Культура

«Перавага на PRADMOVА заўсёды была ў беларусаў»: чаму арганізатары фестываля вымушаныя казаць пра Доліна, а не пра Някляева і Міхніка

Якім чынам канцэптуальна фарміравалася праграма «Прадмовы-2022», першы раўнд якой адкрываецца заўтра ў Тбілісі? Ці былі пазначаны пэўныя сэнсавыя лініі? Улічваліся этычныя моманты? Якім чынам у ёй узніклі расійскія спікеры? Чаму нельга было запрасіць беларускіх кінакрытыкаў, якія б распавялі пра беларускае кіно? Ды на якія падзеі фестывалю, нягледзячы на ўсе спрэчкі, варта звярнуць увагу? З гэтымі пытаннямі да каманды форума звярнуўся сайт Reform.by і на іх адказала старшыня Беларускага ПЭНа і суарганізатарка фестывалю PRADMOVA Таццяна Нядбай. 

«Вельмі доўга абмяркоўвалі (яшчэ да вайны), ці праводзіць сам фестываль»

— Таццяна, якім чынам канцэптуальна фарміравалася праграма «Прадмовы-2022»? Якім форум інтэлектуальнай кнігі бачыўся камандзе фестываля сёлета — у такі складаны і цяжкі час? Якія пазіцыі былі для вас прынцыповымі ў фарміраванні фэсту?

— Канцэптуальна арганізатары зыходзілі з ідэі Дому. Сёння шмат хто з нас апынуўся ў замежжы, без магчымасці ў блізкай перспектыве быць дома. Бывае, што ты знаходзішся ў некалькіх дзясятках кіламетрах ад беларускай мяжы, што да яе рукой падаць, а гэты шлях дадому ўжо цяпер займае месяцы і гады. Мы хацелі зрабіць утульнай прастору вакол сябе ў тых месцах, дзе сёння знаходзімся, стварыць уражанне і адчуванне дома для сябе і іншых беларусаў — Грузіі, Польшчы, Літвы. Спачатку была і Украіна, вядома, але з пачаткам вайны стала зразумела, што гэта немагчыма. Дом — гэта і скарынаўскія «віры своя», і быкаўская «Доўгая дарога дадому».

Што да праграмы — традыцыйна яна фармавалася пераважна з заявак праз адкрыты набор і рэкамендацыі і толькі ў нязначнай частцы праз мэтавыя запрашэнні саміх арганізатараў. Звычайна заяўкі на фестываль падаваліся ад беларускіх выдавецтваў і кнігараспаўсюднікаў, якія былі зацікаўленыя ў прамоцыі выдадзеных кніг. Але асаблівасць сітуацыі гэтага года ў тым, што незалежныя выдавецтвы ў Беларусі актыўна знішчаюцца, бывае, вядзеш з некім перамовы, а назаўтра сітуацыя ўжо зусім іншая…

Таццяна Нядбай на фестывалі «Прадмова» ў 2020 годзе. Крыніца фота: facebook.com/pradmova.

Пры гэтым шмат беларускіх ўдзельнікаў з года ў год заяўляецца на фестываль самастойна і для мяне гэта вельмі каштоўны момант: у нашай прасторы шмат крыўдаў, што некага некуды не паклікалі і не запрасілі, а тут фестываль стварае адкрыты ўваход, і можна заявіцца са сваёй імпрэзай.

Але зноў-такі, у сённяшняй сітуацыі ёсць чыннік бяспекі і гэта наша балючае месца. Сёлета мы наогул вельмі доўга абмяркоўвалі (яшчэ да вайны), ці праводзіць сам фестываль, ці змогуць у ім прымаць удзел творцы з Беларусі і ці будзе гэта бяспечна для іх… Вялікі боль арганізатараў, калі ты не можаш гарантаваць бяспеку ўдзельнікам падзеі, якую арганізуеш.

— Ці былі пазначаныя пэўныя сэнсавыя лініі, вакол якіх будавалася праграма? Этычныя моманты?

— З пачаткам вайны для нас стала адназначным, што трэба мець выразнае антываеннае вымярэнне і гэта, апрача лініі Дома, было адной з сэнсавых ліній праграмы. Прынамсі для мяне, якая намагалася ўкласці праграму ў Варшаве. Этычныя моманты — не дапускаць цэнзуры, але і не дапускаць прапаганды (у тым сэнсе, што не запрашаць удзельнікаў, якія б транслявалі прапагандысцкі наратыў). Ставячы перад сабой прыярытэт украінскіх удзельнікаў, я свядома не запрашала расіян на пляцоўку ў Варшаве, разлічваючы такім чынам найбольш разгарнуць украінскую тэму. Зрэшты, не тое, каб я адмаўляла некаму ва ўдзеле — такога не было, а проста не глядзела ў бок расійскіх удзельнікаў. Хаця пры гэтым тэму імперыі ў культуры (і магчымасці супраціўляцца ёй) абмяркоўваць збіралася.

— Асноўная праграма фарміравалася, сыходзячы з дасланых заявак, прапаноў. Якім заяўкам аддавалася перавага? Каму вы вымушаны былі адмовіць?

— Звычайна фестываль імкнецца задаволіць усе заяўкі і адрэагаваць на ўсе прапановы, дасланыя арганізатарам. Тое ж і сёлета: мы задаволі ўсе заяўкі, за выключэннем адной — на жаль, аўтар не выходзіць на сувязь. Але калі раптам ён адгукнецца, мы знойдзем магчымасць далучыць да праграмы і гэтую імпрэзу. Яшчэ адну заяўку праз арганізацыйную накладку мы праглядзелі і зразумелі гэта ўжо пасля публікацыі праграмы. Аднак аўтары заяўкі з паразуменнем паставіліся да гэтага.

Фестываль «Прадмова» ў 2019 годзе. Прастора ОК16. Крыніца фота: facebook.com/pradmova.

«Чытачы праграмы самі вызначалі хэдлайнераў»

— Натуральна, што фестываль не абыходзіцца без хэдлайнераў. Каго вы запрашалі? Каго ўдалося запрасіць? Ці не было, да прыкладу, ідэі — запрасіць Сяргея Жадана, якога нядаўна Польская акадэмія навук вылучала на Нобелеўскую прэмію? ( Усе гэтыя пытанні я задаю, каб ўбачыць тую працу, якая засталася па-за кадрам)

— Пра Жадана думалі ад самага пачатку, я сама вельмі ўважліва сачу за ім на фэйсбуку і бачу, што ён шмат ездзіць па Украіне — і з творчымі выступамі, і з іншай дапамогай. Я наогул хацела зрабіць дыскусію з Алексіевіч, Такарчук і Жаданом, вось толькі Сяргію давялося б удзельнічаць, напэўна, анлайн.

Не ведаю, ці магу дазволіць сабе быць настолькі шчырай у гэтай сітуацыі… У мяне быў вельмі балючы раўнд перамоваў з украінскімі ўдзельнікамі, калі прычынамі для адмоваў было тое, што фестываль беларускі, а з Беларусі ляцяць ракеты. Планаў па запрашэнні было шмат, але «падгружаная» гэтай калектыўнай віной і рэфлексіямі на гэтую тэму, да запрашэння Жадана не дайшла, «абламалася» значна раней.

Наогул, не хацела б мысліць «хэдлайнерамі» — ні ў адным нашым рэлізе, ні ў адным паведамленні мы не выкарыстоўвалі такіх паняткаў, гэта зневажае ўсіх іншых удзельнікаў, якія тады атрымліваюцца для баласту ці як? Вось Максім (Максім Жбанкоў — заўв. Reform.by) вырашыў, што Долін (Антон Долін — заўв. Reform.by) хэдлайнер, а ў іх была аднолькавая колькасць імпрэз у праграме. Атрымалася так, што чытачы праграмы самі вызначалі хэдлайнераў, але чамусьці прыпісваюць гэта арганізатарам.

Я не маю Нобелеўскай прэміі, але і не адчуваю сябе баластам ні ў дачыненні да набелістаў, ні ў дачыненні да больш дасведчаных за мяне літаратараў і інтэлектуалаў. Сама ведаю, што раблю часам тое, што ніхто іншы не зробіць, і ў гэтым ёсць мая каштоўнасць. У дачыненні да іншых для мяне важна, што цікавага чалавек можа сказаць, што ён значыць у прафесійным сэнсе.

Фестываль «Прадмова-2020». Палац мастацтва. Мінск. Крыніца фота: facebook.com/pradmova.

— Якім чынам узніклі расійскія спікеры? Украінская супольнасць з пачатку расійскага ўварвання ва Украіну актыўна заяўляе пра байкот расійскай культуры. Падаецца, будучы канфлікт можа было прадбачыць. Чаму вы ўсё ж аддалі перавагу прысутнасці расійскіх экспертаў у праграме?

