Улада2525

Галасы з-за сценкі. Суд над Дашкевічам і Лобавым

Суд над Дашкевічам і Лобавым. Хлопцаў абвінавачваюць у збіцці выпадковых грамадзян. «Пацярпелыя» не паказваюцца прысутным у судзе, бо нібыта баяцца расправы.

19.40

Суд працягнецца заўтра, 23 сакавіка. Пачатак паседжання а 10-ай гадзіне.

19.25

Быў дапытаны адзін сведка — камандзір узвода міліцыі Юрый Мелінец. Ён даваў блытаныя паказанні.

Пасля допыту Мелінца ў судзе абвешчаны перапынак, аднак дакладна невядома, калі адновіцца паседжанне — сёння, альбо заўтра.

18:39

Пачынаецца допыт сведкаў. Суддзя адмаўляецца зрабіць перапынак.

18:38

Суддзя Шылько робіць заўвагу Савіцкага, каб той паводзіў сябе прыстойна.

Малышаў таксама нідзе ніколі не працаваў, бо ў яго няма прафесіі.

Мабільнікам таксама ніколі не карыстаўся. «Я адмаўляю дасягненні сучаснай навукі».

18:35

Мар’яна Сямешка кажа, што ёсць шэраг несупадзенняў у пратаколах папярэдняга допыту і паказаннях на судзе.

Яна просіць зачытаць пратаколы допытаў. Цікава, што ў Савіцкага і Малышава абсалютна аднолькавыя пратаколы допытаў. У іх шмат юрыдычных тэрмінаў. Гэта выклікае сумнеў, што ў абодвух «пацярпелых» толькі сярэдняя адукацыя.

18:12

Савіцкі дабраўся да вуліцы Брыля таксама на папутцы, як і Малышаў. Толькі Малышаў заплаціў за «папутку» 7 тысяч, а Савіцкі — 25.

17:59

Савіцкі гаворыць, што швы яму не накладвалі, бо «гэта нефотагенічна», таму яму наклалі пластыр.

«Пацярпелы» кажа, што ніколі не працаваў. «А дзе вы бярэце грошы на кафэ?» «Бог дае», — прагучаў голас з-за сценкі.

17:54

Савіцкі: «Я адчуваў толькі боль, што ёсць кроў, даведаўся потым».

«Пацярпелы» кажа, што ў сяброў у гасцях, але не называе дом, бо баіцца расправы над сябрамі. Тэлефона з сабой у Савіцкага не было, бо забыўся дома.

Мар’яна Сямешка пытаецца, які рост у Савіцкага. «Сярэдні», — адказаў ён. Ці шмат часу прайшло ад таго, калі Лобаў нацягнуў яму шапку да ўдару. «Нямнога, ён жа дэсантнік», — адказаў Савіцкі.

17:30

Канстанцін Савіцкі, 1979 года нараджэння. Нарадзіўся ў Самары (Расія). Адукацыя — сярэдняя, не працуе.

Яны сустрэліся з Малышавым на вуліцы Брыля «абсалютна выпадкова». Потым яны вырашылі паехаць у цэнтр горада. І папыталіся ў хлопцаў, як прайсці да прыпынку. Пасля пытання пра цыгарэты «Дашкевіч беспрычынна нанёс удар Алегу ў жывот».

Савіцкі піхнуў Дашкевіча ўбок. Савіцкі пабачыў, што Лобаў хоча ўдарыць яго. Але «пацярпелы» ўвярнуўся. Але Лобаў усё ж змог нацягнуць шапку на вочы Савіцкаму і нанёс моцны ўдар.

Потым Савіцкі пабачыў фомку ў руках Лобава. Савіцкі і Лобаў пачалі змагацца.

«Міліцыя прыехала хутка. Адзін з супрацоўнікаў міліцыі сеў мне на хрыбетнік, мне было вельмі балюча. Але ніхто мяне не чуў. Мне адзявалі кайданкі. У пастарунку я стаў кепска сябе адчуваць, папрасіць, каб выклікалі хуткую дапамогу. Але дактары сказалі, што траўмы нямоцныя», — расказвае Савіцкі.

17:23

Малышаў не бачыў, хто адвёз манціроўку ў міліцыю. Кажа, што бачыў пашкоджанні ў Савіцкага. Якога тыпа яны былі? «Рассячэнне», — упэўнена адказаў ён.

Малышаў кажа, што дабраўся да Брыля на папутцы ад праспекта Дзяржынскага. Малышаў прасіў адвезці бліжэй да цэнтра. Які цэнтр на Брыля?

Чаму высадзіў там, бо скончыліся грошы. Але ж алышаў ехаў не на таксі, а на папутцы.

Малышаў пацвердзіў, што быў нейкі мужчына, што гэтую сцэну, але ён быў п’яны. Бегаў паміж групамі, прасіў супакоіцца, памірыцца.

Пацярпелы кажа, што міліцыя скруціла яму рукі і пасадзілі ў аўтобус. Не давалі там перамаўляцца. Малышаў не ведае, хто выклікаў міліцыю.

Дашкевіч папярэдзіў Малышава аб ілжэпаказаннях, што ён можа апынуцца ў турме за гэта. «

У турме асабліва ў кошце сала, часнык, гарбата. Збірайце ўжо торбу ў турму», — сказаў Дашкевіч.

17:00

Малышаў кажа, што ў пастарунку ў Дашкевіча знайшлі нейкія «пракламацыі». «Тады я зразумеў, што гэта нейкія палітычныя людзі».

Пацярпелы сцвярджае, што былі ўдвух з Савіцкім, больш нікога не было. Малышаў: «Мне здаецца, што абвінавачаныя хочуць зрабіць сябе нявіннымі ахвярамі, улічваючы кім яны з’яўляюцца».

Цяпер пацярпелага дапытвае Мар’яна Сямешка. Малышаў відавочна нервуецца. Пытаецца, ці маюць гэтыя пытанні дачынення да следства.

16:50

Допыт пацярпелых. Першага Малышава Алега, 1981 года. Часова непрацуючы, мае сярэднюю адукацыю. Жыве ў пасёлку Лясным Мінскі раён.

Кажа, што ніколі раней не бачыў і не ведаў абвінавачаных. Пачуцця крыўды на іх не мае.

Малашаў кажа, што вырашыў сустрэцца з сваім сябрам Савіцкім. Зайсці ў якую кавярню. «Я на той момант быў цвярозы».

Вырашылі папытацца ў мінакоў, дзе прыпынак. Цяпер ён ведае, што пытаўся ў Дашкевіча. Зміцер адказаў, што не ведае. Савіцкі ж папытаўся пра цыгарэты.

Дашкевіч пасля гэтага нібыта нанёс удар Малышаву.

Тады Савіцкі прыйшоў на дапамогу. Малышаў гаворыць «мы схапіліся з Дашкевічам у барацьбе».

А Лобаў нібыта ў гэты час спрабаваў нанесці ўдар Савіцкаму.

16:42

Гучыць з-за сценкі голас Алега Малышава.
Ён кажа, што не мог памяняцца з Савіцкім месцамі.

Малышаў пытаецца, ці не пакутаваў Лобаў маніякальным псіхозам. Бацька Лобава: «З такімі захворваннямі ў дэсант не бяруць». Суддзя зрабіла яму заўвагу.

«Не, я такімі захворваннямі не пакутваў», — кажа Лобаў.

Канстанцін Савіцкі пытаецца, каму належала фомка. Лобаў кажа, што яму.

«Навошта ён нёс з сабой фомку», — пытаецца Савіцкі. «Мне трэба было дома правесці рамонтныя работы», — адказвае Эдуард.

На пытанне пра неабходнасць даставаць фомку, Лобаў кажа, што так абараняўся.

16:35

Лобаў гаворыць, што нікому ўдараў не наносіў. «Я зрабіў тры-пяць крокаў назад, дастаў фомку, і прыгразіў, калі Савіцкі не адыдзе, то нанясе ўдар. Але Савіцкі схапіў яго за руку. Фомка выпала. Мае дзеянні былі выключна абарончыя».

Эдуард гаворыць, што Савіцкі ўдарам рассёк яму губу. На Савіцкім была цёмная вопратка.

Савіцкі паваліў Лобава, пасля чаго ўтрымліваў. Калі падышоў Малышаў, то нацягнуў яму шапку на вочы, каб нічога не бачыў.

Лобаў таксама не чуў, як нехта выклікаў міліцыю.

16:11

Паказанні Лобава.

«А вы таксама палітычны?» — не спыняецца пракурор.

«Я старшыня мінскай арганізацыі Маладога фронта».

Словы Лобава адпавядаюць таму, што гаварыў Дашкевіч.

Лобаў кажа, што яго ўдарыў Савіцкі ў губу. Потым хлопец дастаў фомку, каб аказаць на нападнікаў «псіхалагічна». Але на Савіцкага гэта не падзейнічала.
Ён усё адно напаў на Лобава. Яму атрымалася выбіць фомку, а потым заламаць Лобаву рукі.

16:08

«Вы палітыкай займаецеся?» — пытаецца пракурор.

«Так, Малады фронт», — адказаў Зміцер.

«А яна рэгістрацыю ў Беларусі мае?»

«Не».

Пацярпелыя» пытанняў да Дашкевіча не маюць. Зараз пачынаюць дапытваць Лобава.

16:04

Па словах Дашкевіча, яго затрымаў адзін з пацярпелых. Заламаў руку.

Са сведкаў Дашкевіч кажа, што да іх падыходзіў адзін мужчына. «Мне спачатку здавалася, што гэта яшчэ адзін».

Зміцер папрасіў выклікаць міліцыю. Але «пацярпелыя» зазначылі, што міліцыю ўжо выклікалі.

«Я ўжо потым пабачыў, што Лазару пашкодзілі нагу. Калі прыехаў спецназ, то ён ляжаў на снезе і не мог падняцца».

15:52

Зміцер кажа, што яго паклалі тварам у снег, таму ён не мог бачыць, што адбываецца вакол. Невядома нават, хто выклікаў міліцыю. Аўтбус прыехаў праз 3–5 хвілінаў.

Дашкевіч гаворыць, што ў пастарунку ў яго нават ніхто не браў тлумачэнняў. Яго адразу адвезлі ў СІЗА. І толькі на трэція суткі з ім адбылася гутарка.

Дашкевіч не даваў паказанні ў ходзе папярэдняга следства.

Пры сабе ў старшыні МФ быў заплечнік, ноўтбук, спальнік. Дашкевіч кажа, што напярэдадні выбараў не знаходзіўся дома, бо асцерагаўся затрымання.

15:42

Вырашана спачатку дапытаць абвінавачаных. Дашкевіч кажа, што 18 снежня знаходзіўся ў дварах дамоў па вуліцы Янкі Брыля. Разам з Дашкевічам быў Эдуард Лобаў і Дзяніс Лазар.

Дашкевіч гаворыць, што на іх напала група лікам пяці чалавек. Савіцкі і Малышаў былі ў гэтай групе. «Адзін з іх папрасіў у мяне закурыць, другі запытаў нумар дома», — кажа Дашкевіч.

Хлопец гаворыць, што не паспеў адказаць на пытанне, як на яго накінуліся з крыкам: «Міліцыя, б’юць!». Што адбывалася потым Дашкевіч не бачыў.

Пад’ехаў аўтобус са спецназам, якія «хутка разабраліся, хто вінаватыя, а хто — не».

Абвінавачаны кажа, што за ім сачылі ад самай раніцы 18 снежня. І ў яго было прадчуванне нечага нядобрага.

Дашкевіч кажа, што заўважыў гэтую групу людзей яшчэ метраў за пяцьдзесят да таго, як яны падышлі да іх.

Дашкевіч сапраўды прызнае, што ў Эдуарда Лобава з сабой была фомка (маленькі лом). Дашкевіч гэта тлумачыць тым, што Лобаў дэсантнік.

15:27

Дзяржаўны абвінаваўца Мазоўка агувае абвінавачванне Дашкевічу і Лобаву.

Дашкевіч нібыта нанёс Малышаву не менш аднаго ўдару рукой, Савіцкаму — не менш аднаго рукой, адзін металічным прадметам. Тое самае па Лобаву.

Ім інкрымінуюць артыкул 339 «Асабліва злоснае хуліганства».

Абодва абвінавачаныя не прызнаюць сваю віну.

15:23

Суддзя адхіліла хадайніцтва Дашкевіча і Лобава. Пацярпелых так ніхто і не пабачыць. Суд працягваецца.

14:54

Суддя зноў выдаляецца з залі, каб вырашыць хадайніцтва наконт адкрытага допыта пацярпелых. Чарговы перапынак у судзе.

14:51

Мар’яна Сімешка і Алена Аўсяннікава таксама хадайнічаюць, каб сведкаў дапыталі адкрыта. Пракурор Мазоўка кажа, што на гэта няма падставаў.

14:48

Дашкевіч кажа, што пацярпелых ніхто не ведае. Яны не пакінулі сваіх каардынат. Дашкевіч патрабуе, каб пацярпелыя давалі паказанні адкрыта.

Суддзя як доказ сапраўднасці пацярпелых дэманструе іх пашпарта. А таксама зачытвае заяву Савіцкага, што ён баіцца далейшай расправы. Аналагічная заява ёсць ад Малышава.

Дашкевіч просіць «скончыць гэты цырк за адзін дзень».

14:45

Суддзя Шылько адхіліла адвод Дашкевіча. Суд працягваецца.

14:30

Дашкевіча і Лобава вывелі з залі суда. Адвакаты працягваюць сядзець на сваіх месцах. Значыць, суд працягнецца.

14:23

Дашкевіч заяўляе адвод супраць суддзі.
«Як супраць любога іншага суддзі, я зрабіў тое ж», — сказаў Дашкевіч. Ён не давярае беларускаму правасуддзю. Лобаў падтрымаў Дашкевіча. Суддзя выйшла з залі, каб прыняць рашэнне.

Адвакаты зараз гутараць з абвінавачанымі.

14:19

Пацярпелыя знаходзяцца ў іншым памяшканні. Ніхто іх не бачыць. Чуваць толькі голас з-за сценкі. Здаецца, іх двое. Суддзя знаёміць абвінавачаных і пацярпелых з правамі і абавязкамі.

14:17

На суд з’явілася амаль дзесяць сведкаў і пацярпелых. Пацярпелыя будуць дапытаныя па-за зонай бачнасці. У мэтах іхняй бяспекі.

Зараз апытваюць Змітра Дашкевіча. Гаворыць ціха, але ўпэўнена. Адказвае на пытанні па-беларуску.

14:13

Адвакатам Дашкевіча з’яўляецца Мар’яна Сямешка, а Лобава — Алена Аўсяннікава. Суддзя — Алена Шылько.

У залю прыйшоў прадстаўнік амерыканскага пасольства Крыстафер Паніка.

14:06

Найперш у залю суда дапусцілі прадстаўнікоў СМІ, а таксама сваякоў. Прысутнічае бацька Дашкевіча Вячаслаў, а таксама мама Лобава Марына.

Ёсць прадстаўнікі некалькіх дыпламатычных місій. У прыватнасці, Германіі.

Дашкевіч у спартовай форме. Робіць вітальныя рухі прысутным у залі.

Відэа і фотарэпарцёраў выдалілі з залі суда. На вуліцы засталося шмат маладафронтаўцаў, а таксама палітыкаў.

***

У аўторак, а 14 гадзіне пачаўся судовы працэс над лідарам Маладога фронта Змітром Дашкевічам. А таксама актывістам арганізацыі ЭдуардамЛобавым.

Хлопцаў абвінавачваюць у злосным хуліганстве. Нібыта яны 18 снежня збілі выпадковых грамадзян. Паводле гэтага артыкула хлопцам можа пагражаць ад трох да дзесяці гадоў.

Дашкевіч і Лобаў утрымліваліся ў СІЗА Жодзіна. Потым іх перавялі на Валадарку.

Каментары25

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Усе навіны →
Усе навіны

Зборная Беларусі прайграла Паўночнай Ірландыі і згубіла шанец заняць першае месца1

Выбірайце пупочныя апельсіны — яны смачнейшыя!5

Зорка амерыканскага серыяла рашыла не вяртацца ў ЗША пры Трампе6

Z-блогер «Трынаццаты», які крытыкаваў Мінабароны і Крэмль, замест суда паедзе на вайну3

Зяленскі: З Трампам вайна скончыцца хутчэй4

Пратэстоўцы ў Абхазіі запатрабавалі адстаўкі прэзідэнта. Той адмовіўся3

У 39 гадоў загінуў начальнік аддзела па раскрыцці цяжкіх злачынстваў УУС Брэсцкага аблвыканкама21

Пасяджэнне парламента Новай Зеландыі было сарвана рытуальным танцам дэпутатаў ВІДЭА8

Сталі вядомыя прозвішчы пяці палітвязняў, вызваленых па памілаванні пасля 7 лістапада

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?22

Калі Канапацкая стала цалкам падкантрольная Лукашэнку?

Галоўнае
Усе навіны →