Генпракуратура Літвы завяршае падрыхтоўку еўрапейскіх ордараў на арышт 79 падазраваных у справе аб падзеях 13 студзеня 1991 года ў Вільні.

Уладзімір Усхопчык, kp.by

Уладзімір Усхопчык, kp.by

Падазраваныя з'яўляюцца грамадзянамі Украіны, Расіі і Беларусі, якія ў 1991 годзе займалі кіроўныя пасады ў Кампартыі, у міністэрствах абароны і ўнутраных спраў, КДБ, афіцэры, якія бралі ўдзел у захопе віленскага Дома друку, будынкаў Літоўскага радыё і тэлебачання, паведамляе Генпракуратура.

Пацярпелымі прызнаныя больш за 1000 жыхароў Літвы, якія ў той момант атрымалі траўмы ў Віленскай тэлевежы, Дома друку і ў іншых месцах.

У дачыненні да 71 падазраванага суд абраў меру стрымання — арышт, а звесткі сямі іншых асоб яшчэ ўдакладняюцца.

Падазрэнні былым ваенным прад'яўленыя па пяці артыкулах Крымінальнага кодэкса — у сувязі з магчымым парушэннем міжнароднага права з нагоды забароненага абыходжання з людзьмі, забойства асоб, якія знаходзяцца пад аховай міжнароднага гуманітарнага права, нанясенні калецтваў асобам, якія знаходзяцца пад аховай міжнароднага гуманітарнага права, выкарыстання забароненай ваеннай атакі супраць грамадзянскіх асоб і забароненых ваенных мер.

За гэтыя злачынствы прадугледжваецца пажыццёвае пазбаўленне волі.

«Толькі Украіна выканала нашу просьбу аб прававой дапамозе і ўручыла двум асобам пастановы суда аб прызнанні падазраванымі, Расія і Беларусь адмаўляюцца выконваць нашы просьбы аб прававой дапамогі», — заявіў у пятніцу на прэс-канферэнцыі старшы пракурор дэпартамента крымінальнага пераследу Генпракуратуры Сымонас Слапшынскас.

Ноччу 13 студзеня 1991 года пры штурме савецкімі ваеннымі падраздзяленнямі Віленскай тэлевежы і будынку Тэлерадыёкамітэта загінулі 14 чалавек.

31 ліпеня таго ж года на мытным пункце Медзінінкай былі забітыя сямёра супрацоўнікаў паліцыі і мытні, якія ахоўвалі мяжу тады яшчэ не прызнанай Савецкім Саюзам Літоўскай дзяржавы.

У Беларусі знаходзяцца дзве асобы, якіх шукае Літва, адзін з іх генерал-лейтэнант у адстаўцы Уладзімір Усхопчык — камандзір віленскага гарнізона савецкай арміі ў 1991 годзе ды былы намеснік міністра абароны Рэспублікі Беларусь на пачатку 2000-х гадоў. Працаваў у Белзнешпрамсэрвісе.

Яшчэ ў 2001 годзе пракуратура Літвы ў пастанове аб вышуку генерала пісала: «Усхопчык Уладзімір Мікітавіч … выкарыстоўваючы войскі былога СССР, захопліваў дзяржустановы і прадпрыемствы, удзельнічаў у забойствах жыхароў Літвы і нанясенні ім цялесных пашкоджанняў, выкрадаў зброю, ажыццяўляў разбой, ставячы на мэце захапіць дзяржаўную і грамадскую маёмасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?