Сярод актываў апынуліся яхта, самалёт і нерухомасць. Агульны кошт замарожаных актываў складае каля 50 млн долараў.

Неймара абвінавачваюць ва ўхіленні ад выплаты падаткаў. У мінулым годзе бразільскі суд прызнаў самога футбаліста, яго сям'ю і звязаныя з імі кампаніі вінаватымі ва ўхіленні ад выплаты падаткаў на 16 млн даляраў з 2011 па 2013 гады - у гэты час ён гуляў за бразільскі клуб «Сантас».

Сам футбаліст адмаўляе гэтыя абвінавачванні. Ён падаў апеляцыю ў Федэральны суд Сан-Паўлу, які яе адхіліў. Гэта рашэнне і стала прычынай для выдачы ордараў на арышт актываў футбаліста.

У Іспаніі расследуецца справа па нагоды пераходу Неймара ў «Барселону». Іспанскі клуб заявіў, што заплаціў за футбаліста 57,1 мільёнаў еўра, большую частку гэтых грошай атрымала кампанія Neymar Santos, якая належыць бацьку Неймара. Пры гэтым расследаванне паказала, што «Барселона» выдаткавала на трансфер Неймара 83,3 мільёнаў еўра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?