Kiodo

Kiodo

Сямігадовы хлопчык Ямата Танука быў знойдзены ў Японіі праз сем дзён пасля таго, як яго бацькі пакінулі яго на абочыне за дрэнныя паводзіны, паведамляе The Japan Times са спасылкай на паліцыю.

Дзіця выявілі на базе сіл самаабароны на востраве Хакайда. Ён распавёў выратавальнікам, што спаў на матрацы ў доміку. Хлопчык сцвярджае, што нічога не еў за апошні тыдзень, а толькі піў ваду. Калі ратавальнікі прапанавалі яму ежу, ён «з прагнасцю» яе з'еў, падкрэслівае The Japan Times.

Як распавялі бацькі дзіцяці, яны прымусілі яго выйсці з машыны на абочыну ў лесе з-за таго, што ён паводзіў сябе дрэнна. Пазней яны вярнуліся, аднак іх сына на месцы ўжо не было. Спачатку яны не гаварылі пра гэта, бо ім было сорамна за свае дзеянні, адзначыў бацька дзіцяці. Ён прызнаў, што «зайшоў занадта далёка», аднак падкрэсліў, што хацеў паступіць правільна ў дачыненні да свайго сына.

У пошуках дзіцяці былі задзейнічаныя сотні паліцэйскіх, пажарных і вайскоўцаў. Зараз Танука дастаўлены ў бальніцу ў стане знясілення. На яго руках і нагах з'явіліся драпіны, аднак у цэлым ён не пацярпеў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?