Комментарии к статье

Может ли номенклатура старого режима поддержать движение за перемены? Вот что нам говорит пример Литвы

  • Ганьба
    11.11.2023
    Гэта не пра нас. Ніякай сувязі з народам там няма і не было. Важна толькі што загадвае правадыр. Гэта не людзі - шрубікі апарату. І паступаць з імі пры нагодзе трэба адпаведна.
  • Сымон
    11.11.2023
    Літва не была ўнікальнай ў тым, што пасля дзейнасці першага ўраду незалежнасці (у выпадку с Літвой гэта быў менавіта ўрад Прунскене) адбыўся рэсэнтымент левых.

    Галоўным чыннікам гэтага звычайна была аб'ектўна цяжкая эканамічная сітуацыя перыяду эканамічнай трансфармацыі ва ўмовах пераходу ад неэфектыўнай савецкай эканомікі да рынкавай.

    У гэтых умовах былі вельмі важнымі імкненне большасці грамадства да незалежнасці і ступень ўплыву нацыянальна арыентаваных палітычных сіл. Наймацнейшымі гэтая фактары былі ў краінах Балтыі, бо былі захаваныя нацыянальныя культуры і актыўна выкарыстоўваліся нацыянальныя мовы (у т.л. ў адукацыі), а таксама яшчэ былі жывыя шмат людзей, якія памяталі часы незалежнасці, прайшлі праз рэпрэсіі ўсходніх акупантаў і адпаведным праеўрапейскім чынам выхоўвалі сваіх нашчадкаў. Таму аніводная палітычная сіла, якая дэкляравала шчыльнае палітычнае збліжэнне з Расеяй (фактычна, адраджэнне СССР) - ня мела аніякіх шансаў атрымаць там уладу.
    Таму Ландсбергіса змяніў Бразаўскас, Краўчука - Кучма, Снегура - Лучінскі. Нават у Польшчы легендарнага Валенсу змяніў Квасьнеўскі.

    Нажаль ў Беларусі адчуванне перавагі незалежнасці было яшчэ вельмі слабым, дадаткова паслабленым праз няўдалую дзейнасць ураду Кебіча. Нацыянальна-арыентаваныя сілы мелі вельмі абмежаваны ўплыў, які пасля атрымання незалежнасці хутка скарачаўся праз бяздарную радыкальную рыторыку нацыянальна арыентаваных лідараў, якая выклікала непрыманне асабліва ў праваслаўных рэгіёнах Беларусі (дастаткова пабачыць карту галасавання за Пазняка ў 1994). Таму адбуўся ня проста ресентымент левых, а сапраўдны папулісцка-камуністычны реванш. Бо пасля перамогі лукашэнкі на выбарах 1994 адбыліся яшчэ адносна сумленныя выбары 1995 у ВС, праз якія у парламент трапіла шмат камуністаў і левых, а БНФ не атрымала аніводнага мандата. Таму лукашэнка пад час канстытуцыйнага перавароту 1996 меў істотную падтрымку ў парламенце, здолеў раскалоць яго, што дазволіла склікаць ему першы "УНС" з ліку ягоных прыхільнікаў у т.л. і ў ВС.
  • Вероятный
    12.11.2023
    Сымон, > праз бяздарную радыкальную рыторыку нацыянальна арыентаваных лідараў, якая выклікала непрыманне асабліва ў праваслаўных рэгіёнах Беларусі (дастаткова пабачыць карту галасавання за Пазняка ў 1994). 
    Ага, пэўна трэ было Зянону не нудзіць пра ніпанятную нінужную Незалежнасць, а рубаць наўпрост як Саша: “я в Маскву на каленях папалзу”. Вельмі таленавітая рыторыка. 
    Харэ трызніць ужо, пакрыўджаныя тым, што БНФ іх не падманваў. 
    Народзец атрымаў акурат тое, да чаго імкнуўся. І працягне выграбаць, пакуль не паразумнее. 
  • Вероятный
    12.11.2023
    Ды й ня толькі ў Літве, але і ў іншых краінах, што выціснулі з сябе русскій мір. 

    Мяркую, таму што перш за ўсё яны былі літоўцамі, а ўжо потым - кар'ерыстамі, партбонзамі, сялянамі, месцічамі і г.д. Ім было пра што клапаціцца, і што губляць. Нешта накшталт нашых левакоў-бацькоў БНР. Ну, і вялізны ціск з боку такога ж самага грамадства. 

    А кім перш за ўсё з'яўляюцца "кандыдаты"-2020 (няхай яны хутчэй выйдуць на свабоду, але не раней за апошняга шараговага пратэстанта)? Кім перш за ўсё з'яўляецца іхні электарат? Спеў свярчка будзе натуральным адказам на гэтае пытанне. 
  • 00
    11.11.2023
    Перебегут на сторону победителя, как только это станет целесообразным.
    Что там литва... Всегда и везде так происходит.
  • Вероятный
    12.11.2023
    00, нуканешне, рускамірнае! Паўсюль такое ж лайно, што й у вашым канцлагеры. 

    Але чамусьці жывуць гэтыя людзі на свабодзе і ў збытку, а вы - у бараку ды ўбостве. 
  • Уладзіміраўшч
    11.11.2023
    Галоўнае адрозненне літоўскай наменклатуры ад іншай было ў тым, што у яе не было маньяку кшталту Лукашэнкі, Гітлера, Сталіна, Пуціна... Ім проста пашанцавала.
  • Вероятный
    12.11.2023
    Уладзіміраўшч, пра красаўца-спартсмена Паксаса з маскоўскімі сувязямі, і пра тое, як хутка закацілася яго зорка, ўжо забыліся? Добра мець невероятную памяць нібы ў рыбкі. 
  • Anatol Starkou
    11.11.2023
    У іх Саюдзіс аб'ядноўваў нацыю, а наш БНФ "Адраджэнне" да сённяшняга дня дзеліць. Дый у іх не было артыкулу за чатыры месяцы да вырашальных выбараў, у якім былым камунякам прапаноўвалася б люстрацыю праводзіць, у выпадку перамогі БНФ, як у нас.

    Пра марсіян пішы НН. Іх устоі да нас бліжэй, чым літоўскія.
  • Gorliwy Litwin
    11.11.2023
    не так сфармулявана пытанне. Пры пэўных умовах могуць з'імітаваць "перамены" каб застацца пры ўладзе, трохі пафарбаваўшы пасад. Я памятаю выдатна, як "дэмакратычныя" журналісты ў 1990-х кармілі нас вобразам "дэмакратычнага чэкіста" Пуціна. На Белай Русі сотні тысячаў мянтоў і чэкістаў, і нікуды яны не знікнуць, будуць кіраваць яшчэ 100 гадоў сама меней. А гаварашчых галоў яны могуць сабе набраць якіх заўгодна. Дарэчы, калі прыгледзецца, дык большасць сённяшніх ключавых прапагандыстаў - былыя сьвядомыя спадары. Таму мімікрыя мянтоў і чэкістаў пад "дэмакратаў" як гэта рабіў Пуцін і ягоная банда ў 1990-я - магчымая. Але радавацца ёй, калі яна адбудзецца - не варта.
  • Влад
    12.11.2023
    Номенклатура везде одинаковая - её цели воровать и паразитировать! Что в Литве и наблюдаем!
  • байстрюк
    16.11.2023
    В Литве жители хотели независимости, рыночной экономики и свободы. 
    Белоруский народ хотел Сталина, или, с учётом глубоко крестьянского менталитета  белоруского народа, народ хотел Сталина только без индустриализации, днепрогэс. Не из деревень в города - а всех городских в деревню.
    Удивительно, что почти тридцать лет Александр Лукашенко противился воле народа вычистить под корень всех инцелигентау. Но волю народа нельзя игнорировать. Белорусы получили своего Сталина.
  •