Здарэнні1

Новыя падрабязнасці справы «Белнафтахіма»

Ужо ў першы дзень судовых слуханняў па справе былога намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» стала вядома шмат падрабязнасцяў таго, як у Беларусі функцыянуе нафтавы бізнэс. «Ежедневнік» паспрабаваў высветліць, хто і як зарабляе на беларускай нафтанцы.

У панядзелак 14 красавіка ў судзе Маскоўскага раёна Мінска пачаліся судовыя слуханні па крымінальнай справе былога намесніка старшыні канцэрна «Белнафтахім» Уладзіміра Волкава. Першапачаткова яго абвінавачвалі ў атрыманні 22 тысяч даляраў у якасці хабару ад кампаніі «Тэра», якая займалася продажам нафтапрадуктаў, але затым карупцыйная гісторыя была крыху скарэктавана.

Як вырашаецца нафтавае пытанне

Кампанія «Тэра» з'явілася на рынку нафтаперапрацоўкі нядаўна. Яна занялася продажам нафтапрадуктаў, вырабленых з сыравіны расійскіх пастаўшчыкоў. Для гэтага, як і многія іншыя кампаніі, «Тэра» выкарыстоўвала магутнасці двух беларускіх нафтаперапрацоўчых заводаў: ААТ «Нафтан» і ААТ «Мазырскі НПЗ». Аднак для падпісання кантрактаў з заводамі прыватным давальніцкім кампаніям патрабуецца дазвол канцэрна «Белнафтахім». Гэтае правіла і стала прычынай карупцыі.

ТАА «Тэра» не змагло адразу атрымаць дазвол ад канцэрна для перапрацоўкі мазуты на Мазырскім НПЗ. Каб вырашыць праблему, спецыяліст па продажах кампаніі накіраваўся ў кабінет намесніка старшыні канцэрна Уладзіміра Воўкава, які падпісваў такія дазволы. У кабінеце ён, распавёўшы аб сваёй праблеме, паклаў на стол часопіс, у якім знаходзалася тры тысячы даляраў.

На наступны дзень праблема была вырашана — канцэрн дазволіў заводу падпісаць кантракт з ТАА «Тэра». Аднак, як сцвярджае дзяржабвінавачанне, лёс кампаніі па-ранейшаму знаходзіўся ў руках намеснік старшыні «Белнафтахіма». Бо кожная пастаўка нафтапрадуктаў на экспарт павінна суправаджацца дазволам канцэрна.

Таму візіты спецыяліста па продажах у кабінет Воўкава паўтараліся практычна кожны месяц з лютага па кастрычнік 2013 года. На допыце пры затрыманні ён сцвярджаў, што кожны раз насіў яму па тры тысячы даляраў, узбагаціўшы чыноўніка на 19 тысяч даляраў. Грошы на хабары яму выдзяляў заснавальнік кампаніі Яўген Данішэўскі.

Праўда, яшчэ падчас расследавання сведка змяніў свае паказанні.

Новыя паказанні сведкі

На судзе сведка сказаў, што пры затрыманні даў недакладныя паказанні — з-за хвалявання і дрэннага самаадчування.

Супрацоўнікі ГУБЭЗ, якія затрымалі хабарадавальніка, нібыта сказалі, што Волкаў ўжо ва ўсім прызнаўся, а таксама ў іх ёсць паказанні яшчэ пяці сведак. Пасля чаго параілі затрыманаму напісаць заяву, у якой ён просіць прыцягнуць Воўкава да крымінальнай адказнасці за вымагальніцтва хабараў. Што і было зроблена хабарадавальнікам. На наступным допыце супрацоўнік ТАА «Тэра» ўказаў суму хабару ў 19 тысяч даляраў і ўдакладніў, што даваў хабар з адабрэння кіраўніка кампаніі. Але потым хабарадавальнік змяніў свае паказанні і адмовіўся ад сваіх слоў.

Спачатку ён напісаў заяву, у якой гаварылася, што кіраўнік «Тэры» Яўген Данішэўскі нічога не ведаў пра занесеных Волкавым грошах. Маўляў, даляры ён браў з ўласнай прэміі і аддаваў іх у канцэрн па сваёй ініцыятыве.

На пытанне дзяржабвінаваўцы, хто склаў тэкст гэтай заявы, сведка сказаў, што не памятае, магчыма, Данішэўскі або яго адвакат.

Праз некалькі дзён пасля падачы заявы хабарадавальнік звярнуўся да следчага з аспрэчаннем яшчэ некаторых паказанняў. Цяпер ён сцвярджаў, што Воўкаў не вымагаў у яго грошы. Яны з ім ніколі нават не абмяркоўвалі тэму грошай, ніякія просьбы аб рашэнні нейкага пытання ўслых не агучваліся, а сам намеснік старшыні не правяраў, што знаходзіцца ў паднесеных часопісах.

Па-другое, сума ўзнагароджання, па сцверджанні сведкі, насамрэч значна меншая — ён даваў у асноўным па адной тысячы, толькі некалькі разоў — дзве і тры. Перабраўшы падчас тлумачэнняў у судзе некалькіх варыянтаў, сведка спыніўся на лічбе 10500 даляраў.

Пры гэтым сведка ў судзе пачаў настойваць на тым, што не разглядаў дадзеныя ўзнагароджанні Воўкаву як хабар. Дапамога ў вырашэнні дзелавога пытання яму была патрэбна толькі аднойчы — пры атрыманні дазволу на перапрацоўку мазуты. З нагоды дазволаў на экспарт, ён сцвярджаў, што прынесеныя ім грошы ніяк не ўплывалі на рашэнне гэтых пытанняў. А ўзнагароджанні перадаваліся Воўкаву проста так — «у знак падзякі і для падтрымання дзелавых сувязей».

Лёсавызначальныя паказанні

Як ужо паведамлялася, калі новыя паказанні сведкі будуць пакладзены ў аснову прысуду, то гэта кардынальна паўплывае лёс яго фігурантаў: Воўкаву пагражае куды меншы тэрмін, а заснавальнік ТАА «Тэра» Яўген Данішэўскі акажацца і зусім недатычным да справы. Слуханні справы працягнуцца сёння, 15 красавіка.

Каментары1

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў6

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Усе навіны →
Усе навіны

У БелАЗа з'явіўся незвычайны канкурэнт з Японіі. Ён першы ў сваім родзе і вось чаму5

Падчас дэбатаў з Трампам Байдэн згадаў Беларусь17

Пачынаецца суд над братам заснавальніка EPAM. Яму пагражае да 15 гадоў3

Трамп падчас дэбатаў з Байдэнам назваў непрымальнымі ўмовы Пуціна па спыненні вайны2

«Добры лесаруб, але са звязанымі рукамі». Дыпламаты падсумоўваюць вынікі працы звольненага міністра Алейніка10

Беларускі таксіст у Варшаве зарабіў больш за 300 даляраў за змену. Але такое шчасце ненадоўга1

Хто ў Еўрасаюзе самы бедны і самы багаты?15

Прапагандысты збіраюцца 3 ліпеня «аднавіць акт генацыду»7

Улады ЗША прапануюць $10 мільёнаў за інфармацыю пра грамадзяніна Расіі1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў6

Украіна вярнула пяць сваіх палітвязняў з Беларусі. І нават Міколу Швеца, дыверсанта з Мачулішчаў

Галоўнае
Усе навіны →