«У гасцёўні пад сталом мы сабе зрабілі дом». Новы мультверш Андрэя Скурко
Нашанівец Андрэй Скурко піша за кратамі цудоўныя дзіцячыя вершы, а каманда «Бэйбуса» здымае па іх міні-мультфільмы. Гэтым разам — верш «Дом пад сталом». Глядзіце і слухайце разам з дзецьмі!
У гасцёўні пад сталом
Мы сабе зрабілі дом.
З намі заяц даўгавухі,
Чабурашка з Віні-Пухам,
Бегемот і слон таксама…
Лезь да нас у госці, мама!
Вершы за кратамі Андрэй Скурко піша для свайго маленькага сына Тамашыка.
Аўдыёкніга «Пра сланоў і барсучкоў для дзяўчат і хлапчукоў» умесціць 55 яго твораў.
Комментарии