Грамадства1818

Дашкевіч і Лобаў: два гады за кратамі. Сёння Дашкевіч павінен быў выйсці на волю

Сёння, 18 снежня 2012 г., спаўняецца два гады з моманту арышту актывістаў "Маладога фронту" Змітра Дашкевіча і Эдуарда Лобава, з таго часу яны знаходзяцца за кратамі.

Лідар «Маладога фронту» Зміцер Дашкевіч і актывіст арганізацыі Эдуард Лобаў былі затрыманыя ў Мінску вечарам 18 снежня 2010 года, за дзень да прэзідэнцкіх выбараў.

Паводле інфармацыі ГУУС Мінгарвыканкама, у двары жылога дома па вуліцы Янкі Брыля яны нібыта збівалі Канстанціна Савіцкага і Алега Малышава. Затрыманне Дашкевіча і Лобава прадстаўнікі апазіцыі і праваабаронцы расцанілі як прэвентыўную меру міліцыі напярэдадні прэзідэнцкіх выбараў 19 снежня 2010 года.

24 сакавіка 2011 г. Дашкевіч быў прыгавораны да 2 гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму, Лобаў — да 4 гадоў у калоніі ўзмоцненага рэжыму.

«Міжнародная амністыя» прызнала Дашкевіча і Лобава вязнямі сумлення.

Эдуард Лобаў находзіцца ў калоніі № 22 у Івацэвічах.

Яго адрас: 225295 Брэсцкая вобл., г. Івацэвічы, «Воўчыя норы», а/с 20, папраўчая калонія № 22. Лобаву Эдуарду.

Змітру Дашкевічу некалькі разоў мянялі месца знаходжання, а сам малады чалавек неаднаразова падвяргаўся ціску ў калоніі. Першапачаткова лідар «Маладога фронту» адбываў пакаранне ў калоніі ў Горках (Магілёўская вобласць), затым яго перавялі ў Глыбокае (Віцебская вобласць).

Сёння Зміцер Дашкевіч павінен быў выйсці на волю, але 28 жніўня 2012 г. Глыбоцкі раённы суд на закрытым выязным пасяджэнні ў калоніі прызнаў Дашкевіча вінаватым у злосным непадпарадкаванні патрабаванням адміністрацыі калоніі і прысудзіў яго дадаткова да года пазбаўлення волі.
У тэрмін пакарання ўключаны чатыры месяцы, якія апазіцыянеру заставалася адбыць у калоніі па першай крымінальнай справе. Зміцер некаторы час утрымліваўся ў Мазыры, а затым быў пераведзены ў Гродзенскую турму.

Ягоны новы адрас такі: 230023, Гродна, вул. Кірава 1. Турма № 1. Дашкевічу Дзмітрыю Вячаслававічу.

Каментары18

Цяпер чытаюць

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Прэс-сакратар Азарава, чыю машыну падарвалі ў Маскве, быў афіцэрам СЗР Расіі3

У сям'і Уладзіміра Пуціна з'явілася Меланія2

У Маскве, імаверна, узарвалі аўтамабіль прэс-сакратара былога прэм'ера Украіны Азарава2

У Оршы запусцілі новую вытворчасць: з лёну будуць рабіць тонкую пражу для адзення

Пад Мінскам прадаецца лецішча-замак1

Расійская армія страціць 650 тысяч чалавек забітымі да канца года — FT9

42% правільных адказаў. Навукоўцы праверылі, што перадавыя ШІ ведаюць пра Беларусь і што ім недаступна9

Наладжваецца бізнэс па афармленні расіянамі беларускіх ВНЖ на фіктыўных падставах. Усё дзеля куплі аўто на беларускіх нумарах11

Развітанне з Янам Памедорам Рэуцкім пройдзе ў Варшаве

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі58

Дакументальна пацверджаная гібель на расійскім баку 730 грамадзян Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць