Першы пасля свабодных выбараў урад Туніса ўтворыць кааліцыя ісламска-дэмакратычнай партыі «Адраджэнне» і дзвюх левых свецкіх партый. Лібералы, як і крайнія ісламісты застануцца ў апазіцыі. Новым прэзідэнтам краіны стане былы дысідэнт Мансыф аль-Мурзукі ад сацыял-дэмакратычнай партыі Кангрэс за Рэспубліку, а прэм’ерам стане Хамадзі Джэбалі з партыі «Адраджэнне».

Еўрасаюз, ЗША і МВФ абяцаюць новым уладам Туніса своеасаблівы «план Маршала» — 25 мільярдаў даляраў на разбудову інфраструктуры і развіццё эканомікі ў выпадку калі яны будуць трымацца курсу на палітычныя і эканамічныя свабоды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?