Грамадства1313

У першакласніка ў Літве 7 урокаў беларускай мовы на тыдзень, у Беларусі — 1

«У звычайнай беларускай школе першакласнікі вывучаюць беларускую мову толькі адзін раз на тыдзень», - здзіўляюцца бацькі. Пры гэтым руcкую мову вучаць утрая больш. Дзецям цяжка засвойваць дзве мовы адразу, такі адказ чыноўнікаў. 

alternativaby.com

Ужо ў другім класе беларускай больш: два разы на тыдзень. Пяцікласнікі маюць па тры урокі і рускай, і беларускай. У дзясятым класе родная мова — адзін раз на тыдзень, руская - тры, як у першакласнікаў. У адзінаццатым па два урокі абедзвюх моў на тыдзень.

А як жа вучаць беларусаў у беларускіх школах за мяжой?

У суседняй Вільні, у гімназіі імя Францыска Скарыны першаклашкі маюць сем урокаў беларускай мовы на тыдзень. 

«Калі яны ў нас з першага класа навучаюцца ўсе дванаццаць гадоў, то да канца яны засвойваюць мову і размаўляюць добра. Калі прыходзяць у сярэднюю школу, то не паспяваюць добра вывучыць мову, - апісваюць у гімназіі імя Францыска Скарыны ў Вільні. — Але каб паміж сабой размаўлялі на беларускай ці дома, то адсотак такіх дзяцей вельмі малы».

Літоўскую першаклашкі таксама вучаць, але толькі тройчы на тыдзень. У сярэдняй школе і літоўскай, і беларускай пяць гадзін на тыдзень. У старшакласнікаў на носе экзамен, таму літоўскай становіцца больш. 

«Спачатку яны не вельмі добра валодаюць літоўскай. Але пасля яе ўводзіцца больш, каб можна было здаваць экзамен», — тлумачаць у гімназіі Францыска Скарыны ў Вільні.

У адзінай беларускай школе Рыгі беларуская мова ў першаклашак — тры разы на тыдзень.

Такі расклад да чацвёртага класа, а пасля і да канца школы — па два урокі. Рускую мову тут таксама вывучаюць, але роднай лічыцца беларуская.

«У першым класе рускай мовы дзве гадзіны. У іншых школах яе больш. У другім-чацвёртым па тры гадзіны. У астатніх класах па дзве і толькі ў дзявятым тры гадзіны, бо там здаецца экзамен», — апісваюць у школе.

Абавязковая для вывучэння беларуская мова ў Польскім гайнаўскім комплексе з ліцэя і гімназіі. У гімназіі вучні навучаюцца тры гады і столькі ж у ліцэі.

«У ліцэі, і ў гімназіі ёсць па тры гадзіны на тыдзень беларускай мовы, як дадатковага прадмета. Гэта абавязкова для вывучэння», — апісваюць у Гайнаўскім комплексе.

Беларускай, па словах адміністрацыі, дзеці валодаюць.

З наступнага года беларускай мовы ў школах стане больш. Гэта вынікае з адказу Міністэрства адукацыі на зварот Еўрарадыё:

«Пачынаючы з другога класа незалежна ад мовы навучання на вывучэнне беларускай і рускай моў, беларускага і рускага літаратурнага чытання ва ўстановах агульнай сярэдняй адукацыі адводзіцца аднолькавая колькасць гадзін (на вывучэнне беларускай і рускай моў — тры гадзіны на тыдзень, беларускага і рускага літаратурнага чытання — дзве гадзіны на тыдзень). Адпаведна, для трэцяга класа пераход на новы тыпавы вучэбны план адбудзецца з 2017/2018 навучальнага года, для чацвёртага класа — з 2018/2019 навучальнага года».

Па тры гадзіны на тыдзень беларускую і рускую мовы будуць вучыць да дзявятага класа. У дзясятым і адзінаццатым увядуць базавы і павышаны ўзровень. На базавым беларускую мову будуць вучыць адну гадзіну на тыдзень, на павышаным — тры гадзіны.

Каментары13

Цяпер чытаюць

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Усе навіны →
Усе навіны

У Растоўскай вобласці атакаваны склад Ozon. Пацярпелі сем чалавек2

Навукоўцы выявілі тры суперздольнасці, якія абараняюць кажаноў ад раку

У Мінску хутка знікне яшчэ адзін закутак прыватнага сектара. Тут пабудуюць жыллёвы комплекс8

На станцыі метро «Слуцкі гасцінец» спынілі цягнікі і выклікалі ратавальнікаў

Жыхары аграгарадка пад Гомелем стогнуць ад нашэсця «шалёнага агурка»1

У Тбілісі знайшлі мёртвым абхазскага блогера, які выступаў за прымірэнне з Грузіяй2

Лаўроў заявіў, што Расія хоча вырашыць пытанне вайны ва Украіне «па-пацанску»11

У Беларусі чакаецца павышэнне цэн на муку4

У дваццаці штатах ЗША тысячы людзей атруціліся мексіканскай салатай. Двое насмерць

больш чытаных навін
больш лайканых навін

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Сталі вядомыя новыя падрабязнасці лютаўскага жорсткага нападу на сям’ю пад Смалявічамі

Галоўнае
Усе навіны →

Заўвага:

 

 

 

 

Закрыць Паведаміць