Андрэй Расінскі. Кадры

Цёмны рыцар гораду

Цёмны рыцар: Адраджэнне легенды (The Dark Knight Rises)

ЗША — Вялікабрытанія, 2012, каляровы, 165 хв.

Рэжысёр: Крыстафэр Нолан

Ролі выконваюць: Крысціян Бэйл, Том Гардзі, Эн Гэтэўэй, Марыён Каціяр, Джэзэф Гордан-Левіт, Гары Олдмэн, Морган Фрымэн, Майкл Кейн, Кіліян Мёрфі

Жанр: Комікс

Адзнака: 7 (з 10)

Восем гадоў таму Бэтмэн пакінуў горад, узяўшы на сябе чужыя правіны. Але загадкавая зладзейка ў кацінай масцы й тэрарыст Бэйн прымушаюць Бруса Ўэйна ізноў апрануць касцюм Цёмнага рыцара. Толькі Бэтмэн пакутуе ад ранаў, а ворагі апелююць да масаў.

Завяршальная стужка ў трылогіі Крыса Нолана распачалася злачынствам у Дэнверы, дзе псіхапат расстраляў гледачоў. Рэальнасць уварвалася ў кіно, але й сам фільм ужо даўно не звычайны комікс, а трагедыя пра гераізм. Чалавек прагне абараняць іншых, але сілы ўжо не тыя. Герой змагаецца за дабро, а ў ім бачаць зло. Злыя нягоднікі апранаюць маску дабра й патураюць інстынктам натоўпу.

У падмурак кінакоміксу Нолан паклаў твор Дзікенса «Аповесць пра два гарады»,
дзе рэвалюцыйныя масы караюць арыстакратаў. Тэрарыст Бэйн ачольвае ахлакратычны пераварот, грамадзяне пляскаюць зверствам, «народны» суддзя — вызвалены Кіліян Мэрфі — пасылае на смерць. Нолан паказвае сацыяльныя механізмы зла, якія вельмі проста запусціць — і вельмі цяжка спыніць. Самотны Бэтмэн — як у іншых нядаўніх коміксах — амаль без маскі; гэта чалавек — які мусіць быць героем, насуперак абставінам — і які далёка не заўжды перамагае.

Трэцяя частка «Бэтмэну» не настолькі эфектная, як другая, але ад экрану ўсё роўна не адарвацца.

Каментары

Цяпер чытаюць

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Усе навіны →
Усе навіны

Мінчанка знайшла абгарэлыя купюры. Ці можна іх абмяняць?

Яму далі 15 гадоў па паказаннях Пратасевіча. Ён пасівеў за адну ноч40

29‑гадовага беларуса забілі ў Маскве. Падазраюць іншага беларуса4

У Лёзне ў гаражы знайшлі бітоны з чалавечымі парэшткамі1

Жанчына ў Бабруйскім раёне памерла ад укусу змяі

На «Мінск-Арэне» шайба трапіла заўзятарцы ў галаву. Хакеісты наведалі яе ў бальніцы1

МНС назвала нечаканыя крыніцы радыяцыі ў паўсядзённым жыцці3

«Прапанавалі каву, бутэрброд — а потым адвезлі ў СІЗА». Уладальнік «Новага зроку» расказаў, як яго затрымалі па ноце Інтэрпала1

У Яраслаўлі пасля атакі дронаў гарыць буйны НПЗ1

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі15

Арыштавалі прадстаўнікоў кампаніі Bayer у Беларусі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць