Як паведаміла прэс-служба Міністэрства транспарту і камунікацый, 8 студзеня 2013 адбыўся візіт дэлегацыі аднаго з найбуйнейшых сусветных вытворцаў грамадзянскіх самалётаў кампаніі Embraer у Беларусь на чале з прэзідэнтам Паўлу Сезарам ды Соўзы-і-Сілвам.

Падчас перамоваў у галаўным офісе «Белавіі» прэзідэнт Embraer абмеркаваў з генеральным дырэктарам «Белавіі» Анатолем Гусаравым вынікі эксплуатацыі самалётаў Embraer-175, якія прыбылі ў Беларусь у верасні і кастрычніку мінулага года. Былі разгледжаныя планы мадэрнізацыі паветранага парка беларускага авіяперавозчыка за кошт самых сучасных паветраных судоў серыі E-Jet бразільскага авіявытворцы.

Таксама ў Дэпартаменце па авіяцыі Мінтранса прайшла сустрэча выканаўцы абавязкаў дырэктара дэпартамента Уладзіміра Косціна і дэлегацыі бразільскай кампаніі, на якой бакі абмеркавалі перспектывы далейшага супрацоўніцтва рэспублікі з адным з найбуйнейшых вытворцаў паветраных судоў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?