«Я ўжо звыкся да ярлыкоў, у прыватнасьці, пра тое, што цяжка размаўляць з былым агентам КГБ», — сказаў 8 сакавіка Пуцін, адказваючы на пытаньні журналістаў пасьля перамоваў з канцлеркай ФРГ Ангелай Мэркель. «Дзьмітры Мядзьведзеў будзе свабодны ад таго, каб даказваць свае лібэральныя погляды», — мяркуе ён. «Але ён ня меншы — у добрым сэнсе слова, расейскі нацыяналіст, чым я, і нашым партнёрам зь ім будзе працаваць не прасьцей», — сказаў Пуцін.

У часе перамоваў Пуцін зрабіў некалькі прымірэнчых заяваў. Ён дапусьціў, што Расея пагодзіцца зь незалежнасьцю Косава тады, калі «гэта будзе зроблена ў рамках міжнароднага права».

Таксама ён заявіў, што Расея гатовая будзе пагадзіцца з уступленьнем Украіны ў НАТО, «калі гэта будзе выбар украінскага народу, а не палітычнай вярхоўкі».

У часе спатканьня нямецкую канцлерку частавалі масьленічнымі стравамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?