паведаміла Ісламскае таварыства Бостана.

Першы інцыдэнт адбыўся 16 лістапада 2012. Тады Царнаеў уступіў у спрэчку з прапаведнікам, які прасіў мусульман адзначаць амерыканскія нацыянальныя святы — такія як Дзень незалежнасці — нароўні з днём нараджэння прарока Мухамеда.

Другі выпадак адбыўся 18 студзеня 2013. «Царнаеў назваў крывадушнікам прапаведніка, які заявіў, што змагар за грамадзянскія правы цемнаскурых амерыканцаў Марцін Лютэр Кінг быў вялікім чалавекам. Парафіяне мячэці адразу пачалі крычаць на Царнаева, патрабуючы, каб ён сышоў», — цытуе прэс-рэлізІТАР-ТАСС.

Пасля гэтага такіх інцыдэнтаў больш не ўзнікала, хоць Царнаеў працягваў прыходзіць у мячэць на малітвы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0