Комментарии к статье

В ответ на искоренение белорусской латиницы «Наша Ніва» изменила логотип своей русскоязычной версии

  • Anatol Starkou
    14.01.2023
    Ваш лагатып на лацінцы дапаможа ў барацьбе з рускім мірам, як кашаль хваробе.
  • мясцовы2
    14.01.2023
    Рахуючы ваш стан сёння, што вас выцесьнілі з краіны і распаўсюда праз БСД можа ўжо вернецеся на клясічны правапіс? Хтось мусіць распачаць папулярызацыю арыгінальнага правапіса, з якога і на лацінку потым лягчэй будзе перайсьці.
  • Пціч
    15.01.2023
    мясцовы2, фінансава падтрымаю НН клясычным правапісам, без расейскай версіі, з узмоцненай мадэрацыяй камянтараў рускамірскіх пудзілаў (вельмі ўжо вольна яны тут пачуваюцца).
  • Всё правильно
    14.01.2023
    И белорусскоязычный вармант делайте на латинке.
    Знаете, в свете террора в Украине, есть желание перевести на латиницу и русский язык.
  • Русайцам ня месца ў Яўропе
    15.01.2023
    Всё правильно,Згодзен, але гэта мабыць, перагіб
    А) Статуты і метрэкі ВКЛ (і ўсе астатняя) пісаліся на кірыліцы
    б) чаму пішаш на рускай у такой тэме, калі ведаеш беларускую?
  • Русайцам ня месца ў Яўропе
    15.01.2023
    Всё правильно,прабач. ты пішаш не на рускай, а на расейскай.
    Русіны - гэта мы, беларусы і украінцы. А маскавіты выдумалі сабе назву "рускія" 
  • Зьмітрок Магілёвец
    15.01.2023
    Всё правильно, ..русін-гэта калі ты праваслаўны ("рускай" веры Кіеўскай мітраполіі) ці вуніят ў Літве (Беларусі), а калі ты каталік, пратэстант, паганец ці атэіст???? Ва Украіне русіны акрамя канфесіі -русіны" дык яшчэ і "русіны" па правячаму саслоўю Рурыкавічаў. "Русін" у Літве (Беларусі) гэта толькі канфесія, ва Украіне канфесія і подданства саслоўю.
  • Наташа
    14.01.2023
    Так трымаць, Наша Ніва! Вось гэта адказ!

    У Расеі ўжо спужаліся, офісы Укантакце трашчаць, прапаганда паўзе на каленях. Вось-вось і можна будзе вяртацца ў Мінск.

    Ваў, Naša Niva!
  • Не такі яе ёсць
    14.01.2023
    Некралог які ўсе чакаюць мусіць быць напісаны лацінкай
  • што што ні па ад
    14.01.2023
    Не такі яе ёсць, які некралог?! Не некралог, а артыкулы па выніках судовых рашэнняў
  • Bhagawan
    14.01.2023
    "Naša Niva" - nazauždy!
  • Anatol Starkou
    14.01.2023
    У вас не лагатып, а літары. Калі яны вам падабаюцца (мне не очань), то пакладзіце іх на ваш лагатып, які вышэй на гэтай старонцы, і атрымаеце НЕ ДВА ЛАГАТЫПУ, а адзін фірмовы Наша Ніўскі. Толькі ён будзе і на мове і на лацінцы. Толькі лацінку я б пакінуў чырвонай (але крыху меньшым шрыфтам), а мову зрабіў бы чорнай (такім жа шрыфтам, як ёсць).
  • Грышка
    15.01.2023
    Anatol Starkou, Цуд цудаў! Дзядуля ня толькі палітолаг! Ён таксама эксперт па графічным дызайне! Ваў!
  • Anatol Starkou
    15.01.2023
    Грышка , ну не эксперт, але з пачатку 90-х гадоу у теме. Маю шмат патентау РБ, у тым лику лагатыпау
  • Пціч
    14.01.2023
    Пфф.. Лагатып на расейскамоўнай версіі. Яе тут увогуле не павінна быць. Вы здзекваецеся з Багушэвіча, Купалы... ды са ўсіх, хто быў хоць некалі датычны да НН.
  • хх
    15.01.2023
    в духе (стиле) -
    https://nashaniva.com/307476
    глиндиш - оценят...
  • Mike
    15.01.2023
    Начорта вам увогуле ру***моўная версія? Даўно ўжо час ад яе пазбавіцца
  • Міхась
    15.01.2023
    Вельмі добра. Спадзяюся што з часам будзе і друк на беларускай лацініцы. Як меньш адзін з варыянтаў чытання.
  • рыгор
    15.01.2023
    А яшчэ вы маглі б закрыць беларускую, пакінуць толькі рускую версію. І ў знак пратэсту пісаць усё з беларускім "і". Во было б...
  • Ваш чытач з часоў Данько
    15.01.2023
    Лепій вярніце клясычны правапіс, замест тое, што цяпер. Чытаць вас ужо немагчыма, выглядае горш чым наркамаўка, якасьць рэдакцыі 0, перакладаеце з расейскай, дык рабіце гэта па-беларуску, бяз расейскай калькі.
  • Ladzimir
    15.01.2023
    Калі есць магчымасць, прапаноўваю выпускаць газету на 2-х альфабэтах- кірылічным і лацінскім.
  •