Прэм'ер-міністр Польшчы Дональд Туск не збіраецца адпраўляць у адстаўку міністра замежных спраў Радаслава Сікорскага, які фігуруе ў «касетным скандале». Скінуць міністра хочуць апазіцыйныя партыі.
Рашэнне пакінуць Сікорскага ва ўладзе таксама падтрымаў таксама кіраўнік урада Іспаніі Марыяна Рахой, які цяпер знаходзіцца з візітам у Варшаве, паведамляе Gazeta Wyborcza.
«Выказваю сваю салідарнасьць чыноўнікам Польшчы, якіх незаконна праслухоўвалі. Такая практыка супярэчыць правам чалавека», — падкрэсліў прэм'ер Іспаніі.
Як паведамлялася раней, зыходзячы з тайнага праслухоўвання аўдыёзапісаў паміж міністрам замежных спраў Польшчы Радаславам Сікорскім і экс-міністрам фінансаў Польшчы, прадастаўленым выданнем Wprost, Сікорскі паставіў пад сумнеў эфектыўнасць «польска-амерыканскай міждзяржаўнай дружбы».
«Польска-амерыканскі саюз нічога не варты. Ён нават шкодзіць, таму што ставіць Польшчу ў фальшывыя абарончыя пазіцыі. Калі мы будзем дагаджаць амерыканцам, тады будзем у канфлікце з немцамі і расейцамі і будзем лічыць сябе фраерамі», — гаворыцца ў аўдыёзапісу.
Сам Сікорскі негатыўна выказаўся адносна апублікавання гэтых аўдыёзапісаў і ставіць пад сумнеў іх сапраўднасць.
«Урад атакуюць злачынцы. Зараз працягваецца расследаванне адносна несанкцыянаванага праслухоўвання чыноўнікаў. Я веру, што вельмі хутка следства дакажа несапраўднасць аўдыёзапісаў і вінаватыя будуць абавязкова пакараныя», — падкрэсліў Сікорскі.
Аднак Сільвестр Ляткоўскі, шэф-рэдактар выдання Wprost, якое апублікавала скандальныя аўдыёзапісы, не сумняваецца ў праўдзівасці аўдыёзапісаў. У сваім блогу ён напісаў, што ўсе галасы сапраўдныя і што рэдакцыя ўзялася за гэты матэрыял па прафесійным матывах. На яго думку, журналісты закліканы «абараняць уладу, але паказваць дзе ўлада памыляецца і робіць зло».
Нагадаем, што скандал разгарэўся 16 чэрвеня пасля апублікавання ў СМІ тэлефонных размоў высокапастаўленых палітыкаў.
Штотыднёвік Wprost атрымаў таксама аўдыёзапіс размоў высокапастаўленых службовых асоб, у прыватнасці міністра ўнутраных спраў Бартламея Сянкевіча і кіраўніка Нацбанка Марэка Белькі. У ходзе гэтых гутарак чыноўнікі, ужываючы ненарматыўную лексіку, абмяркоўвалі рашэнне не зусім законнымі спосабамі як дзяржаўных, так і асабістых пытанняў.
Пасля апублікавання запісаў старшыня Савета міністраў Польшчы Дональд Туск нават прапанаваў аб'явіць датэрміновыя парламенцкія выбары, калі канфлікт не будзе вычарпаны.