— У фестывалі заўсёды былі замежныя госці, у тым ліку прадстаўнікі расійскай культуры. Але трое расійскіх спікераў (хаця гэта яшчэ вялікае пытанне, ці самі сябе яны вызначаюць расійскімі, таму гэтую прыналежнасць я зараз пазначаю вельмі і вельмі ўмоўна) на больш за сто ўдзельнікаў — не перавага. Перавага на фестывалі PRADMOVА заўсёды была ў беларусаў.

Безумоўна, мы бачылі, як разгортваецца сітуацыя з удзелам украінскіх гасцей на іншых міжнародных імпрэзах, разумелі, што можна было чакаць адмоваў украінскіх літаратараў ад удзелу ў фестывалі ў адных імпрэзах з расійскімі гасцямі. Мы гэта абмяркоўвалі. Але нам падавалася, што розныя пляцоўкі, розныя гарады — дастатковая дыстанцыя для таго, каб трое удзельнікаў не «заміналі» ўдзелу ў Варшаве і Кракаве значна большай колькасці нашых сяброў з Украіны.

Ці былі ў нас падставы для такіх чаканняў? Перакананая, што былі. Яшчэ ў сакавіку ўкраінскія літаратары выступілі з заявай, што яны адмаўляюцца ад дыялогу з прадстаўнікамі расійскай культуры да таго моманту, пакуль апошні расійскі жаўнер не пакіне тэрыторыю Украіны. Вось жа, мы і не намагалаіся арганізаваць такі дыялог прадстаўнікоў расійскай і ўкраінскай культуры, а тым больш абмеркаванне імі расійскай культуры. Уся размова, для якой запрашалі ўкраінцаў, круцілася б або вакол украінска-беларускіх дачыненняў, або вакол украінскага пытання і сітуацыі з украінскімі літаратарамі сёння.

Фестываль «Прадмова-2020». Мінск. Крыніца фота: facebook.com/pradmova.

«Долін быў такім жа ўдзельнікам, як і ўсе іншыя»

— Найбольшае абурэнне беларускай супольнасці выклікала прысутнасць у складзе ўдзельнікаў фестывалю расійскага кінакрытыка Антона Доліна, якому ўзгадалі гады працы на вядомым расійскім канале. Вы чакалі такой рэакцыі?

— Вось гэта і дзіўна, і гэта месца для постфестывальных рэфлексій. Атрымліваецца, што Долін займае значнае месца ў іерархіі значнай часткі крытыкаў, раз яму надаецца столькі ўвагі. Але вось бачыце, хтосьці кажа: не ведаю, што там Гаралік (Ленор Гаралік — заўв. Reform.by), але Долін і Шандаровіч павінны быць абавязкова. Нехта іншы: Шандаровіч аўтар некалькіх анекдотаў, што ён тут робіць? А трэці кажа, што Гаралік падтрымлівала беларусаў пасля пратэстаў дваццатага года і Гаралік адзіная, хто мае права быць. Змагацца з чужымі оптыкамі і іерархіямі — няўдзячная справа… А спрэчка сёння набыла ўжо такі маштаб, што ніхто нікога не слухае.

— Напачатку быў заяўлены творчы вечар Антона Доліна. Сёння ў праграме Антон Долін распавядае пра беларускае пратэстнае кіно: праграма скарэктавана. Паўтару пытанне адной маёй калегі: чаму нельга было запрасіць беларускіх кінакрытыкаў, якія б распавялі пра беларускае кіно? Гэта падаецца натуральным у сённяшнім кантэксце. Што б вы маглі адказаць на гэта? 

— Так, можна было б запрасіць некага з беларускіх кінакрытыкаў для размовы пра беларускае кіно. Дарэчы, з самага пачатку з удзелам Антона Доліна меркавалася дзве імпрэзы. Адна — дыскусія наконт уплыву сучаснага «ваеннага» кіно на фармаванне рэчаіснасці, мадэраваць якую запрасілі Вольгу Раманаву. І другая — няўдала названая «творчым вечарам» — размова з Доліным пра беларускае кіно. Магчыма, было памылкай адразу даваць у праграме няпэўную назву, але на той момант мы не паспелі канчаткова зацвердзіць пералік фільмаў, пра якія будзе весціся размова.

Дарэчы, сітуацыі, калі назва ўдакладнялася, былі і на ўсіх мінулых фэстах, і падчас гэтага дакладна яшчэ будуць карэктыроўкі. Праўда, ужо не Доліна — ён прыняў рашэнне адмовіцца ад удзелу. Але давайце шчыра: у сённяшняй сітуацыі відавочна, што для размовы на якую б тэму ні запрасілі Доліна, крытыкі яго прысутнасці на фестывалі сцвярджалі б, што на гэтую тэму могуць выказацца і іншыя.

Сустрэча на «Прадмове-2020» з Таццянай Заміроўскай. Гутарку вядзе Аляксандра Дорская. Крыніца фота: facebook.com/pradmova.

Для мяне як адной з арганізатарак Долін быў такім жа ўдзельнікам, як і ўсе іншыя. Заўважце: менавіта дыскусіі вакол яго персоны зрабілі яго фігуру ключавой у дыскурсе. Калі паўсотні чалавек спытае «а чаму Долін?», а арганізатары адкажуць на гэтае пытанне (бо не адказаць не могуць), то нядзіва, што мы толькі пра Доліна і гаворым.

Але хто тады ў гэтай сітуацыі робіць яго галоўнай персонай? Арганізатары ці тыя, хто задае сорак дзявятае пытанне пра яго? Вось і ў гэтай размове я вымушаная казаць пра практычна невядомага мне да гэтай PRADMOVA Доліна, а не пра Някляева ці Міхніка, напрыклад.

— Ва ўдасканаленай праграме фестывалю, якая была апублікавана пасля паўзы, якую ўзяла каманда фэста, зніклі са складу ўдзельнікаў многія імёны. У прыватнасці, украінскія выступоўцы, беларускія, якія не пагадзіліся выступаць на пляцоўцы з расійскімі спікерамі. Ганна Севярынец, Алесь Плотка, Максім Жбанкоў, у прыватнасці, не пагадзіліся з пазіцыяй фестывалю. Максім гэтаксама наўздагон зменам у праграме ды ўсёй сітуацыі выдаў калонку, у якой папракнуў «Прадмову-2022» у таксічнасці. («Галоўны трабл цяперашняй «Прадмовы» ў тым, што яна рэжысуе не падзеі, а канфлікты» — цытата з яго каментара). Як бы вы маглі пракаментаваць яго словы? Яны падаюцца вам справядлівымі? Сыходзячы з пазіцыі каманды, «Прадмова» бачыць сябе як прастора прымірэння, але ў час, калі вайна працягваецца, ці магчыма гэта?

— Адносна пазіцыі Максіма Жбанкова я ўжо казала, што не разумею, чаму ў ягонай оптыцы Долін займае такое ключавое месца, што гэтаму трэба было прысвячаць такі разнос. На маю думку, там шмат перадзёргванняў, але я не хацела б падрабязна разбіраць калонку Максіма, — ён мае права на сваё меркаванне, з якім я нязгодная. Але рэагаваць на гэта патэзісна — значыць, быць уцягнутай у парадыгму спрэчкі, якая падаецца мне штучным змяшчэннем акцэнтаў.

Максім Жбанкоў на «Прадмове-2019» у Гродна. Крыніца фота: facebook.com/pradmova.

«Праграма, як падаецца, на любыя густы»

— Тым не менш, у праграме фэсту, які будзе ладзіцца, нагадаю, у чатырох гарадах — Тбілісі, Кракаве, Варшаве ды Вільні, — вялікая колькасць падзей. У фестывалі ўдзельнічаюць каля ста гасцей. Працу каманду не хацелася абясцэньваць. На якія б падзеі вы асабіста звярнулі ўвагу чытачоў?

— Праграма PRADMOVA вельмі шырокая і разнастайная, таму нават цяжка нешта выдзеліць. Тут і прэзентацыі кніг, філасофскія дыскусіі на актуальныя тэмы, шмат дзіцячых мерапрыемстваў, музычныя імпрэзы, ночы паэзіі.

У Кракаве і Варшаве мы плануем уручыць прэміі Беларускага ПЭНа — Алеся Адамовіча і Францішка Багушэвіча.

У Кракаве будуць прэзентацыі маладаступных у Беларусі кніг Юліі Цімафеевай і Альгерда Бахарэвіча, Сяргей Шупа прывязе пераклад Мацея Кульбака, а Вальжына Морт прэзентуе сваю кнігу паэзіі, выдадзеную выдавецтвам «Янушкевіч». Уладзімір Арлоў будзе і ў Кракаве, і ў Варшаве, а Уладзімір Някляеў прэзентуе свой новы раман у Кракаве і ў Тбілісі. Будуць і традыцыйныя Ночы паэзіі — падрабязны склад удзельнікаў па кожным горадзе глядзіце ў праграме. Але зноў-такі, некага не згадаць цяпер — можна пакрыўдзіць. Я б асабіста вельмі хацела трапіць на сустрэчу з Лінор Гаралік у Тбілісі.

«Прадмова-2020». Прэзентацыя перакладу кнігі Януша Леона Вішнеўскага «Канец адзіноты». Крыніца фота: facebook.com/pradmova.

Што тычыцца канктрэтных імпрэз, я б асабліва звярнула ўвагу на тыя, дзе мы спрабуем стварыць пляцоўку дыялогу і сутворчасці беларускіх і мясцовых удзельнікаў — з Грузіі, Літвы, Польшчы… 

Калі мы ўжо апынуліся па-за Домам, то давайце паспрабуем лепш даведацца адно пра аднаго і пра тую прастору, якая гасцінна прыняла нас і стала нашым часовым прыстанкам. Адам Міхнік, сустрэча з якім некалі ў Мінску мела вялікую папулярнасць, сустрэнецца з публікай у Варшаве. А ў Вільні адбудзецца размова з палітолагам і прафесатам філасофіі Гінтаўтасам Мажэйкісам. Праграма, як падаецца, на любыя густы.

Фестываль — гэта не толькі праграма і выступы, хаця яны, безумоўна, «вітрына». Напрыклад, на ўсіх пляцоўках плануецца кніжны кірмаш. Шчыра скажаць, арганізаваць яго было подзвігам (улічваючы сітуацыю, у якой сёння знаходзяцца незалежныя выдаўцы ў Беларусі), і мы надзвычай ўдзячныя ўсім, хто спрычыніўся да гэтага.

Нягледзячы на ўсю траўматычнасць сёлетніх дыскусій вакол PRADMOVA, мне падаецца, быў узняты шэраг вельмі важных тэмаў. Вось пра імперскасць у культуры мы хацелі б паразважаць на дыскусіі ў Варшаве.

Андрэй Янушкевіч на «Прадмове-2020» ў Гродна. Крыніца facebook.com/pradmova.

— Што вам падаецца найбольш важным у сённяшні момант? Як магчыма падтрымаць беларускую літаратуру і слова ў часы, калі нішчаць кнігарні і затрымліваюць выдаўцоў?

— Вельмі складана адказаць на гэтае пытанне, асабліва калі адчуваеш немагчымасць карэнным чынам памяняць сітуацыю. Але калі захоўваць пэўную самадысцыпліну і памятаць, што ўсё што ты робіш (нават калі яно падаецца дробным і малаістотным) у кірунку гэтай змены — вельмі патрэбна.

Таму мой адказ быў бы такім: кожны можа на сваім месцы рабіць нешта, а гэта мноства розных справаў: напісаць ліст зняволеным, набыць кнігу (яшчэ ёсць магчымасці), распавядаць пра гэтую сітуацыю тым, хто можа паўплываць на лепшае разуменне заходнімі грамадствамі і палітыкамі сітуацыі, у якой сёння апынулася беларуская кніга… Праяўляць салідарнасць з рэпрэсаванымі (маральнай і грашовай падтрымкай іх справы).

Але таксама — і гэта мне падаецца не менш важным, магчыма, гэта адна з задачаў для Беларускага ПЭНа — адбудоўваць альтэрнатыўную інфраструктуру беларускага кнігавыдання — з магчымасцю перадзамовіць кнігі, фінансаваць іх выданне, атрымаць у любой кропцы свету.

Гэта, безумоўна, павінна быць патрэба ў першую чаргу самім беларусам, а не заходнім донарам, таму давайце найперш разлічваць на сябе.

Тэма фестывалю «Прадмова-2022» — «Доўгая дарога дадому». Крыніца фота: facebook.com/pradmova.

Падрабязней дазнацца пра праграму фестываля можна тут.

Комментарии

На встрече Снопкова с бизнесом один из приглашенных призвал снять видеообращение «Надо!» Как отреагировали остальные?12

На встрече Снопкова с бизнесом один из приглашенных призвал снять видеообращение «Надо!» Как отреагировали остальные?

Все новости →
Все новости

На «Милкавите» в Хойниках опровергают массовые политические задержания на заводе

Умер священник Петр Корнелюк1

Белорусские ученые необычным образом проверили возраст ранее неизвестной чудотворной иконы2

Политзаключенного Александра Арановича будут судить по новому уголовному делу. Связи с ним нет почти 5 месяцев

Отпустили домой 6 человек. Что известно о пострадавших в ДТП с маршруткой под Борисовом

Иран готовит мощную атаку на Израиль с участием армии12

Впервые у Красного костела в Минске не было лампад и молитв1

Первая белорусская космическая туристка Марина Василевская продает свой айфон33

Санду уверенно побеждает во втором туре выборов в Молдове32

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Главное
Все новости →