Грамадства

«Прымусілі падпісацца на праўладныя тэлеграм-каналы», — мінчук распавёў пра дзіўны вобшук

Мінчук Сяргей Мельянец з іроніяй распавёў у Фэйсбуку пра вобшук, які прайшоў у брата.

«Сёння а сёмай раніцы да майго малодшага брата прыйшлі госці. Сем «электрыкаў» — так яны прадставіліся дачцэ, якая збіралася ў школу. Падманулі. Да электрычнасці яны маюць дачыненне толькі калі бяруць у рукі электрашокер. Пра што я даведаўся з уласнага вопыту ў жніўні 2020.

«Госці» паказалі паперу аб распачатай крымінальнай справе і ў межах гэтай справы загад наведаць брата з «візітам ветлівасці». Паперу сфоткаць не далі.

І пачалося абследаванне жыллёвых умоў — ператрус. Зазірнулі і ператрэслі ўсюды, акрамя балкона. У брата там, у лепшых традыцыях савецкіх часоў, звалка таго, што не патрэбнае, але шкада выкінуць. «Госці» параілі навесці парадак. Напэўна, каб у наступны раз было зручней абшукваць. Шукалі любую БЧБ-сімволіку, кнігі, уважліва вывучылі тэлефоны і камп'ютар брата і яго жонкі. Спецыялісты па гэтым профілі. Самі сказалі, што эксперты. Відавочна ведалі, куды зазіраць, якія паролі патрабаваць. Усе перапіскі вывучылі.

Брат кажа, учора — як адчуваў. Нічога, акрамя некалькіх навінавых каналаў не знайшлі. Электрыкі выдалілі іх і прымусілі падпісацца на «Жоўтыя злівы» і «ГУБАЗіК». Брат кажа, калі б знайшлі што — дакладна б забралі, а так, ніякіх рэпостаў з забароненых каналаў не было. З БЧБ — толькі два шарыкі на ёлцы… карацей, вырашылі пакуль пакінуць брата на волі.

Не білі. Толькі наязджалі — павышалі голас, лаяліся, пагражалі. Але адчувалася, што хочуць. Шукаюць нагоду. Асабліва адзін быў на ўзводзе. Але брат не супраціўляўся — дзверы адчыніў, паролі падаў, паказаў кватэру.

Дазволілі двум старэйшым дзецям пайсці ў школу. Двое малодшых былі дома ў гэты час…

Напрыканцы папярэдзілі: калі дзе заўважаць — адразу крымінальны артыкул. Прымусілі падпісаць паперу, што азнаёмлены. Пратакол ператрусу аформілі. Далі сфоткаць.

Неяк так».

Каментары

 
Націсканне кнопкі «Дадаць каментар» азначае згоду з рэкамендацыямі па абмеркаванні.

Цяпер чытаюць

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Усе навіны →
Усе навіны

«Анёл» шукае чалавека, які знік больш чым чвэрць стагоддзя таму

Віцэ-прэм'еры атрымаюць дадатковыя паўнамоцтвы1

Мядзведзю не дала прайсці з Літвы ў Беларусь памежная сцяна ВІДЭА

Лукашэнка паскардзіўся Пуціну, што ўсю беларускую бульбу прадалі ў Расію14

Праект «Жыццё-маліна» прызналі экстрэмісцкім фармаваннем3

Пасол Беларусі ў Турцыі абвергнуў інфармацыю пра знікненне беларускі з малым сынам

На ўсходзе Кітая адбыўся магутны выбух на хімічным заводзе

Настаўніца з запраўкі ў Вілейцы расказала, чаму пайшла са школы6

У Беларусі дабудавалі самы высокі ў краіне панэльны дом. І знаходзіцца ён не ў Мінску2

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка2

Валанцёр «Вясны» Чапюк расказаў, як яго затрымаў ГУБАЗіК адразу на выхадзе з калоніі і як дапытвалі пра Міколу Дзядка

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць