Запланаваныя на аўторак у Львове перамовы пройдзуць ў фармаце «5+2». Удзельнічаюць: Расія, Украіна, ЗША, ЕС і АБСЕ, а таксама Малдова і Прыднястроўе.

Лідар Прыднястроўя Яўген Шаўчук напярэдадні заявіў, што ён не будзе прысутнічаць на перамовах.

Прарасійскае Прыднястроўе абвясціла незалежнасць ад Малдовы ў 1990 годзе. У 1992 паміж Малдовай і Прыднястроўем адбылася кароткачасовая вайна, якая скончылася падпісаннем перамір’я і замаражваннем канфлікту.

Ніводная дзяржава свету не прызнала незалежнасць Прыднястроўя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?