Здарэнні33

Мінчанка паставіла дома камеры, каб назіраць за старэнькай маці, і раскрыла злачынства

21-гадовы замежны грамадзянін з братам прыехалі ў Мінск падзарабіць. Яны арандавалі аўтамабіль, пагрузілі ў багажнік набыты на рынку ў Ждановічах посуд і накіраваліся прадаваць яго ўтрая даражэй, паведамляюць Мінск-навіны.

Праязджаючы па вул. Брыкета, маладыя людзі ўбачылі дзвюх пажылых жанчын. Фігурант пачаў угаворваць бабуль купіць у яго за 100 рублёў патэльню, а пасля прайшоў з адной з жанчын у яе кватэру.

У кватэры дачкой пенсіянеркі былі ўсталяваныя камеры відэаназірання, бо 89-гадовая мінчанка мае праблемы са здароўем, у тым ліку пакутуе на дэменцыю. Знаходзячыся на працы, жанчына вырашыла паглядзець, чым займаецца яе маці, і ўбачыла ў іх кватэры незнаёмага, які зазіраў у шафы і тумбы. Пра гэта яна неадкладна паведаміла ў міліцыю.

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі замежніка, які скраў у кватэры ювелірныя ўпрыгожанні на 9 300 рублёў. Пасля ў дачыненні да яго завялі крымінальную справу. Віну грамадзянін не прызнаў. Шкода была кампенсавана шляхам канфіскацыі скрадзенага і яго вяртання законнаму ўладальніку.

— Абвінавачваны раней да крымінальнай адказнасці не прыцягваўся, — пракаментавала памочнік пракурора Фрунзенскага раёна Аляксандра Леўта, якая выступала па крымінальнай справе дзяржаўным абвінаваўцам. — Суд прызнаў яго вінаватым у замаху на тайнае выкраданне маёмасці (крадзеж) і на падставе ч. 1 арт. 14, ч. 1 арт. 205 КК прызначыў пакаранне два гады пазбаўлення волі, якія абвінавачваны правядзе ў выпраўленчай калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму. На падставе Закона аб амністыі суд часткова вызваліў яго ад прызначанага пакарання тэрмінам на 1 год.

Каментары3

  • Антон
    27.05.2025
    Не понял, а отсрочку ему дали, чтоб успел скрыться в Россию??
  • Тэкля
    27.05.2025
    Як можна пакідаць чалавека аднаго ў кватэры ў такім узросце ды яшчэ з дэменцыяй? Яна можна нанесці шкоду і сабе, і маёмасці. І камеры відэаназірання не дапамогуць
  • Э.П.
    27.05.2025
    Паважаная Наша Ніва, асвяціце калі ласка тэму гэтых так званых замежнікау́. Тое што адбываецца зараз з Мінскам і Беларуссю не інакш як нашэсце і не апісаць. Зараз у Мінску у́жо павлова таксістау́ сярэднеазіяты, ды іншыя засланцы з мусульманскіх краін. Апошні раз з трох вызавау́ таксоу́кі два разы прыязжалі кіроу́цы "ахемеды". У сетках хуткага харчавання у́жо адныя цемнаскурыя сярэднеазіяты што на дзярж. мовах з вялікімі цяжкасцямі гавораць. На Чыгуначным вакзале прыбіральшчыкі так сама у́жо чарнаскурыя з Афрыкі. Увесь цэнтр горада у афрыканцах, арабах, сярэднеазіятах. Напэу́на такой колькасці што папрыязжалі у́ кароткі час праз зялёнае святло Лукашэнкі для мігрантау́ няма у́жо нідзе са сталіц Усходняй Еу́ропы, можа толькі што у́ Заходняй. Мінск на вачах імкліва ператварыецца у́ Вавілон і гэта жахліва. Такой колькасці афрыканцау́ і арабау́ як зараз у Мінску няма нідзе на у́сход ад Вены. Выгналі сотні тысяч з краіны і зараз масава прымаюць без разбору абы каго з у́сяго 3-га Света.

Цяпер чытаюць

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Усе навіны →
Усе навіны

ЗША папярэдзілі краіны Персідскага заліва пра магчымыя ўдары па Іране пасля выбараў — WSJ4

У Расіі пасля атакі дронаў загарэўся хімзавод «Азот». Ён пастаўляе сыравіну для вытворчасці выбухоўкі1

«Пасля першага забойства з ім развялася жонка». Што вядома пра шматдзетнага Сяргея са Столінскага раёна, які пасля вызвалення з калоніі забіў трох чалавек3

Лукашэнка анансаваў новую амністыю, перадусім для жанчын8

Зяленскі: Расія ўпершыню настроеная на сур'ёзную размову ў Абу-Дабі, а ЗША прапануюць Маскве «эканамічны шлюб»

У палітзняволенай журналісткі Вольгі Радзівонавай памерла мама

Арына Сабаленка названая самай запатрабаванай спартсменкай для рэкламадаўцаў

МЗС Літвы адказаў на зварот з наездам на Ціханоўскую26

У Мінску пачалі зносіць прыватныя дамы на Арлоўцы — з’явіліся шчымлівыя кадры19

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?19

Што вядома пра 18‑гадовую бяспраўніцу Дзіяну, якая разам з двума сябрамі разбілася ўначы ў Вілейскім раёне?

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць