Комментарии к статье

«Я больше не анархист». Николай Дедок — о тюрьме, Боге и разочаровании в идеологиях

  • Хамас
    09.05.2026
    А я теперь радикальный исламист и мизантроп! Спасибо ЕС!
  • Віталь
    09.05.2026
    Мікола, калі ты сапраўдны хрысціянін - ты не можаш быць радыкальным гуманістам. Бо нельга грахоўную істоту - чалавека, ставіць у галаву вугла. Чалавек не ёсць меркай усяго, гэта аблуда. Мы тут толькі для таго, каб знайсці свой шлях у Валадарства нябеснае. А чалавек сам гэтага зрабіць не можа.
  • Спадар
    09.05.2026
    Віталь, Ага,вядома "не корысті раді,а токмо волею пославшей мя жяны";))))
  • Маніхей
    09.05.2026
    Віталь, усё што вы апісалі не ёсць хрысціянствам. Гэта маніхейства і гносціцызм.
  • Праходзіў побач
    10.05.2026
    Віталь, лічу, што тут няма супярэчанняў. Хрысціянства як раз ставіць чалавека ў цэнтр сусвету, бо менавіта чалавека стварыў Бог, і ўсё чалавечае жыццё гэта божае выпрабаванне. Без людзей не было б і хрысціянства.
  • Віталь
    10.05.2026
    Спадар, навошта ты гэтую дурноту напісаў?
  • Найперш не галасі!
    10.05.2026
    Віталь, зусім не дурноту.
    Асэнсаваў сказанае вамі мастацкім метадам - сатыра, гіпербалізацыя і гд.
    Ці вы ўжо гатовыя забараніць мастацтва і літпаратуру?
    Дык дамінаванне адзінае ідэалогіі пра "пошук шляху валарства нябеснае" скончылася ў Еўропе прыблізна яшчэ 500 гадоў таму. Рэнесанс называецца тая далёкая эпоха, калі тэоцэнтрычныя каштоўнасці сатупілі эгацэнтрычным.
  • Віталь
    10.05.2026
    Маніхей, да ну???
  • San Francesco
    09.05.2026
    Падабаецца гэта саветызаваным беларусам, але хрысціянства гэта адна з баз еўрапейскай цывілізацыі.
  • łdddł
    09.05.2026
    San Francesco , пры гэтым трэба памятаць што царква ("хрыстыянства") і Хрыстос з яго прынцыпамі - гэта не адное і тое ж. Памятаць як яно ішло па Эўропе (агнём і мячом, ніхто хлебам сольлю хрыстанутых не сустракаў, а нашых продкаў хрысціяне выразалі так што напрыклад "Прыпяць была чырвоная ад крыві") і які гвалт і вычварэнсты чыніла потым (усе гэтыя інквізіцыі, флагелянты, "паляваньні на ведзьмаў", крыжовыя паходы, гвалтоўнае замяшчэньне паганскай культуры - прысабечылі Вялікдзень, прысабечылі Каляды і г.д.). Варта бы аддзяліць базавыя прынцыпы Хрыста ад так званае "царквы" што потым нарасла, да самаго Хрыста ніякага тычаньня не мала акрамя прысабечваньня і эксплуатацыі яго вобраза, і якая якраз увесь той жах рабіла і робіць. А ў тых базавых прынцыпах ячшэ і вялізарная крамола для царквы - там прама сказана што для размовы з богам вам ня трэба анікія папы, цэрквы і правадыры, аніякія абрады, "каноны" і правілы якія вам насаджаюць барадатыя мужыкі ў сукенках і золаце. Гэта само па сабе ўжо блізка да анархізму. А калі вы так пачнеце рабіць то вас імгненна запішуць у "секты", бо такія людзі - найстрашнейшыя ворагі для царквы, для яе манаполіі на Хрыста, як гэта не дзіўна.
  • San Francesco
    09.05.2026
    San Francesco , *падабаецца гэта ці не
  • Нуль
    09.05.2026
    San Francesco , такая себе база. Греция существовала при совсем других богах, Рим существовал при свободе выбора религии. И христианство одна из причин падения Рима. Это скорее европейская цивилизация смогла пробиться через христианство как трава через асфальт и переродила радикальную секту во вполне миролюбивую религию.
  • Імя
    09.05.2026
    łdddł, вы валіце ўсё ў кучу. Гэта добра, што вы падзяляеце Хрыста і грэшную недасканалую царкву. Але яна і не павінна быць дасканалай. Гэта звычайная зямная інстытуцыя, нават з рэлігійнага пункту гледжання. Яна выконвае пэўныя паслугі. І яны патрэбныя. Самае мракабесіе і хэйт ідуць як раз ад тых, хто, як і вы, лічаць, што святары і гд ня трэба. Вось гэтыя людзі з плакатамі "God hates gays" - гэта вестборо бэптыст черч, у іх там няма зверху царквы, яны самі вольна аб'ядналіся вакол сваіх нейкіх разуменняў. Ну і рпц гэта асобнае пытанне, як па мне, дык і не хрысціянства ўжо даўно.
