Яраслаў Грышчэня прызнаны вінаватым, яму прысуджаны штраф памерам 30 базавых велічынь.
12:00 Другі дзень працэсу над Яраславам Грышыэнем. Пракурор папрасіў пакараць актывіста 1 годам турмы ўмоўна.
13:40 Яраслаў Грышчэня прызнаны вінаватым, яму прысуджаны штраф памерам 30 базавых велічынь (930 тыс. рублёў). Яраслаў Грышчэня ў заключным слове жартам папрасіў, каб яго расстралялі.
У Баранавічах распачаўся суд над Яраславам Грышчэнем. Ля будынку сабраліся каля паўсотні чалавек, сярод іх вядомыя беларускія палітыкі і моладзевыя актывісты. Аднак большасьць з сабраных не змагла патрапіць у залю, бо для працэсу вылучылі вельмі маленькае памяшканьне, да таго ж значная частка яго была загадзя занятая.
Нагадаем, Яраслава Грышчэню абвінавачваюць у парушэньні артыкулу 193 КК «Удзел у незарэгістраванай арганізацыі». Ён ужо дзявяты «маладафронтавец», які паўстане перад судом па гэтым артыкуле.
09:54 Тыя, каму не хапіла месца ў залі, пачалі акцыю падтрымкі пад вокнамі суду. Актывісты разгарнулі расьцяжку “Зараз не 1937-мы”, узьнялі маладафронтаўскі сьцяг. Гучаць лёзунгі «Свабоду Грышчэню», «Ганьба!».
Баранавіцкая міліцыя папярэджвае пра незаконнасьць дзеяньняў пратэстоўцаў.
09:59 Пачаліся затрыманьні байцамі сілаў спэцыяльнага прызначэньня. Людзі ў чорнай форме ўзялі людзей у кальцо, выцясьняюць ад будынку суду і адначасова выхопліваюць па адным актывістаў і заводзяць у мікрааўтобус «ГАЗель».
10.03 Затрыманыя каля двух дзясяткаў чалавек, сярод іх Павал Севярынец, Зьміцер Хведарук, Іван Шыла, фотааўтар «Нашай Нівы» Арсень Пахомаў.
10.25 Удакладненая лічба затрыманых — 22 чалавекі. Сярод іх два фотакарэспандэнты Віктар Драчоў (AFP), Васіль Фядосенка (Reuters).
Вядомыя таксама прозьвішчы наступных затрыманых: Акопаў, Буланава, Здрук, Кісель, Клюеў, Крапівіна, Курза, Мільяенец, Пахомаў, Рубелка, Салаўёва, Сапуцька, Севярынец, Сілюціч, Смалянчук, Усьціновіч, Хведарук, Шапуцька Ганна, Шапуцька Тацяна, Шыла. Усяго затрыманыя 22 чалавекі.
13.15 У паседжаньні абвешчаны перапынак да 14.30. Да гэтага часу заслухалі паказаньні часткі сьведкаў і самога Яраслава Грышчэні.
Тым часам, з РУУС нікога не адпускаюць, нават непаўнагадовага Івана Шылу. На затрыманых склалі пратаколы за парушэньне правядзеньня масавых акцый.
15:07 Пачаўся разгляд адміністрацыйных спраў затрыманых раніцай ля Баранавіцкага суду моладзевых актывістаў. У суд прывезьлі сем чалавек: сярод іх Павал Севярынец, Алесь Мельянец і Іван Шыла, якога, нягледзячы на тое, што непаўналетні, не адпусьцілі.
Між тым, фотакарэспандэнтаў адпусьцілі.
15:32 На судзе над Яраславам Грышчэнем абвешчаны чарговы перапынак. Мяркуецца заслухаць паказаньні яшчэ аднаго сьведкі -- участковай па справах непаўналетніх сп-ні Вараксы. Некалі Яраслаў Грышчэня пры ёй пісаў заяву аб выхадзе з «Маладога фронту». Але адбылося тое у адсутнасьць бацькоў.
16:26 Вынікае, што сёньня будуць судзіць аднаго Севярынца, паколькі астатнім позвы ў суд выпісаныя на 18 - 25 верасьня. тым ня менш нікога пакуль не адпускаюць. Уладзімер Шыла хадзіў у пастарунак, каб адпусьцілі сына Івана але яму сказалі, што загад усіх адпусьціць ёсьць. Але "чамусьці" нікога не адпускаюць.
17:00. Паўла Севярынца судзілі паводле трох артыкулаў адміністрацыйнага кодэкса. 1. «Дробнае хуліганства» -- як сказалі сьведкі, «Павал сьвісьцеў у сьвісток». 2. Арганізацыя і правядзеньне несанкцыянаванай акцыі. 3. Непадпарадкаваньне міліцыі.
Судзьдзёй па адміністрацыйнай справе выступала сп-ня Ж. Капачэўская, сьведкамі: мясцовы міліцыянт маёр Столяр і байцы ПМНС зь Берасьця Саланевіч і Шкутовіч. Адзін са сьведкаў заявіў, што Павал надта ўжо вырываўся з моцных міліцэйскіх абдымкаў. Калі яго запыталі, а чаго ж ня вырваўся, то задаволена адказаў: "Дык я ж сільны!"
Прысуд Паўлу будзе абвешчаны недзе пасьля 17:30. Усіх затрыманых сёньня ля будынку суду паадпускалі з павесткамі ў суд на наступны тыдзень
17:47 Працэс над Яраславам Грышчэнем працягнецца заўтра. Будуць разгледжаныя рэчавыя доказы, апытаньне пазасталых сьведкаў, пройдуць судовыя спрэчкі.
Каментары