У Забайкальскім краі (Расія) на беразе возера Садовае мужчына загінуў ад удару маланкі ў яснае надвор'е, паведамляе прэс-служба міліцыі па Забайкальскім краі.

 25-гадовы мужчына з гадавалым сынам на руках ішоў па пляжы, калі ў іх ўдарыла маланка. Адзначаецца, што над мужчынам ярка бліснула ўспышка і пачуўся раскат грому.

«Разрад быў такой сілы, што на загінулым аплавілася вопратка, ён загінуў на месцы. Аднагадовае дзіця атрымала апёк і удар грудной клеткі ад падзення на пясок.

Са слоў сведкаў, у момант трагедыі неба было ясным, не было навальніцы і дажджу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0