  • .
    09.05.2026
    Толькі наконт міралюбівай не дакладна. Шмат людзей забівалі адзін аднаго ў рэлігійных войнах. Яшчэ адзін фактар для ўзаемнай нянавісці.
  • Найперш не галасі!
    10.05.2026
    Нуль, во! Менавіта так - "як трава праз асфальт". Самыя лепшыя часы еўрапейскага прагрэсу адбываліся насуперак хрысціянству, насуперак царкоўнікам - Антычнасць, Рэнесанс, Барока, Рэфармацыя..
    З сілай хрысціянства звязаныя самыя змрочныя старонкі еўрапейскае гісторыі - Контрэфармацыя, інквізіцыя, станаўленне імперый і вынішчэнне народаў, крыжовыя паходы, манапалізацыя і недаступнасць адукацыі, вынішчэнне філосафаў і навукоўцаў....
    Паглядзіце на Талібан ў Афганістанне : гэта хрысціянства ў Еўропе да Рэнесансу.
    Дзякуй Богу )) Еўропа перажавала хрысціянства, зрабіла яго бяскрыўднай цацкай, часткова прыстасаваўшы да вырашэння нязначных грамадскіх задачаў.
  • Найперш не галасі!
    10.05.2026
    Хрысціянства як монатэізм спатрэбілася для ўмацавання імперыі і аднаасобнае дыктатуры імператара. Імператару быў непатрэбны плюралізм політэізму, таму дахрысціянскія светапогляды вынішчаліся агнём і мячом з дапамогай новых дзяржаўных шчодра прыкормленных прапаведнікаў. "Адзін Бог-адна думка-адзін Цар".
  • Нуль
    10.05.2026
    ., ну я про ее текущее состояние. Все течет все меняется.
  • .
    09.05.2026
    Слушна пра архаічнасць анархізму і іншых ідэалогій, гульні ў рэканструкцыю таго, што даўно састарэла.
    Добра, што разабраўся і дзіўна, што адразу ўляпаўся ў рэлігію. А там не архаічна? Мабыць, проста жадае верыць у нешта светлае, а анархізм быў такой заменай рэлігіі на этапе жыцця.
  • Sic
    09.05.2026
    ., не проста рэлігію, а хрысціянства. У русском мире гэта пусты гук, але ў Еўропе гэта падстава культуры.
  • Маніхей
    09.05.2026
    ., у вас дасведчаныя каментары. Але не хапае мудрасці, спагады, цярпення. Мабыць не хапае жыццёвага досведу?
    Як кажуць у нашай вёсцы если путь прорубая отцовским мечом, ты соленые слезы на ус намотал. Если в жарком бою испытал что-по чем, значит-нужные книги ты в детстве читал.
  • .
    09.05.2026
    Культура існавала ў Еўропе да хрысціянства (антычнасць), а ў часы панавання хрысціянства ва-многім развівалася паралельна і незалежна або нават насуперак рэлігійнасці.
    Для прыкладу, Асветніцтва пазіцыянавала розум як інструмент пазнання замест рэлігійнага адкрыцця ("адкравення").
    Хрысціянская культура не эквівалентна еўрапейскай культуры, а супадзенне па часе і ўзаемадзеянне, ўзаемны ўплыў не значаць прычынную сувязь аднаго ад другога ("падмурак", "падстава").
  • Сергей
    10.05.2026
    ., Культура існавала ў Еўропе да хрысціянства (антычнасць)--------------------------- Эта Европа ограничивалась Италией и Грецией и все... А далее леса, степи, горы и народы без цивилизации ....
    Хрысціянская культура не эквівалентна еўрапейскай культуры,-----------------Так образование, асветництво как раз из христианских университетов ,а не неких асветников. Музыканты, художники, ремесленники ,архитекторы- христиане, да же Дартаньян и 3 мушкетера -все христиане. Микеланджело , Да Винчи, христиане католики глубокие. История и что то на слуху разные вещи..
  • .
    10.05.2026
    Еўрапейская цывілізацыя і вырасла з антычнай. Ці лічыце, што зарадзілася незалежна ў лясах сярод варвараў?
    Еўрапейскія ўніверсітэты будавалі свае праграмы на антычнай сістэме адукацыі (сем свабодных мастацтваў), а першы ўніверсітэт - Балонскі - вырас са школы рымскага права.

