Па выніках праверкі Камітэта дзяржкантролю звольнены дырэктар Гродзенскай гарадской ЖКГ.

Як паведаміла прэс-служба КДК, 26 чэрвеня на інтэрнэт-сайце камітэта быў апублікаваны матэрыял па выніках праверкі выкарыстання сродкаў, выдзеленых на капітальны рамонт жылога фонду ў Гродне. Былі выяўлены шматлікія парушэнні. У прыватнасці, устаноўлена, што гарадская ЖКГ не забяспечвала эфектыўнае выкарыстанне выдзеленых бюджэтных сродкаў і адлічэнняў грамадзян, слаба кантралявала якасць праектна-каштарыснай дакументацыі, што паступала ад праекціроўшчыкаў, ажыццяўляла неналежны кантроль за выкананнем пераможцамі падрадных таргоў абяцаных умоў. Гэта прывяло да перарасходу бюджэтных сродкаў, завышэння аб'ёмаў выкананых будаўніча-мантажных работ, павелічэння тэрмінаў і кошту рамонтных работ.

Як зазначыла прэс-служба КДК, пасля ўмяшання ў сітуацыю камітэта дзяржкантролю прыняты меры рэагавання.

Яшчэ падчас праверкі раней нявыкананыя, але аплачаныя заказчыкам работы былі выкананы ў поўным аб'ёме. Адначасова, падрадчыкамі вернута сума працэнтаў за карыстанне грашовымі сродкамі.
Да адказнасці прыцягнуты вінаватыя службовыя асобы.
Гарадскімі органамі ўлады праведзена змена кіраўніка прадпрыемства "Гродзенская гарадская ЖКГ". У дачыненні да намесніка генеральнага дырэктара прадпрыемства, які курыраваў пытанні капітальнага рамонту жылфонду і з'яўляўся старшынёй тэндарнай камісіі, распачата крымінальная справа.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?