Гомельскі грамадскі актывіст Канстанцін Жукоўскі, арыштаваны 20 лютага па рашэнні суда Цэнтральнага раёна Гомеля на 10 сутак, аб'явіў сухую галадоўку ў знак пратэсту супраць затрымання.

21 лютага актывіста, які зараз знаходзіцца ў ІЧУ, наведаў адвакат, якому арыштаваны расказаў пра акалічнасці затрымання і аб пачатку галадоўкі.

«20 лютага Жукоўскі панёс скаргу ў аблвыканкам на забудоўшчыка, які ўзводзіць шматпавярхоўку каля яго прыватнага дома. Канфлікт цягнецца ўжо некалькі гадоў, дом Жукоўскага павінны знесці, але не зносяць, іншае жыллё не выдзяляюць, у двор кідаюць смецце з будоўлі і гэтак далей. Прычым парушэнні тычацца не толькі Жукоўскага, таму што ідзе гэтак званае ўшчыльненне ў цэнтры горада, зносіцца прыватны сектар. На ўваходзе ў будынак аблвыканкама ў яго ўзнік канфлікт з ахоўнікам-міліцыянерам, і той выклікаў нарад», — пракаментаваў праваабаронца Леанід Судаленка.

Пасля затрымання нарадам міліцыі актывіста адвезлі ў суд, які пастанавіў арыштаваць яго на 10 сутак нібыта за нецэнзурную лаянку. 

Сведкамі выступіў ахоўнік, гардэробшчыца аблвыканкама і два міліцыянеры.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?