    Тое, што асветнікі былі хрысціянамі, тлумачыцца татальным дамінаваннем хрысціянства ў сярэднявеччы. Але развівалі яны не хрысціянскія ідэі. Пра іншы падыход да пазнання я коратка напісаў раней.
    Не можа быць "падмуркам" тое, што 1) само пабудавана не на пустым месцы; 2) пры далейшым развіцці культуры не выкарыстоўвалася або нават адмаўлялася.
  • .
    09.05.2026
    Сапраўды не хапае цярпення на кожнага, хто жадае памерацца жыццёвым досведам.
    Што дакладна ведаю: замест пераходаў на асобы з абстрактнымі мудрымі папрокамі заўсёды лепш канкрэтны аргумент па сутнасці выказвання.
  • 2cat
    09.05.2026
    Забарона анімэ, касічак ды кэнсэлінг Бакуніна (бо ён белы!) - выдатныя прыклады цемрашальства сярод сучасных "анархістаў". Сюды ж можна дадаць падтрымку усходніх дэспатый і расеі.
  • анархіст
    09.05.2026
    2cat, гэта нейкія байкі, пра падтрымку расеі з боку анархістаў. Акрэмыя шызы могуць канешне сябе як заўгодна называць, але большасць еўрапейскіх суполак анархістаў падтрымліваюць Украіну. Можаце пачытаць пра Калектывы Салідарнасці і паглядзець геаграфію іх сувязей. А пра забарону Бакуніна, то гэта ўкраінскі прыкол.
  • ар
    09.05.2026
    анархіст, ну-ну, ваш Прамень змагаецца з беларускімі "нацыяналістамі" у Польшчы і польскімі "нацыяналістамі" у Польшчы. Іх змаганне. Вядома, робяць гэта на расейскай. А яшчэ за нейкія лгбтк выступаюць.
  • алесік
    09.05.2026
    анархіст, заходнія хіпарі і анархісты былі (і з большасці застаюцца) аматарамі СССР і сацыялізма.
  • алесік
    09.05.2026
    У выніку спадар Мікола адмовіўся ад абстрактных ідэалогій на карысць канкрэтных каштоўнасцяў, згодзен на кампактную дзяржаву, згодзен на кантралюемы капіталізм. Віншую, Дзядок стаў класічным кансерватарам, ледзь не бёркаўскага ладу :)
    Крытыка сучасных левых таксама парадавала.
  • Filipp
    09.05.2026
    Паважаю Міколу!
  • анти
    09.05.2026
    э. Filipp,ыч

    а когда это ви начали уважать Міколу?

    извиняюсь спросить

    ну наверное явно после меня
  • Павага
    09.05.2026
    Ого, вось гэта мудрыя думкі. Бачна, што чалавек пасталеў і шмат чаго ўсвядоміў
  • хамса
    09.05.2026
    Павага, ён проста такі ад началу
  • Belarus
    09.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Жлобінскі бабёр
    09.05.2026
    Мікола забыўся дадаць (альбо вырашыў папросту пашкадаваць былых таварышаў), што большасць заходніх анархістаў альбо патрабуюць спыніць пастаўкі зброі Украіне альбо наўпрост падтрымліваюць Пуціна. Бо ён жа антыфашыст!

    Выключэнні - анархісты краінаў, што зведалі савок (Польшча, Літва). Вось тыя за Украіну.
  • мурзилка
    09.05.2026
    Жлобінскі бабёр, хароший анализ ситуацыи
  • читал Знаток и начинающий Юрист
    09.05.2026
    чел наконец понял, что "анархия мать порядка" - это плохо, это так по-детски. Если есть государство, должен работать Закон и... ВОКРУГ ЭТОГО ДОЛЖНО ВСЁ КРУТИТЬСЯ, а Законы должны опираться на Конституцию и приводить в жизнь граждан всё то, что там записано. Это Аксиома.
  • qwerty
    09.05.2026
    читал Знаток и начинающий Юрист, твоя проблема в том, что ты как раз ничего не понял про анархизм, в отличии от Миколы)
  • Чел
    09.05.2026
    Объясните мне, бога ради, почему с этим мальчиком так все носятся и почему его вывели не первую полосу? В чем его прикол? Выглядит будто каста друг про друга пишет, живя в очень узком пузыре, ну реально. Кому какое дело анархист Микола или нет, это такой пережиток уже, мир другой ку-ку
  • хамса
    09.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Крывадушнасць
    09.05.2026
    Ці гэты святоша ужо прынёс прабачэнні дзяўчыне, чыё жыццё паламаў?

    Хацелася б, каб медыя не замоўчвалі гэтую гісторыю. Дзікпік Стрыжака і побач не валяўся.
  • RRR
    09.05.2026
    [Рэд. выдалена]
  • Праўда
    09.05.2026
    Крывадушнасць, дзе можна прачытаць?
  • Віталь
    10.05.2026
    Крывадушнасць, як ён ёй жыццё паламаў?
  • Гуглім
    09.05.2026
    Праўда, Інфармацыя гугліцца проста, напрыклад, па запыту "дедок 16 лет девушка". Дзядок на сваёй старонцы ў фэйсбуку пацвердзіў, што будучы дарослым мужчынам меў адносіны з 16-гадовай дзяўчынай. Іншая ж інфармацыя вядома толькі са слоў дзяўчыны, мабыць Наша Ніва не асабліва давярае яе словам, але ж хаця б пацверджаную інфармацыю маглі б і апублікаваць.
  • Праўда
    09.05.2026
    Гуглім, знайшоў расповед дзяўчыны ў рускамірным часопісе Куку. Нейкая сумная і непрыгожая гісторыя, хоць на крыміналку не цягне. Праўду кажучы, я думаў, у анархістаў усе love stories такія.

    Не маю пэўнасці, ці ёсць сэнс корпацца ў гэтым далей.
  • Праходзіў побач
    10.05.2026
    Гуглім, нагадаю, што ў РБ 16 год - гэта "ўзрост згоды".
  • Гуглім
    10.05.2026
    Праходзіў побач, у гэтым і прычына, чаму нельга замоўчваць падобныя сітуацыі. Чым болей будзе ў СМІ абмяркоўвацца пытанне, што секс з падлеткамі - гэта ненармальна, тым болей імавернасць, што гэта забароняць і на ўзроўні законаў. Калі ж СМІ будуць ігнараваць праблему, то і пасля змены ўлады хуткіх зменаў у законах не адбудзецца
  • беларусы самыя добрыя
    09.05.2026
    - ты же говорила, что белорусы добрые - муж мне в жилетку говорит

    2020 год начало

    - кто тебе такое сказал? - говорю
  • Праўда
    09.05.2026
    Завочна люблю і паважаю Міколу, акрамя яго мужнасці, якраз за шчырасць і гатоўнасць прызнаць памылкі. Такім макарам, гадоў яшчэ праз 20, ён да нас, класічных лібералаў, далучыцца!
  • Цэнтрысцкія ідэалогіі рана хаваць
    09.05.2026
    Сацыяльны лібералізм, класічны лібералізм, сацыял-дэмакратыя, кансерватызм - цалкам сабе жывыя і сучасныя палітычныя плыні. А вось анархізм - гэта ўтопія з самага пачатку. Якая для падлеткавага максімалізму можа быць цікавай, але для дарослых людзей, якія не адарваныя ад грамадства, становіцца відавочным утапічнасць ідэй. Па выказваннях Дзядка выглядае, што ён пачаў пераходзіць на пазіцыі блізкія да кансерватызму. Кансерватызм жа як і іншыя масавыя плыні занадта рана хаваць. Там, дзе ёсць прадстаўнічая дэмакратыя, то людзям варта разбірацца ў палітычных ідэалогіях, каб вызначыцца, за якую партыю галасаваць, то бок якая партыя найлепей будзе адстойваць блізкія канкрэтнаму чалавеку ідэі. Пакінуць у мінулым палітычныя ідэалогіі можна будзе толькі ў выпадку, калі атрымаецца ад прадстаўнічай дэмакратыі перайсці да прамой дэмакратыі, напрыклад, шляхам электронных галасаванняў усіх выбаршчыкаў.
  • Paliašuk
    09.05.2026
    Вельмі даўно падабаецца праца Міколы ў інфапрасторы за сістэмнасць, грунтоўныя тэарэтычныя веды і ягонае фірмовае крытычнае мысленне. І наратывы, якія ён штурхае ў масы, правільныя і своечасовыя: яднанне, крытыка дзеянняў без пераходу на асобы, спыненне сварак у руху. Лічу неабходным для кожнага публічнага палітыка і актывіста прачытаць хаця б асновы паліталогіі, гісторыі палітычнай думкі. Бо часам узнікае ўражанне, што людзі не ведаюць, супраць чаго і, галоўнае, за што яны змагаюцца. Дзядок і Пальчыс на гэтым фоне выгадна вылучаюцца, таму экспертныя, аўтарытэтныя і цікавыя. Міколу - дзякуй за суботнія стрымы і падкасты. Эдзіка клічце ў Ток - чакаю з нецярплівасцю.
  • М
    09.05.2026
    Чтобы выйти из информационного пузыря - надо сесть в тюрьму.

    Что-то не очень хочется выходить из инф. пузыря. Я лучше в пузыре посижу.
  • Найперш не галасі!
    10.05.2026
    Даўно ўсім вядома, што чалавекам кіруюць патрэбы.
    А патрэбы не падаюць выпадкова з неба, а фармуюцца на падставе сфармаваных каштоўнасцяў.
    Гэта і ёсць тое, што называе Дзядок "у сэрцы зарадзілася".
    Дык вось ў здаровым грамадстве, ў разумнай дзяржаве працэнт "здаровых ідэалістаў" са здаровымі патрэбамі заўсёды большы чым ў дзяржаве-вар'ятні.
  • Гектар
    10.05.2026
    [Рэд. выдалена]

 

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць