аднойчы ўрэшце перастане балець.
душа з-пад скуры птушаняткам успырхне,
і выйдуць елкі… схамянуўшыся ледзь,
раскрыюць лап гатычных сінія кірхі.
я палячу ў даўно намолены лес,
дзе студня вечнасці прадоннем цямнее.
не плач па мне, я тут часовы гулец,
мне вырак — бездараж, імя мне — завея.
вазьмі на памяць хор маіх галасоў,
насупраць прозвішча (была!) пастаў плюсік.
аднойчы ўрэшце адбаліць гэта ўсё.
я пырхну вонкі і маўчаннем зраблюся…
Сейчас читают
Глава брестского автобусного парка рассказал о зарплатах до 6000 рублей. А его водитель в лицо мэру заявил, что все уехали в Польшу из-за низких заработков

Комментарии
(ну і гэта вы канечне не змесціце)