Андрэй Расінскі. Кадры22

«Цягнік на Юму» і «Ільвы для ягнятак»

Грунтоўныя амэрыканскія стужкі, што абапіраюцца на псыхалягію.

posterЦЯГНІК НА ЮМУ (3:10 to Yuma)
ЗША, 2007, каляровы, 117 хв.
Рэжысэр: Джэймз Мэнгалд
Ролі выконваюць: Расэл Кроў, Крысьціян Бэйл, Логан Лермэн, Далас Робэртс, Пітэр Фонда, Бэн Фостэр, Вайнэса Шо
Жанр: Вэстэрн
Адзнака: 8 (з 10)

Былы інвалід амэрыканскай арміі, а цяпер зьбяднелы фэрмэр Дэн Эванс згаджаецца за грошы даставіць арыштаванага кіраўніка банды Бэна Ўэйда да цягніка. Але злачынцы не зьбіраюцца губляць свайго павадыра…

Новы вэстэрн, пастаўлены паводле фільму 1957 году Дэлмэра Дэйвіса й навэлі Элмэра Леанарда – дае новае дыханьне падзабытаму й пашаноўнаму жанру.

На пыльных прасторах Дзікага Захаду ізноў усталёўваецца справядлівасьць, а герой аднаўляе закон, калі ўсё – і ўсе – супраць яго.

Акцэнт у карціне Джэймза Мэнгальда – псыхалягічны двубой, тайны душы, суворыя мужчынскія разборкі са споведзямі, абвостраны канфлікт дабра й зла. Харызматычны нягоднік Бэн Ўэйд у неахайна-зграбным выкананьні Расэла Кроў амаль на працягу ўсяе стужкі – д’ябал-спакушальнік (які выдатна ведае Біблію, а ў вольны ад забойстваў час няблага малюе). Спакутаваны, схуднелы Крысьціян Бэйл у ролі Дэна Эванса ня мусіў героем быць – але стаецца ім і дае прыклад свайму ўтрапёнаму сыну (Логан Лермэн).

Увогуле, акторская гульня ў фільмы – удумлівая, грунтоўная, пашаноўная – старой школы, якая не пераймаецца кампутарнымі стралялкамі. Нельга забыць і клясыка Пітэра Фонду – зьедлівага дэтэктыва, і нястрыманага Бэна Фостэра – псыхапата-злачынца.

Абавязковыя для вэстэрна перастрэлкі аддадзеныя ў фільме пэрсанажам адмоўным – што толькі павышае градус псыхалягічнага шоку і гарантуе ачышчальны фінал.

Сур’ёзны прыклад годнага кіно – і новы крок старога жанру.

posterІЛЬВЫ ДЛЯ ЯГНЯТАЎ (Lions for Lambs)
ЗША, 2007, каляровы, 88 хв.
Рэжысэр: Робэрт Рэдфард
Ролі выконваюць: Робэрт Рэдфард, Мэрыл Стрып, Том Круз, Майкл Пенья, Эндру Гарфілд, Пітэр Бэрг
Жанр: Сацыяльна-палітычная драма
Адзнака: 6 (з 10)

У той час, як выкладчык паліталёгіі спрабуе заахвоціць лепшага студэнта да грамадзкай дзейнасьці, амбітны палітык апраўдвае новую апэрацыю ў Аўганістане, а былыя вучні прафэсара гінуць на аўганскім плато…

Стужка амэрыканскага актора Робэрта Рэдфарда (які выканаў галоўную ролю) дасьледуе капітуляцыю журналістаў перад індустрыяй забаваў, папаўторнасьць мілітарыскай рыторыкі – і чалавечую абыякавасьць, як корань грамадзкага зла.

Карціна Рэдфарда – грунтоўная, сацыяльная (у лепшых традыцыях крытычнага рэалізму) і зусім не мэйнстрымная. Акторы – сам Рэдфард і Том Круз дакладна малююць варагоўныя грамадзка-палітычныя тыпы. А Мэрыл Стрып, у ролі журналісткі, яшчэ й дазваляе дасьціпную іронію да сваёй папярэдняй “сьцярвознай” глямурніцы з “Д’ябла, што носіць “Прада””.

Але гэтая палітыка-псыхалягічная стужка будзе цікавая найперш амэрыканцам – дый тое, ня ўсім. Хаця ў расейскім варыянце карціны амаль усе амэрыканскія дакумэнты ў кадры… на рускай мове.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Каментары2

Цяпер чытаюць

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Усе навіны →
Усе навіны

«Калі ты знаходзішся сам-насам з сабой, хочацца расплакацца, успамінаючы ўсё». Ірына Шчасная пра жыццё на волі і валанцёрства ва Украіне1

Прадпрымальнік, звязаны з атачэннем Лукашэнкі, валодае адным з самых дарагіх рэстаранаў у Вільні і гатэлем у Троках4

Дашкевіч чакае ад Бабарыкі і Калеснікавай публічнага прызнання памылак25

Калі вы працуеце ў Польшчы, то можаце за хвіліну падтрымаць «Нашу Ніву» 1,5% падаходнага, не патраціўшы ані гроша. Вось як14

Праз сітуацыю на Блізкім Усходзе Егіпет уводзіць надзвычайныя меры па эканоміі паліва і электраэнергіі

Мінскі гатэль гатовы плаціць супрацоўніку да 19 тысяч рублёў у месяц5

На экстранны збор на дапамогу вызваленым палітвязням сабрана 90 тысяч еўра7

«Месяцамі ў кабіне, на сябе забіў. І стаў пытаць: можа, жонка таксама будзе працаваць?». Чаму эміграцыя разбівае сем’і і што рабіць, каб усё паправіць34

Анансаваныя перамовы паміж ЗША і Іранам у найбліжэйшыя дні

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў16

Яшчэ адзін беларус з выдуманай біяграфіяй трапіў пад лупу польскіх расследавальнікаў

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць