Акцыю па раздачы стужак, далучыцца да якой могуць усе ахвотныя, арганізоўвае «Арт-Сядзіба». Першая хваля акцыі пачнецца 6 снежня, плануецца раздаць 5000 метраў стужак з беларускім арнаментам, паведамляе сайт арганізацыі. А гэта каля 15 тысяч штук. Раздаваць будуць у ста мабільных і стацыянарных пунктах Мінска.

«Будзе складзена інтэрактыўная карта кропак, дзе можна ўзяць беларускую стужку», — гаворыцца ў паведамленні.

Спачатку ў Мінску, а пазней і ў іншых гарадах Беларусі гэтыя пункты будуць пазначаны адмысловымі налепкамі і плакатамі, адзначаюць арганізатары.

Удзельнікам прапануюць стаць валанцёрамі і дапамагчы ў распаўсюдзе стужак, прапанаваць свой пункт для правядзення акцыі альбо аказаць фінансавую падтрымку.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0