заказаў некалькі мастацкіх кніг. Пагляджу, ці дадуць. Збольшага ў камеры каля 20 кніг, стопка часопісаў, у тым ліку «Вокруг света», што я вельмі люблю. Таксама ёсць пару кніг па-беларуску, іх таксама чытаю».

«P. S. Заўтра, 12 студзеня, будзе 40 дзён, як памёр дзядуля Толя (бацька Алега. — РС). А я ж планаваў паехаць у Берасце, пасядзець за памінальным сталом. Кожны дзень бачу твар таты ў люстэрка: калі я без вусоў, дык вельмі падобны».

***

Першы раз у мінулым годзе Алега Груздзіловіча затрымалі 16 ліпеня. Тады яго пакаралі арыштам на 10 дзён, але абвінавачанняў тады не выставілі.

Паўторна яго затрымалі 23 снежня і замянілі яму меру стрымання з абавязання яўкі на ўтрыманне пад вартай, перавёўшы ў СІЗА на Валадарскага. Яму выставілі абвінавачанне паводле артыкула 342 КК (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, або актыўны ўдзел у іх).

Комментарии

Сейчас читают

В Беларуси решили уничтожить любые проявления «польскости»? Власти тайком готовят глобальную зачистку Государственного списка памятников33

В Беларуси решили уничтожить любые проявления «польскости»? Власти тайком готовят глобальную зачистку Государственного списка памятников

Все новости →
Все новости

Трамп пообещал объявить Ормузский пролив территорией США7

Наступление ВСУ на Александровском направлении: что о нем известно и каковы его перспективы3

В Подмосковье белорус убил другого белоруса. А потом от обиды раздел его догола4

На пляже Французской Ривьеры все чаще приходят дикие кабаны

Самый дорогой дом Минска в июле купили в Каменной Горке

Бывший начальник российской колонии, где сидел Навальный и другие политзаключенные, получил 7 лет за взятку2

Однофамилица Тихановской потеряла паспорт во Франции. Вечерко просит помощи9

19‑летний белорус на главном киберспортивном шахматном турнире мира заработал уже как минимум $190 тысяч2

Четырех белорусов, которые пострадали в ДТП в Грузии, уже выписали из больниц

больш чытаных навін
больш лайканых навін

В Беларуси решили уничтожить любые проявления «польскости»? Власти тайком готовят глобальную зачистку Государственного списка памятников33

В Беларуси решили уничтожить любые проявления «польскости»? Власти тайком готовят глобальную зачистку Государственного списка памятников

Главное
Все новости →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць